Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Закрываўленае сонца - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Закрываўленае сонца

Электронная книга - «Закрываўленае сонца». Краткое содержание книги:

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 73
Перейти на страницу:

— Усыплюць, кажаш, усыплюць… лацьвей iм… А што-ж я вiнавата, га? Казаў той баўтун: "паслужыш прымерам жэншчынам усей рэспублiкi", каб ты чорту нямытаму ўвесь свой век служыў! Ну скажы, Аўдоля, чым я вiнавата?

Аўдоля борзда тэпала збоку ў дзiравых чаравiках, паўсуконным пальце. Каб не мокрадзь, не даймаў-бы так вецер. А там. глядзi, нацягне ды лiне. Жанчына неспакойна азiрнулася назад.

— Дык, ягодка-ж мая, я гэта знаю, алi цi бабы табе памяркуюць? Увiдзiш…

I далей iшлi моўчкi, сушэйшыя месцы па гасьцiнцы выбiралi. I нiхто не прыгадаў найважнейшага, пагрозьлiвага, жахам што поўнiла, што сказаў, пальцам добра пад носам намахаўшы, гацкi кручканосы «анкавiдзiст».

Вандроўка да вышэйшага начальства ня ўчора наклюнулася. Трэба-ж было нейкай справядлiвасьцi на Маршалкава шукаць. Палатно забраў i "хвастом накрыўся". Анi тых падзякаў ад Сталiна, Молатава, Кагановiча, анi нiчога. I трэба-ж было во на такога нядобрага трапiць. Ня было-ж сумлеву, што зьверху ўсе добрыя, сумленныя, спагадлiвыя былi, адно пра народнае дабро дбалi. Дый прыказка кажа, што ў бочку мёду часам лыжка дзёгцю пападзе.

Пасьля доўгiх гутарак пра тое, каб вось гэтую лыжку дзёгцю абмiнуць, а ў самую бочку мёду заглянуць, накш кажучы — справядлiвасьцii нейкай на Маршалкава пашукаць, накiравалiся сяньня ранiцай жанчыны ў Гацi. У сельсавеце параiлi iм дзе Маршалкава знайсьцi. Нельга-ж было яшчэ адзiн раз не папытацца, праверыць. А можа…

Бальшавiк прыняў iх у сваiм бюро суха й няпрыязна.

— Я-ж вам цi раз казаў, што пасылкi перадаў i дзела з маiх рук. Ня верыце?

Жанчыны лыпалi вачмi, ня ведалi што далей рабiць, да каго йсьцi той справядлiвасьцi шукаць.

— Ну дык што я маю сваiм таварышкам казаць? Яны мне ўжо галаву прадзяўблi, — адказала Аксеня.

Камiсар адказаў не адразу. Уважна пазiраў на жанчын, але думкамi быў дзесь далёка.

— Пачакайце, я вас зараз задаволю…

Пры гэтых словах узяўся за тэлефон. Гаварыў цiха й коратка. Лiтоўскiя сялянкi не дайшлi ладу ў размове гэнай.

— Хадзiце са мной! — загадаў, апрануўшы шынэль i шапку.

Iшлi галоўнай гацкай вулiцай. Маршалкаў — сьпераду, жанчыны — пару крокаў ззаду. Маўчалi. Бальшавiк павярнуў перш на станцыю, пасьля перасек пляц да шырокага ходнiка, што цягнуўся ўздоўж двух- i трохпавярховых будынкаў, крытых чырвонайа чарапiцай, дзе некалi" ужэнднiкi" й «каляяжы» жылi. Аўдоля першая зiрнула на вялiзную шэрую, з каменя, мусiць, высечаную фiгуру на падстаўцы, што стаяла на цэнтральным месцы малога парку ля вакзалу.

— Глядзi во, — таўханула Аксеню.

Пiлiпава жонка абыякава зiрнула на помнiк чырвонаму дыктатару.

— Скора-ж усьпелi, — сказала.

Ад каменнага твару Аксеня зноў угледзiлася ў сьпiну Маршалкава, быццам там намагалася прачытаць што ў недалёкай будучынi здарыцца. Афiцэр iшоў шпаркiм i роўным вайсковым крокам, рэдка азiраўся. На станцыi стаяў даўгi таварны цягнiк, войска высыпала зь цяплушак на плятформу. Некаторыя несьлi ў кацялкох вар, а ў руках — аграмадныя белыя камякi.

— Што гэта ў iх у руках белае, ягодка?

— Цукар, мусiць.

— Такiя вялiкiя кускi цукру? — зьдзiвiлася Кмiцiха.

Лязгат буфароў, скрып тармазоў, галёканьне паравозаў, смурод дыму, гамана сотняў людзей. Вялiзны вайсковы мурашнiк ладна павялiчыў цяпер значэньне навет i раней рухавай станцыi. Iшлi на ўсход. Жанчыны спасьцераглi каля дамоў грузавыя аўтамашыны, людзей у мундзiрах чыгуначнiкаў. Некалi добра дагледжаныя, цяпер рыжыя траўнiкi скалясiлi грузавiкi. Скрозь ляжалi паламаныя платы, кучы хламу.

Маршалкаў павярнуў налева, на дарожку абсаджаную гонкiмi маладымi таполямi. Глыбака ў гушчы дрэваў схавалася прыгожая вiльля. Належала яна калiсь багатаму пану Вiлiнскаму. З таго боку чыгунак ягоныя абшырныя i ўрадлiвыя землi прымыкалi аж да мястэчка. I вiльлю гэту, i самога пана жанчыны бачылi раней.

— Куды-ж гэта ён нас, ягодка?

— Нехта, мусiць, надта важны ў гэтым доме жывець, — адказала Аксеня.

