Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Зборная РБ па негалоўных відах спорту
Зборная РБ па негалоўных відах спорту - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Электронная книга - «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Краткое содержание книги:

Апавяданні, якія праліваюць святло на нязнае і неасветленае ў афіцыйных смі жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
Назва “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыць з трамплінаў на верблюдах і гуляе ў падводны хакей.
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:

Метагалактычны авітаміноз?

Не!

Міжпланетны скаліёз?

Не!

Зборная Уругвая?

Не!

Маладзёжная Парагвая?

Не!

«Дынама» (Мінск)?

«Тарпеда» (Пінск).

Калі дачка?

Хай будзе Дыяна.

А як што сын?

Тады Даніла.

Сячэш паляну, медафіл?

А цяпер сур’ёзная прапанова. Усе дзевяць мільёнаў з хвосцікам грамадзян РБ купляюць сабе не па шэсць бутэлек піва, а па пяць з паловай, скідаюцца па зэканомленай тысячы – і бізнес-класам «Белавіі» ты прыбываеш сюды ды ставіш нам клізму. Увесь такі ў белым і прасветлены пасля «Бхагавад-гіты» і «Рухнамы». Прыязна гутарыш з грамадскімі (пр)адстаўнікамі, малодшаму школьнаму ўзросту падрабязна адказваеш на пытанне, дзе ж былі ўсе дарослыя ў ноч на трыццаць сёмы год, перад кожным актам куплі-продажу ў ЦУМе цалуеш знерваваных прадавачак у псіхатэрапеўтычных мэтах. А яшчэ – разводзіш рукамі інвестыцыйны клімат і разлічваешся з усімі замежнымі гандлярамі людзьмі.

Чаго, ты ўжо тут?! Каторы месяц ідзеш па БТ? Oh–my–God! Яны што там, на Макаёнка 9, усе з глузду паз’язджалі? Што яны маюць паказаць наступным нумарам: мультсерыял пра Садама Хусэйна?

Раз ты ўжо тут, дык, будзь ласкавы, сатры з трэцяга вока кан’юктывіт, пастаў банкі сабе на рогі, наляпі гарчычнікі пад хвост і – вэк адсюль! Халера цябе не возьме, доктар Хаўз.

Падпісаліся:

1. Павал Касцюкевіч

2. ......................

3. ......................

4. .....................

5. .....................

Я кахаю цябе, Юлія

Заходжу на офісную кухню — там Юля. Як заўжды п’е сваю распушчальную каву.

Я: Прывітанне, Юля, у мяне для цябе гісторыя. Калі ў Юлія Цэзара нарадзілася першая дачка, дык ён назваў яе ў свой гонар – Юліяй. Калі ж у яго нарадзілася другая дачка, дык ён назваў яе Як, ты думаеш, ён яе назваў?

Юля: Э-э...

Я: Ён назваў яе Юлілай, што на лаціне значыць «такая ж, як Юлія».

Юля: А-а!

Я: У нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. Майго дзеда таксама звалі Юліем. Юліем Анатолевічам. Сваю першую і апошнюю дачку, маю маці, мой дзед назваў Алай, у гонар сваёй улюбёніцы, савецкай кінаакторкі Алы Ларыёнавай. З наступных нашчадкаў у яго нарадзіўся толькі я, ягоны ўнук. І мой дзед захацеў назваць мяне Толікам — як ты разумееш, у гонар свайго бацькі. Але ж мой іншы дзед, ужо з бацькавага боку, дзед Барыс, захацеў назваць мяне Іллём, у гонар ужо свайго бацькі. Дзяды праз гэта вельмі моцна пасварыліся. Адзін крычаў: «Толікам, Толікам назавіце!» — другі ж: «Толькі Ілюхам!» Мала не пабіліся. На мой жа асабісты погляд, Ілля і Толік — самыя брыдкія імёны ў гісторыі чалавецтва. Ці, прынамсі, у маім жыцці. Усе мае Ілюшы і Толікі былі найнепрыемнейшыя тыпы. Ілюша Цукерман з садка, у якога былі прышчы на падбароддзі і заўсёдная сопля з носа, ці Толік Беляшчук са школы, які гнюсна хіхікаў і пацеў далонямі. Дзякуй Богу, што мяне не назвалі Толікам ці Іллём. Я вельмі люблю маё імя — Паша. Хоць яно і нарадзілася выпадкова, з кампрамісу. Паводле маёй маці, гэтае імя яны з бацькам выштукавалі спехам, абы збыць з галавы, абы мае дзяды не вызверыліся адзін на аднаго, не раўнуючы як Мантэкі з Капулецямі...

Юля: А-а...

Я: На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. У трагедыі Шэкспіра пра маладых людзей з варожых сем’яў Мантэкаў і Капулецяў, у яе ангельскім арыгінале, няма ніякай

«Джульеты». У Шэкспіра дзяўчына – Julia, Джулія. На ўсе мовы імя галоўнай гераіні так і перакладаецца — «Джулія» або «Юлія». А вось у пашыраным у Беларусі расійскім перакладзе – дык чамусьці «Джульета». Джульета, Жульет — увогуле імя французскае, а не італьянскае, таму зусім няясна, чаму так пераклалі. Але ж гэта не важна. Што я хачу сказаць? Найвялікшая трагедыя пра каханне, яна ж — «аповесць, найсмутнейшая на свеце», была напісаная менавіта пра дзяўчыну, якая насіла такое ж, як і ты, імя – Юлія. Вось.

Юля: А-а!

Я: На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. Я тут толькі што распавёў табе гэтую гісторыю не проста так. Ты, Юля, была для мяне чымсьці накшталт падвопытнай Юліі. Рэч у тым, што я цяпер сустракаюся з дзяўчынай, яна мне вельмі-вельмі падабаецца, і яе таксама завуць Юляй. Я прыдумаў гэтую гісторыю, каб зачараваць ці прынамсі павесяліць яе. Табе ж я распавёў гэтую гісторыю, толькі каб выпрабаваць яе моц, распавёў, каб убачыць, ці падабаецца гэтая гісторыя іншым Юлям... Такім чынам, як табе мая гісторыя?

1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)