Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Руны Перуновы
Руны Перуновы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Руны Перуновы

Электронная книга - «Руны Перуновы». Краткое содержание книги:

Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць мне, што Рыгор Барадулін — у адрозненне ад Янкі Купалы — версіфікатар. Што ж, няхай сабе, але з адным істотным удакладненнем: у адрозненне ад геніяльнага паэта Янкі Купалы геніяльны паэт Рыгор Барадулін яшчэ і геніяльны версіфікатар. Як-ніяк стагоддзе прамінула. Адлегласць у сто гадоў наша паэзія прабегла, нібы алімпійка. Нягледзячы на ўсе бар'еры на дыстанцыі. На ямы з крывёй, на лесапавалы. Гэта фенаменальная з'ява ў сусветнай культуры, з чаго і вынік феномен Рыгора Барадуліна. I не самоціцца б нам, жалячыся, што ўсё нашае прахне, а шчаслівіцца тым, што красуе. (У. Някляеў, Нават вецер гнёзды ўе, фрагмэнт)
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 57
Перейти на страницу:
ПАМІНАЮ МАМУ...
Свечка — Цень светлацелы дрэва жыцця, Дрэва з адсечанымі сукамі, Якія вятры з апрамецця Паўсюль шукалі, Каб дыхнуць на полымя забыцця,
А полымя, Дапальваючы свой язык, Пра тых, што згарэлі, Недагарэлым нагадвае. Дух продкаў, Працінаючы недакрычаны крык, Шэпча штосьці З нязбытнай спагадаю.
I слухае скруха. I надзея людзее...
НАПЯРЭДАДНІ...
З усяе маёй негустой радні Словы маміны I засталіся жывымі. I таму, такі напярэдадні Развітання Я гутару з імі.
I я ны адны разумеюць мяне, I яны таксама адны засталіся. Іх адных, незабытых, Нябыт абміне. Можа, ўспомняць яны I мяне таксама...
ХОЦЬ НЕШТА...
Маміны вочы слухалі неба. Маміны рукі чыталі луг. Маміны ногі гадавалі дарогу, Каб па ёй, ідучы няспешна, Мог прачуць я і скеміць Хоць нешта...
МОЎЧКІ
Берагамі тугі Валакуцца вятры талакой, Цягнуць невад смугі, I трапечацца ў ім заранка. На хутар, Дзе пасвіцца Знелюдзелы спакой, Стала моўчкі прасіцца Душа хутаранка.
Там бакі папралежвалі Маўчуны валуны. Без сваяцкай душы Ім самотна таксама. Там вартуе дагэтуль Бясхмарныя сны I чакае бяссонная зорка — Мама...
* * *
Памяць любіць журбу пялегваць. I сцяжыны сыноўняга лёсу Ціха ў тлумным свеце пралеглі, Як маміны чорныя косы.
I на смутных сцяжынах гэтых Не заблудзіць кайнасці ветах. Да вясёлага маладзіка Сцісне шыю рацэ асака...
НЕБА НАД МАМІНАЙ ХАТАЙ
Дагарэла нейчая душа — Знічка рассыпаецца імкліва... Не ўтрымаўшы зорнага каўша, Зорнае млынар рассыпаў мліва... Павуціння зорнага імжа... Зорнага іржышча рабацінне... Куфра змроку зорная іржа... Зорнай лесапільні пілавінне...
ВУЧЫЦЦА ДЫХАЦЬ ПАЖАР
КАХАННЕ
Дзень у раніцу закахаўся, Развярэдзіўся, раскалыхаўся. Толькі раніца не чакае – Пасміхаецца і ўцякае. Дзень да вечара выглядае: Дзе няўлоўніца маладая?
ЛЕТА
Брывей сіло Звяло дзяўчо. Правей сяло, Сяло Ваўчо...
Счубацеў хмель. Сухмень аглух. Хмялее чмель. Чмялее луг...
* * *
Каханне і веру не трэба Усім выстаўляць напаказ: Душа толькі чуе і неба.
* * *
Цяпер, каб цябе не было, Прыдумаў наноў бы ўсё роўна Цябе, апрануўшы ў святло.
* * *
Я выцісну цябе з сябе, Як выціскаюць яд змяіны. Не разбудзіўшы напаміны, Ссівеўшы на глухой сяўбе, Стрываю ўсе абразы, кпіны. Я выцісну цябе з сябе, Як выціскаюць яд змяіны. У харашбе, У варажбе Усю святую Да хвіліны Я выцісну цябе з сябе, Як выціскаюць яд змяіны. Чаму мне злосці не стае, Каб рэзаць там, Дзе ўкус змяіны, Каго вініць? Усе правіны — Яны мае, мае, мае!
* * *
Чаканы міг спакою. I — паварот ключа. Світае у пакоі Ад смуглага пляча.
Трывожнага дыхання Трывожны сухавей, Трывожныя ў тумане Пагляды ласкавей...
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)