На дварэ стаялi аж тры легкавыя машыны й адзiн грузавiк. У ваднэй машыне ззаду сядзела двух у шапках з малiнавымi аколышламi. Адзiн чалавек, мусiць шафёр, нешта калупаўся пад адкрытым верхам аўта сьпераду. Маршалкаў адчынiў дзьверы двухпавярховай вiльлi, прайшоў калiдорам i пастукаўу дзьверы зь левага боку. Не пачуўшы адказу, лёгка прачынiў дзьверы, зазiрнуў у сярэдзiну й кiўнуў жанчынам.

— Сюда! — загадаў.

Жанчыны ўвайшлi ў вялiкi пакой.

— Сядайце, я зараз, — сказаў адрывiста й пакiнуў жанчын.

Адна-адзiная электрычная лямпачка млява асьвятляла абклеены шэрай паперай пакой. На стале стаяў тэлефон, ляжала кнiга ў чорных вокладках, у куце — трохножная вешалка. I ўсё. Шэрасьць закрывала шчыльная ваконная фiранка. А чалавек зь ледзяным зрокамзаймаў пачэснае месца на сьцяне супраць лавый бяздушна пазiраў у нейкую нявызначаную даль. На калiдоры раптоўна пачулiся, а пасьля ацiхлi крокi й галасы. Нехта доўга й марудна бубнеў за сьцяной. Часам спыняўся, пасьля зноў прадаўжаў памяркоўным тонам. Што й каму гаманiў гэты голас, адгэтуль цяжка было разабрацца.

— Куды гэта ён нас, ягодка, прывёў?

— Ынкавэдэ, мусiць… Вiдзiла гэных двух, што ў аўтамабiлi сядзелi, у шапках з малiнывымi аколышкамi?

— Дык гэта яны? Каб чаго, ягодка, кепскага, нi дай Божа…

— Як гэта кепскага? А за што нам такога кепскага?

— Ды хто-ж, ягодка, угадаiць iх…

Пачулiся на калiдоры шпаркiя крокi. Шырака адчынiлiся дзьверы i ў пакой увайшоў кручканосы чалавек сярэдняга росту ў сiнiх галiфэ й зялёнай кашулi. Не зьвярнуўшы на жанчын нiякай увагi, адсунуў крэсла, сеў ля стала, надзеў на кручкаваты нос акуляры i ўгледзеўся ў вадчыненую кнiгу ў чорных вокладках. Блеск сьвятла зьзяў на брытай, круглай як арбуз галаве. Аксеня цiханька кашлянула, але чалавек той прадаўжаў трымаць нос у кнiзе. Так прайшло хвiлiн, мусiць, пяць. Жанчыны неспакойна пераглядалiся, ня ведаючы як разумець абсалютную абыякавасьць да iх кручканосага чалавека за сталом. А той нарэшце закрыў кнiгу й пачаў павольна разглядаць iх. Цёмнарудыя вочы й маска-твар не давалi нiякага знаку пра тое, што адбывалася пад гладка брытым чэрапам. Зь кiшэнi ён выцягнуў сярэбраную папяросьнiцу, улажыў у рот даўгую папяросу й пстрыкнуў запальнiчкай. Зiрнуў на сто, падняў трубку тэлефону.

— Георгий Иванович? Пепельницу у меня убрали. Да, если можете, в номере три…

Праз якую хвiлiну дзьверы адчынiлiся, увайшоў у пакой мужчына, паставiў на стале пепельнiцу й бяз слова выйшаў.

— Што вам трэба? — спытаў чалавек жанчын парасейску.

— Таварыш Маршалкаў нi казаў вам? — спытала Аксеня.

— Я вас пытаюся, — суха адрэзаў кручканосы, — хто вы такiя й адкуль будзеце?

— Мы зь Лiтоўцаў, - адказала заклапочаная Аксеня.

— Iмя, па бацьку й прозьвiшча!

Лiтару «р» вымаўляў паводле «г» й гэта давала камiчны цень яго сур'ёзным пытаньням.

Энкавэдыст запiсваў адказы. Абыякавым голасам ён выказаў жаданьне ведаць зусiм, здавалася, няважныя дробязi асабiстага, сямейнага жыцьця й сацыяльнага паходжаньня. Першы раз давялося жанчынам адказваць на такiя пытаньнi. Пераказвала пасьля Аўдоля: — Гэта-ж падумай, ягодка, як нас да костачкi пiрабраў. I нашто яму ўсё гэта?

У пакоi ня было гадзiньнiка й не маглi ведаць лiтоўскiя сяброўкi, колькi часу трывалi выпыты, але прысягнулi-б, што надта доўга. Дабраўшыся нарэшце да Аксенiнай iнiцыятывы паслаць бальшавiцкiм верхаводам падарак, кручканосы гарбуз хацеў ведаць ня толькi ўсе прозьвiшчы сьмелых дабрадзееек, але навет зусiм нязначныя дробязi. У бальшынi адказвала Аксеня. Кемлiвая й хуткая на язык, яна добра спасьцерагала ўсялякiя кручкi.

— Нашто вы ўсё гэта пытаiцеся? Што мы зло якое каму зрабiлi, цi што? ня вытрымала Аксеня.

— Я буду вас пытацца, а вы будзьце дабры адказваць, — рэзка адказаў кручканосы гарбуз. Ён колькi разоў уставаў, хадзiў па пакоi, а часам сядаў i запiсваў. Лiтоўскiм жанчынам здавалася, што селi на лаве, а прадаўжалi на iголках сядзець. Каб маглi хаця ўгадаць навошта былi гэныя даўгiя выпыты.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)