Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Адукацыя
Адукацыя - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адукацыя

Электронная книга - «Адукацыя». Краткое содержание книги:

Зборнік вершаў Людмілы Рублеўскай «Адукацыя» - тым, каго агарнула адзінота, тым, хто пачуўся ў жыцці незразуметым, тым, хто шукае свае карані, каму блізка беларускасць ад часоў паганства па сённяшні дзень. Вершы, сабраныя ў томік – на першы погляд, самы розныя, кожны пра сваё, аднак спалучае іх у адно – дабрыня, любоў да радзімы, дапытлівасць і адданасць гісторыі свайго краю. Тытульны верш «Адукацыя» - пра тое, як вучылі беларусаў забыць сваё, адрачыся ад веры продкаў, ад знакамітых постацяў, ад сваёй гісторыі, як убівалі ў галовы чужое бачанне свету, як насаджаюць чужую мову, адкідаючы матчыну ў катэгорыю «горшай». Верш, напісаны ў канцы 80-х мінулага стагоддзя, вельмі актуальны ў сённяшнім дні. І не толькі гэты верш «Адукацыя», а практычна ўсе, якія трапілі пад вокладку дадзенага зборніка.
1 2 3 4
Перейти на страницу:

У СВЕЦЕ ЦІКАВАГА

Гэта цікава: Калі пад царквой — мятро, Пад правадыром – шлюха, Пад нагам і — атрута, Дзе пекла?
Гэта сэмешна: Шляхціц з вырваным вусам, Міністр без гальштука, Міліцыянт у шортах, Актывіст палітасветы ў замежнай краме... Што будзе таму, хто гэта пабачыць?'
Гэта немагчыма: Зайсці ў Дом урада на шклянку кавы I нікому нічога не паказаць. Напіцца са Свіслачы і паздаравець. Зрабіцца агульнавядомым і беларускамоўным. Добра, калі ёсць сапраўдныя мары!.

«Ноч. Вуліца. Ліхтар. Аптэка.»

А. Блок.

Мокры асфальт. І ляжыць пад нагамі горад, Жоўтымі лісцямі да цішыні прыбіты. Толькі дажджынкі нешта пра боль гавораць, Як разбіваюцца аб манумент гранітны. Горад чужынцаў. І горад варожых дурняў. Як раздражняю я іх хадой нетаропкай. Людзі без душаў, нібыта жывыя труны, Душы — бы храмы дзе больш не начуюць богі. А па праспекце не можна ісці калекам, Страшна дзяўчатам прыгожымі быць адкрыта. Як у Расеі — такія ж «ліхтар, аптэка», Ад Беларусі — адны радыёнукліды. Мокры асфальт. і блішчыпь пад нагамі неба. Слова "часопіс" не вецае кіяксёрка. Шыльда двухмоўная крывіцца над аптэкай. Плача ліхтар. Ноч і вуліца. Вецер горкі.

ВАРРАВА

Натоуп наталяўся чужою пакутай. Дзяцей падымалі на плечы бацькі. А грэшнік, канчыны пазбаўлены лютай, Ступаў на травінкі, нібы на цвікі . Яшчэ не усвядоміў раптоўную волю, Праз тлум прабіраўся, сусвету чужы, Але — азірнуўся, як выйшаў у поле, І убачыу — цяжкія ад целаў крыжы. Паветра ліловым было ад спякоты, І пыл залацісты стаяў над гарой. Варрава, забойца і грэшнік, ды хто ты, Раз божаю смерцю купляеш спакой? Канечне, ты мужна і горда трымаўся, А той, на крыжы, не саромеўся слёз. Ты моцны і злосны, і тым спадабаўся, Не тое, што усім даравальнік Хрыстос. Цяпер жа – чаму, успамінаючы гэта, Ужо не ад шчасця ты плачаш, герой? і убачыушы крыж, што ляціць над Сусветам, Шкадуеш раптоўна — чаму ён не твой?

КАЗАКІ НА БЕЛАРУСІ

Дарогі — і вецер, І злая казацкая песня. І крыж праваслаўны на вершніку кожным, і грэх. Анёл праляцеў праз блакітнае неба Палесся, Засталася толькі сцяжынка на хмарах гарэць. Прыглушана б'юць капыты па зямлі беларускай. У вольніцы — вольныя шаблі, пустыя мяхі, У вольніцы — вольнае сэрца і прагныя рукі, І воўку галоднаму лёгка махнуць за сцяжкі. Не ўсё маскалі ў гарадох папалілі, пабралі. Казацкім братам засталося паесці, папіць... і скажуць: "Мы вас ад касцёльнага зла ўратавалі", і пойдуць, п'яныя, мясцовыя цэрквы паліць. І — попел на вецер, накормлены конь — у дарогу. Казацкая песня, І плач беларускіх жанок... Забыцца? Забудзем. І перад выкладчыкам строгім Пра казачных вольных казакаў паўторым урок.

7 ЛІСТАПАДА 1990 ГОДА.

Крыж за зорку вышэй назаужды, Ён — як зорка з абсечаным промнем Нахіліўся над горадам сонным, . Дакрануўся да срэбнай вады.
Ён не можа, не лёс — пуставаць. Ён жа створаны для выкуплення. Бог ці раб, дасканалы ці дрэнны — Нехта мусіць на ім паміраць.
І загрукаў пад зорамі дах — . Свята зброі вянчаюць салютам. Не знайшлося на свеце Хрыста — Не знайшлося работы і Юдам.
1 2 3 4
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)