Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Закрываўленае сонца - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Закрываўленае сонца

Электронная книга - «Закрываўленае сонца». Краткое содержание книги:

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 73
Перейти на страницу:

— Глядзi во на мае ногi. Добра? Цяперака пачынай: раз, два, тры, раз, два, тры. Iдзi левай наперад, дастаў да яе правую, а тады левую. Ну гэтак. Вiдзiш, як лёгка? Ну я цябе буду вясьцi. Пачынаем: ра-аз, два, тры. Ды ты нi сьпяшы толька. О так… вiдзiш?

Янук вачмi сачыў дзяўчынiны й свае ногi. Дуня цягнула яго за сабой i намагалася згарманiзаваць нязграбныя Януковы крокi са сваiмi.

— Ну як? От вiдзiш, ужо добра патрапляiш. Болi ў каленях гнiся, ня тое, што як на калках якiх… о так…

Здавалася, што ўжо быў у гэтай першай лекцыi нейкi прагрэс. I калi-б, Янук канцэнтраваўся на танцы, мо ўсё добра абыйшлося-б. Трэба-ж было яму назад азiрнуцца, можа ўпэўнiцца цi цэнтрам увагi ён ня стаў. I запраўды, некаторыя зь цiкавасьцю пазiралi на юных танцораў. Янук зьбянтэжыўся, неяк раптоўна адубелi ногi, душна зрабiлася. Якраз калi Дуня намагалася крутнуць яго, як мядзьведзь ступiў ей на правую нагу. Дзяўчына ахнула з болю, моцна скрывiўся вясёлы да гэтага часу тварык.

— Цюхцяй, ты! — сыкнула на Янука. — Мядзьведзь, каб цябе!

Яна злосна адпiхнула хлопца й пакульгала да лавы. Янука як варам аблiло. Пазiраў на зьзяючы прыгожы чаравiчак i здавалася ў млосны момант сораму й зьбянтэжаньня, што каб мог, дык зьдзеў-бы ягой пацалаваў-бы пакрыўджаную ножку. Але найбольш апяклiя яго рашчараваныя, балючыя васiлькi.

Янук ня кiнуўся памагчы дзяўчыне сесьцi, прасiць прабачэньня. Адно ў тым зьбянтэжаньнi ўбачыў, што калi будзе мiж танцораў стаяць дык з ног зьбiць могуць. Здалося яму, што цяпер ўсе абвiнавальна глядзяць на яго, як на якога злачынцу, каторы дзяўчыну скалечыў. Ад сораму закружылася галава й Янук пасьпяшыў да выхаду. Азiрнуўся пераз плячо й спасьцярог як ля Дунi мiльганула квяцiстая сукенка Клавы. Калi мецiў у шырака адчыненыя дзьверы, здалося, што за плячмi, разам з баянам, тросься ад гулкага рогату доктараў Стась.

21

— Каб на вас каршун! — крычэў Мiкола на курэй. — А калi нi каршун, дык бальшавiкi нiхай вас пажаруць, от як!

Мiкола затрымаўся, каб паветра злавiць. Колькi нi ганяўся нiяк ня мог курэй у хлявушок накiраваць.

— Глядзi-ж, Мiкола, палавi ўсiх, пакуль пiрапiсваць прыдуць, толька чатырох пакiнь, — наказваў бацька.

— От ты тутака й палавi. Цьфу на вас! — злосна плюнуў дзяцюк. Балела нага й падбiты палец. Ганяючыся за курамi, у камень недзе стукнуў. I брала злосьць на Янука й бацьку. Брат недзе адыйшоўся, а бацька ў Гацi пайшоў пра млын праведаць. Змогся пры жорнах.

