Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Зборная РБ па негалоўных відах спорту
Зборная РБ па негалоўных відах спорту - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Электронная книга - «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Краткое содержание книги:

Апавяданні, якія праліваюць святло на нязнае і неасветленае ў афіцыйных смі жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
Назва “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыць з трамплінаў на верблюдах і гуляе ў падводны хакей.
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:

Адзін з мытнікаў траціць прытомнасць.

І тут з глыбіняў космасу прылятае вогненная камета — запозненая рэакцыя Галактычнага Розуму, які ўсё ГЭТА і стварыў, а цяпер чыста па-чалавечы стаміўся. Бо як так можна — столькі стагоддзяў з насельнікамі гэтай планеты было ўсё ў парадку — усясветная туга, мукі душы, усё ў такой манеры. А тут бач ты: праз сценкі вагона людскога прашыліся ашмянскія цёткі і нахабна разгайдалі светабудову. Камета дашчэнту выпальвае Айку з цэлым кавалкам семафорнага моста. Уф, ну, нарэшце...

Развярнуўшыся ў Вільні, асірацелы без ашмянскіх цётак цягнік бяжыць ад літоўскай мяжы праз сібірскія снягі на ўсход, у сэрца нашай Радзімы, Магілёў. У вагоне ціха падае снег. Прыгожая правадніца рыдае каля тытану — выбуховай хваляй камета выбіла шыбу ў яе купэ, і кантрабандны пітон, схаваны пад ложкам, спруцянеў на марозе. На месцах, указаных працаўнікамі саставу, сядзяць выключна ўнутрырэспубліканскія пасажыры. Пра існаванне замежных краінаў яны чулі адно з бяскроўных вуснаў тэлевядучай. Яны нічога не ведаюць пра вадаспады і фантаны віленскіх гіпермаркетаў, пра мегатруфелі вышынёй з піраміду Хеопса, пра тое, што ёсць на грэшнай зямлі такія Даначка, Марыечка і Тарэсачка і што была такая Айка.

І толькі ля самай падлогі, між батарэяй і ложкам адной з баковак, праз усе слаі дэрмаціну і жалеззя, поячы наваколле дзівосным водарам, зіхціць нязгасным рубінавым святлом надзейна забытая «Папараць-кветка», для ўсіх тыпаў валасоў, персанальная Áйчына кантрабанда.

Доктару Хаўзу ад беларускага народа ліст

Любы!

Ты – Брус Уіліс сёння. Як і яго, цябе можа кінуць жонка, могуць узненавідзець усе сябры, бо ты такі самы казёл, імпатэнт, алкаголік і няўдаха, але на самы апошні бой ты, як і ён, выйдзеш ды ўратуеш людскія душы. Але ж, па справядлівасці, Брус Уіліс быў перадапошнім бойскаўтам, а апошні ўсё ж ты, мілы доктару Хаўзе. Проста ты адзін з першых – а дакладней, трэці – прасёк, што ратаваць свет – гэта не прафесія. Першымі гэта сцямілі нашы разумныя мамы і настойліва параілі паступаць на эканамічны. Другімі скемілі небаракі з задымленых вежаў-блізнюкоў, што, дарэмна прачакаўшы Супермэна, ад нявыкруткі скочылі долу. Рэч у тым, што для паўставання генерацыі свядомых ратавальнікаў свету патрэбныя спецыфічна-цяплічныя ўмовы: кіношны павільён, флюарысцэнт і якасны мантаж. Таму ў часіну, калі чацвёрты Рэмба глядзіцца як пародыя на першых трох, ты ўзяў ды паступіў у галівудскі медыцынскі. Пэўна, беручы за аснову тое, што ратуючы чалавека – ратуеш цэлы свет. І ўсё ж застаўся сволаччу і паўдуркам.

Не вер галоўурачу Кадзі, не спі з падначаленай Кэмеран. Усе дактарыхі – сцервы. Галівудзяць налева і фабрыкуюць мроі. Мы ж цудоўна ведаем, што ў цывільным жыцці ты — Х’ю Лоры, ангельскі актор. Не як яны – янкі. Ты – глыбокі, удумлівы брытанскі комік. Наскі, еўрапейскі. Еўрасаюзнік!

Добры доктар Хаўз! Гэтае кубічнае неба колеру таплёнага малака і бурае падножжа з тэкстурай пракіслай аўсянкі... Два мінулыя пакаленні мы толькі і рабілі, што прасілі снегу на Новы год. Сёлета атрымалі. Шчыра? Шчасця гэта не прыносіць. Калі зноў прыадчыняцца нябёсы, дык паспрабуем заказаць два леты. Тое першае – вялікае і гнілое, як

Грымпенская дрыгва, такой бяды – хай разлягаецца паміж майскімі і дажынскімі. Можа, яно яшчэ схамянецца ды зробіць нам прыемна. А вось паміж лютым і сакавіком хай дадасца яшчэ адно лецейка: невялічкае, але каб выхад да трох мораў і адпускныя ў цвёрдых нафташэкелях з прывязкай да Госпада Бога. Каб нашым разумным мамам не давялося хадзіць-торкацца па абменніках. Ой, дзетачка-доктар, мама ж стары чалавек, хворы... А нездароўчасць – гэта па тваёй медчасці.

Чаму менавіта цяпер, пры канцы лютага, пішам да цябе, добры доктар? Ведаеш, гэтай парой у нас абвастраецца поцяг да справядлівасці ды заканчваюцца боепрыпасы ў падвалах. Першае, кажуць, лечыцца, у другім бедстве навука робіць толькі першыя крокі. Але, ведаем, – усё будзе: і тры ўраджаі на год, і бананавыя плантацыі ў дэльце Сожа, і з’езд беларускіх фараонаў у Палацы Рэспублікі.

Мілы Хаўзе! У гэтым месцы хочацца прыгадаць які-небудзь беларускі верш якога-небудзь беларускага паэта, але ўспамінаюцца неўміручыя словы Някрасава. Такім парадкам, тэрмінова прымі эсэмэску з сімптомамі нашай хваробы:

Ліхаманка

Ямінай грудзі

Губы бяскроўныя

Павекі апалыя

Ногі апухлі

Каўтун у валасах.

Паводле пералічанага вышэй пастаў нам дыягназ. Дакладны, але харошы. Бесстаронні, але з душою. Каб не горш за суседзяў, але каб, барані Божа, не вытыркацца. Каб з тваім смяротным выракам можна было жыць ажно да самай смерці. Сам бязлітасны, з нас злітуйся. Медзаключэннямі пра агульную млявасць і абыякавасць да жыцця просьба не турбаваць.

1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)