Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 136
Перейти на страницу:

Аднойчы я прыхварэў, і брыгаду павёў сам Сцёпка. Хацеў паказаць, на што здатны, і ўвечары прынёс мне падпісаць рапарцічку на сто пяцьдзесят працэнтаў. Следам за ім зайшоў Касімаў, памыты, пачышчаны, у новых картовых штанах і кашулі. Усміхаецца і маўчыць, потым працягвае з-за спіны беленькую булачку са свайго «стаханаўскага» пайка. «Кусай, биригадир. Ты балной. Кушай, пажалуста». Я паўпінаўся, потым разламалі булачку напалам і з’елі ўдвох.

Туфта была туфтой, а чыгуначны «вус» рос з кожным днём і састыкаваўся з галоўнаю магістраллю. Зажурылася мая брыгада, што кончылася «лафа» і «стаханаўскія» абеды. Пачаліся пякельныя пагрузкі. Паражняк падавалі адзін за адным пераважна ноччу. Нарадчыкі і дзяжурныя бегалі па зоне з ліхтарамі — лавілі ўцекачоў, а яны зашываліся на гарышчы, хаваліся ў моргу, толькі б не ісці на пагрузку. Загрузіўшы два эшалоны, людзі валіліся з ног, засыналі на хаду, ламаліся і падалі пад цяжарам сырых шпал, не здалелі ўскаціць даўжэзнае бервяно, яно зрывалася з пакатоў, калечыла, а то і на смерць раструшчвала не надта спрытнага грузчыка.

Пагрузка была не для маіх «стаханаўцаў». Пачаліся «мастыркі»: прыкладалі да цела пялёсткі люцікаў, а праз пару дзён з’яўлялася мокрая флегмона, набівалі тэмпературу, на вогнішчы прыпальвалі пятку, абы толькі не ісці на пагрузку. Некаторыя зноў падаліся ў ізалятар. Аднойчы па дарозе на пагрузку прыгожы хлапчук з Магілёва Лёнька Філонаў (мабыць, мянушка стала прозвішчам) вільнуў за разлапісты выварат, затаіўся, стралок прайшоў каля яго і не заўважыў. Вопытны «кішэннік» і «дамушнік» Лёнька Філонаў бясследна знік. Відаць, недзе на перагоне зашыўся ў гружаны вагон і паехаў на волю.

Толькі пасля пагрузкі спахапіліся, што не стае чалавека. Гадзіны тры на вахце трымалі ўсе брыгады, з аўчаркамі абшасталі ўсе склады і лесасеку, у загружаныя дрыўмі вагоны паролі пікамі, а Лёньку не знайшлі. Доўга мяне цягаў упаўнаважаны чэкісцкага аддзела за «садзеянне ўцекачу». Брыгаду перавялі ў рэжымныя. Мае хлопцы дзякавалі Лёньку, што выратаваў нас ад начных пагрузак.

Смерць ангела

Пасля вызваленчага паходу Чырвонай Арміі на захад 1939 года наш лагер стаў інтэрнацыянальным. Увосень прыбыў этап з Польшчы: мужчыны ў ніколі не бачаных шыкоўных гарнітурах і палітонах, з блішчастымі скуранымі чамаданамі і партфелямі, жанчыны ў капялюшыках, светлых пальцечках з пелярынкамі і ў лайкавых пальчатках на зграбных ручках. З Бесарабіі прыгналі дзевяноста трох малдаван у доўгіх суконных бурнусах, у кажушных камізэльках і каракулевых стаўбунаватых шапках. Быў сярод іх колішні пракурор, некалькі святароў і звычайныя сяляне — вінаградары і кукурузнікі.

У польскім этапе трымаўся незалежна паважаны ўсімі землякамі былы таварыш міністра, быў і маленькі, сівенькі і надта ж гаваркі банкір. Ён кожнаму расказваў, колькі яго мільёнаў захоўваецца ў швейцарскім і лонданскім банках. А цяпер ён працаваў «рухавіком» — увесь дзень тузаў за вяроўку прымітыўнае прыстасаванне, што шчапала дранку на дах. Перакоўваўся, вывучаў на практыцы, як дастаюцца мільёны.

Дужэйшых паслалі на павал і на пагрузку, жанчын на акорку драўніны, самую прыгожую ўзяў за прыбіральшчыцу на пякарню Коля Зотаў, колішні буйны махляр і прайдзісвет, з добра падвешаным языком і ўяўнай адукаванасцю. Начальства яму патурала ва ўсім: ён за кошт прыпёку шчодра карміў усіх вольнанаёмных.

Тыдні праз два палякі ўжо не пазнавалі адзін аднаго ў лагерных неданосках. Іх бессаромна распраналі вольныя і блатары, брыгадзіры і дзесятнікі, кухары і капцёры. Уркі на дзвярах свайго шалмана павесілі прыгожую фанерную шыльду «Ларёк». Многія палякі пацягнуліся туды, спадзеючыся нешта купіць. Ім у дзвярах рабілі «цёмную» — на галаву накідвалі коўдру або бушлат, вытрасалі кішэні, здымалі пінжак, папярэджвалі, калі каму заікнецца, прырэжуць, давалі ў каршэнь кухталя, і небарака ляцеў з ганка, мінаючы прыступкі. Некаторыя беглі скардзіцца на вахту. «Дзе абрабавалі?» — «У ларку». Пасля аперацыі шыльда часова здымалася. Наглядчык з пацярпелым ішлі ў сапраўдны ларок і, як кажуць, цягнулі пусты нумар. Потым шыльда вывешвалася зноў для чарговага «наіўняка».

Большасць гарнітураў, чамаданаў, паліто і партфеляў пераплыла за зону, у шафы і куфры начальнікаў і стралкоў. Іх бессаромна выменьвалі за хлеб, цукар, махорку, за невялікую плату. Пекар Коля Зотаў з дапамогаю вольных адпраўляў дадому пасылку за пасылкаю.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)