А перапiшчыкi, як чуваць, на другiм канцы вёскi былi. Каб сяньня ня прыйшлi, добра было-б. Зьлятуцца куры на курасадню, пайшоў — цап за хвост, ды схаваў дзе ў бясьпечнае месца, пакуль гэта трасца мiне. Ня тайнай у вёсцы было, што кажны гаспадар як мага больш дабра ад вока "народнай улады" стараўся схаваць. Дзiва што! Калi пайшлi па вёсках пярэпiсi, адразу насьцярожылiся сяляне. Гэта-ж пад панскай уладай нiчога падобнага людцы нi бачылi. Ужо каторы бедны падаткаў ня мог заплацiць, той дрыжэць пачынаў. Зьяўляўся ў хату й апiсваў усё, да апошняй iголкi, гэтак званы саквiстратар. Пасьля ўсё тое мiзэрнае дабро за няплачаныя падаткi забiралi. Агулам-жа падатак ад зямлi бралi, статку й птушку нiхто ня сьпiсваў. Гэтта-ж кажную гусь, качку, курыцу, авечку, — не гаворачы пра большае, — ўсё пагалоўна сьпiсвалi. А навошта iм гэта?

Мiкола забыўся пра курэй, абапёрся на тын i з агароду, што за клецяй, пазiраў на вулiцу. Сонца хiнулася з паўдня, засела ў нейкай млява-шэрай гушчы. Зраньня пакапрысiў прымаразак, пасьля адпусьцiла. З захаду зацягвала неба й пачынаў варушыць вярхамi доктаравых клёнаў вецер. Дзесь над балотам крычэлi жураўлi. Далёка плыла журботная туга па пакiданай бацькаўшчыне. Мiкола намагаўся знайсьцi ключ, але нiяк ня мог спасьцерагчы дзе ляцелi ў падарожжа птушкi.

Па пустой вулiцы, з-пад Якубавай хаты нетаропка шкандыбаў Захарукоў Пятро. У правай руцэ трымаў даўгую палку, зьбiваў ля плоту ўжо шэрую ад першых замаразкаў крапiву. Гэтак заняты, ён не заўважыў як параўнаўся зь Мiколам.

— Каму гэта сена косiш, Пятро? — спытаў Мiкола.

— Га? Ды во сабаку кудлатаму. чорту лазатаму ды яшчо таму-сяму.

Дзяцюк голасна зарагатаў.

— I многа ўжо накасiў? — сур'ёзна спытаў Мiкола.

— Эгэ колька… Вялiкi стог накасiў, цэлую пуню навазiў, дзьве кладнi натаптаў i суседу трохi даў… гэ-гэ-гэ…

Недарэчнасьць Захарукова сына найбольш увыдатнялася ў яго дзiцячым, прастадушным сьмеху з найменшай дурнiцы. Часта забаўляўся складаньнем сугучных словаў i асаблiва сьмяяўся-цешыўся, калi рыфмаваньне лёгка да гутаркi трапляла. Гэтак, як цяпер.

— Чуў, што ў Вульляны бальшавiкi курэй ловяць? — забег Пятро наперад Мiколу. Ягоныя звычайна няпрысутныя, дзесь пазiраючыя воддаль вочы цяпер заварушылiся жвавей. Рад быў вялiкую навiну Мiколу перадаць. Якраз папярэдзiў Бахмачовага сына, бо пра гэта хацеў дзяцюк пытацца.

— У Вульляны? — перапытаў Мiкола.

— Няўжо-ж… Лавiлi ды ўсiх нi палавiлi, дзьве ўцякло i мне папало, лепятаў Пятро.

— Ну ты, Пятро, нi выдурняйся, скажы хто курэй ловiць!

— Хто ловiць? Гэ-гэ-гэ! Ты многа знаць хочаш i скора састарэешся, гы-гэ-гэ…

— Нi выдурняйся, кажу! Скажы, хто курэк ловiць! — падняў Мiкола голас.

— Ну добра, табе, добраму чалавеку, скажу.

Ён азiрнуўся ў вадзiн канец вулiцы, у другi, быццам высьцерагаючыся, каб нiхто вялiкае тайны не пачуў.

