Адкрыццё
- Автор: Некляев Владимир Прокофьевич
- Год: 1976
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Адкрыццё». Краткое содержание книги:
Час і месца чалавека ў жыцці, Радзіма і каханне, адказнасць маладога сучасніка перад памяццю папярэднікаў — такі абсяг тэм зборніка лірыкі Уладзіміра Някляева «Адкрыццё». Дакладнае, узважанае слова, высветленая глыбокім пачуццём думка — усё гэта робіць радкі паэта непаўторна прывабнымі.
Перейти на страницу:
Вечарэла. Цётка Поля
Песні нам спявала.
Дагараў агонь у печы,
Трапятаў па столі...
Твае рукі... Твае плечы...
Песні цёткі Полі...
...Дзе трава-мурог,
Там мой сокал лёг.
Што ж лятаў ты, сокал,
Ад мяне далёка?..
А лятаў ён, бо шукаў
Сакалінай долі.
I сярод высокіх траў..,
Плача цётка Поля...
I не час мне быў цябе абдымаць,
Час сядзець і цётку Полю суцяшаць,
Бо ўсё яна адна ды адна,
А за вокнамі зіма ды зіма,
I над комінам, як птушка якая,
Адзінота крылы доўгія прастае...
Перейти на страницу: