Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Руны Перуновы
Руны Перуновы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Руны Перуновы

Электронная книга - «Руны Перуновы». Краткое содержание книги:

Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць мне, што Рыгор Барадулін — у адрозненне ад Янкі Купалы — версіфікатар. Што ж, няхай сабе, але з адным істотным удакладненнем: у адрозненне ад геніяльнага паэта Янкі Купалы геніяльны паэт Рыгор Барадулін яшчэ і геніяльны версіфікатар. Як-ніяк стагоддзе прамінула. Адлегласць у сто гадоў наша паэзія прабегла, нібы алімпійка. Нягледзячы на ўсе бар'еры на дыстанцыі. На ямы з крывёй, на лесапавалы. Гэта фенаменальная з'ява ў сусветнай культуры, з чаго і вынік феномен Рыгора Барадуліна. I не самоціцца б нам, жалячыся, што ўсё нашае прахне, а шчаслівіцца тым, што красуе. (У. Някляеў, Нават вецер гнёзды ўе, фрагмэнт)
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 57
Перейти на страницу:
ГАСПАДЫНЯ
Я прашуся ў парабкі да Вас, Гаспадыня зорнага палаца. Клапаціцца, каб агонь ня згас, — Незямная і зямная праца.
Ваш палац, ён з мрой маіх аб Вас, I агонь — пасаг ад бліскавіцы, Блаславіла Мілавіца час, Каб палацу шчасьцем засяліцца.
Сподзеў любіць грэцца ля вагню, Што з нябёс абнізіўся на долы, Навальніца ўчуе цішыню, Сам сябе суцішыць сум вясёлы.
Здольны той жыцьцём рызыкаваць, Хто прыйшоў на сьвет, каб закахацца Я прашуся ў парабкі да Вас, Гаспадыня зорнага палаца.
ЗОРКІ НАШЫЯ
Зоркі нашыя ў небе бяз нас Пазнаёміліся выпадкова. Мы якраз на зямлі ў гэты час Прашапталі спрадвечнае слова.
Зоркі нашыя ў небе бяз нас Шчырасьцю незямной пакляліся. Мы якраз на зямлі ў гэты час Зазірнулі ў прадонныя высі.
Зоркі нашыя ў небе бяз нас Весьці нас па зямлі захацелі. Мы якраз на зямлі ў гэты час Думалі аб патайным вясельлі.
Зоркі нашыя, толькі б ня згас Позірк ваш і ў начы, і ў блакіце! I апошнюю сьцежку для нас Велікодным сьвятлом асьвяціце.
КАВЯРНЯ
Цыгарэтны туман ападае ў кавярні, I канкрэтны раман круціць хітры ліхвяр, Пані трошкі ў гадах, вочы быццам ліхтарні Тут слугуе туга, тут настрой гаспадар.
Чаркі змову вядуць, захапляюцца плёткі. Пані трошкі ў гадах і ліхвяр нестары, I хмялее ліхвяр, і ня лічыць адсоткі, I штурхаецца жарсьць у людскім гушчары.
Як на шалях маўчыць і пяшчота былая, Здрада цёмных начэй і спагада завей, I каменны камін сарамліва палае, I ўцякае ўспамін ад абдымкаў далей.
Звыклі ўсе да ахвяр у нязвыклай ахвярні, Чырванець перасталі сырыя муры, Ашукацца прыйшлі ў непрабуднай кавярні Пані трошкі ў гадах і ліхвяр нестары.
КЛЮЧЫ АД ВЕЧНАСЦІ
I Танатас, і Эрас заадно. Не мае літасці стралец крылаты. А неўміручай смерці памагаты Рыхтуе ашалелае віно. Сын Афрадыты ведае даўно — Не ўберагуць ад стрэл пявучых латы. У Эраса нястомны лук напяты. Яно глыбее ў асалоды дно
I Танатас стараецца зацята, Але кахання не перамагчы. Для закаханых смерць — скупая плата За жарсць, якая спапяляе зоры. У Эраса ад вечнасці ключы. Лютуе Танатас, на зайздрасць хворы.
КНЯГІНЯ
Княгіня хараства, я верны Ваш халоп, Капрызаў Вашых неадступны лёкай, I колькі навальніц ні адгуло б, Мне не наблізіцца да Вас, далёкай.
Я ведаю, што і ня ведаеце Вы, Хто ў Вас адну нахабна закаханы, Хто толькі думкаю аб Вас жывы I на крыжы мілосьці ўкрыжаваны.
Вы долам, як нябёсамі, йдзяцё, Каб у прыгнечанай душы сьвітала, I радуецца, як дзіцё, жыцьцё, Што на зямлю лагода завітала.
Зірне на Вас — зарок забудзе мніх, Бяз Вас прыдворня уздыханцаў гіне. Дык ведайце, што першы сярод іх Я, Ваш халоп пакорнейшы, Княгіня.
МНЕ Б ТОЛЬКІ...
Мне б толькі не забыцца Вас забыць, Забыць і вочы Вашы, й рукі Вашы. I перасьмягламу з глыбокай чашы Ваду зачараваную ня піць.
Прашу падданства Вашага даўно, А Вы, як сувярэнная дзяржава, Мне адмаўляеце, але ласкава — Мой сподзеў грэе гэтае адно.
Няўжо мой смутак Вас не закране, Няўжо спагада на мяне не гляне? Няйначай быць у космасе каханьня Пылінкай дробнай давядзецца мне.
Я на зіму зьмяніў сваю вясну, Жыву, пакуль мая журба жывая. I я на Вас забыцца забываю I помню Вас, няўмольную, адну.
СПАДАРЫНЯ
Спадарыня, дазвольце пачакаць, Пакуль на небе ўзыдуць зоркі ў ночы, Дазвольце папрасіць і Вашы вочы Да ціхай згоды сьцежку пашукаць.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)