— Кажы, — спанукаў Мiкола.

— Ловiць гэты камбедавiц Сымон i нейкi бальшавiк у чорным, каторага можа з Гацяў прыслалi…

— Ага, во як. I што робяць з тымi, каторых зловяць?

— У мяшок iх кiдаюць ды на рынак вязуць, гэ-гэ-гэ, — рагатаў дзяцюк. Пры тым рагатаньнi так шырака адчынiў рот, што сьлiна тоненькiм шнурком на яго падбародак пацякла.

— Кажу, нi выдурняйся, Пятро, — крыкнуў злосны Мiкола, — кажы, як ёсьць!

Пятро раптам спаважнеў, азiрнуўся на два бакi вулiцы, выцер сьлiну з барады.

— Сьпiсваюць усё чысьценька, — сказаў цiха й спакойна.

— Сьпiсваюць, кажаш?

— Ага, сьпiсваюць.

Мiкола задумаўся, правай рукой адгарнуў на бок даўгiя валосы, уважна зiрнуў Захаруковаму сыну ў вочы. Той спаважнеў, мовы ня было.

— Значыцца, што сьпiсваюць?

— Кажу ўсё: сьвiньней, курэй, авечак, цэлую гаспадарку.

— I гэты бабыль Пятух, кажаш?

— Ага.

— Каб яго зiмля нi насiла! — падняў Мiкола голас. — Ну а нi казалi, навошта яны сьпiсваюць?

— Нi знаю, — адказаў дзяцюк. Ён рушыў пад Зянькевiчаў двор, зьбiваючы палкай крапiву ля тыну.

Мiкола азiрнуўся. Дзе падзелiся куры? Некаторыя-ж пэўне пралезьлi ў доктараў агарод, а iншыя мо пад клець схавалiся.

— Мiкола!

— Га?

Ля тыну стаяла Алесява Надзя.

— Што новага чуў? Можа Пятро што казаў? — спытала.

— Так, казаў, што ў Вульляны нейкi бальшавiк i наш гультай-абармот Пятух пiрапiсваюць усё чысьцiнька.

Ён коратка пераказаў Надзi, што пачуў ад Пятра.

— Можа-б ты падыйшла ды паглядзела, што там робiцца, га? — прасiў Мiкола дзяўчыну, — бо я сам дома й нi хачу, каб наляцелi. Бацька казаў курэй палавiць, толька чатыры пакiнуць, алi я мусiць рады нi дам. Ды можа яны прыйдуць заўтра, дык я iх сягоньнiка на курасаднi цапну.

— Калi хочаш, памагу, — запрапанавала Надзя.

— Ды мусiць не. Лепi iдзi, паглядзi, што робiцца. Бо хто яго гэтага Пятра знаiць, цi праўду ён казаў.

— Добра, падбягу, — рушыла зь месца дзяўчына.

— I яшчо адно, — сказаў Мiкола.

— Ну?

— Калi ўвiдзiш дзе Янука, — ён даўно са Стасем у гэны бок пашоў, - дык скажы, каб зараз-жа дадому йшоў. Добра?

Надзя рушыла ў вёску. Ля Ўладзiмера Пятуха клецi ўбачыла Янука, Стася ды Антося Дзеркача. Спынiлася.

— Янучок, Мiкола прасiў, каб ты дамоў iшоў.

— А што там такога пiльнага?

— А што гэта? — зьдзiвiлася Надзя, зiрнуўшы на прыбiтую да сьцёны газэту. У цэнтры бачыны, на самым пачэсным месцы здымкi, падтрымлiваны iншымi, стаяў дзед Якуб.

— Вiдзiш сама, — адказаў Янук, — дзеда во на выбарах зьнялi i ў iхную газэту трапiў. Гяр-рой, брат, дзед наш!

— А што тутака пiшуць? Адкуль газэта? Можа ты, Антось, прачытаеш?

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)