Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы. - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Электронная книга - «Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.». Краткое содержание книги:

Доўгі час гісторыя Беларусі разглядалася скрозь прызму гісторыі Pacii. Вядомы беларускі гісторык, прафесар, грамадскі дзеяч Анатоль Грыцкевіч адраджае праўдзівую айчынную гісторыю, якая разам з беларускай мовай складае аснову нацыянальнай дзяржаўнасці беларусаў.
Kнігa «Старонкі нашай мінуўшчыны» — зборнік унікальных артыкулаў пра знакавыя асобы i падзеі нашай гісторыі.
Артыкулы напісаны грунтоўна i займальна i будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў — ад аматараў гісторыі да навукоўцаў.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 66
Перейти на страницу:

Фактычна гэтая ўмова давала перавагу польскім войскам, бо яны за 6 дадатковых дзён занялі значную тэрыторыю на поўдні БССР, чым маглі ўплываць на далейшы ход мірных перамоваў у Рызе.

Ужо пасля падпісання перамір'я польскія войскі наступалі далей. Так, на поўнач ад Радашковічаў у баях 13 і 14 кастрычніка польская кавалерыя захапіла 5 тысячаў палонных. 17 кастрычніка на поўначы Беларусі польскія войскі выйшлі на дзяржаўную мяжу.

Прарваўшы фронт чырвоных, 15 кастрычніка 55ты пяхотны полк 14й польскай дывізіі на чале з падпалкоўнікам Густавам Пашкевічам падчас другой сусветнай вайны — генерал Брыгады з поўдня захапіў Менск, нягледячы на тое. што горад знаходзіўся за 3540 кіламетраў на ўсход ад толькі што вызначанай мяжы.

Пры тэтым польскае камандаванне не дазваляла ему наступаць і праз два дні ён вымушаны быў пакінуць горад.

На паўднёвым участку заходняга фронту Чырвоная армія адступала з баямі па ўсіх Прарваўшы фронт чырвоных, 15 кастрычніка 55ты пяхотны полк 14й польскай дывізіі на чале з падпалкоўнікам Густавам Пашкевічам падчас другой сусветнай вайны — генерал брыгады з поўдня захапіў Менск, нягледзячы на тое. што горад знаходзіўся за 3540 кіламетраў на ўсход ад толькі што вызначанай мяжы.

Пры гэтым польскае камандаванне не дазваляла ему наступаць, і праз два дні ён вымушаны быў пакінуць горад.

На паўднёвым участку Заходняга фронту Чырвоная Армія адступала з баямі па ўсіх кірунках. У некаторых месцах польскія войскі заглыбіліся да 70 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы. Яны занялі Тураў, Жыткавічы, былі ў Капцэвічах (на Пцічы), знаходзіліся ў 25 кіламетрах на ўсход ад Слуцка.

На поўнач ад Узды лінія фронту польскіх войскаў адыходзіла на поўдзень ад Шацка, на ўсход ад Амговічаў і Дарасіна, на Палессі — па лініі Камаровічы — БобрыкГалубіца на Прыпяці і далей праз Махновічы на Ельск.

Адразу польскія войскі не адыходзілі, бо трэба было яшчэ ўзгадніць тэрміны іх адыходу за мяжу ў спецыяльнай Вайсковай камісіі з прадстаўнікоў абодвух бакоў.

Адыход польскіх войскаў затрымаліваўся. Гэта давала магчымасць розным палітычным сілам выкарыстаць няпэўную палітычную сітуацыю ў Беларусі і Расіі.

Адной з такіх акцыяў даволі хутка падрыхтаваных у кароткі перыяд пераходу ад вайны да міру быў паход беларускага генерала Станіслава БулакБулаховіча ў лістападзе 1920 г. у Палессе для вызвалення Беларусі ад бальшавікоў. Другой акцыяй стаўся Слуцкі збройны чын у лістападзе — снежні 1920 года.

Далейшыя перамовы аб міры

Дагавор аб перамір'і і папярэдніх умовах міру ад 12 кастрычніка 1920 г. быў даволі хутка ратыфікаваны (зацверджаны) усімі бакамі. 21 кастрычніка — Украінскім цэнтральным выканаўчым камітэтам, 22 — Польскім соймам, 23 — Усерасійскім цэнтральным выканаўчым камітэтам і 27 кастрычніка — начальнікам Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскім. Пасля гэтага быў праведзены абмен ратыфікацыйнымі граматамі (2 лістапада 1920 г.), і дагавор уступіў у сілу.

Пасля ратыфікацыі прэлімінарнага мірнага дагавору войскі абодвух бакоў мелі паступова адыходзіць кожнае на свой бок, за мяжу сваёй тэрыторыі і размяшчацца не бліжэй як за 15 кіламетраў па абодва бакі мяжы. Ад гэтага часу паабапам мяжы ўсталёўвалася нейтральная у вайсковых адносінах зона шырынёй 30 кіламетраў, якая (па 15 кіламетраў) адміністрацыйна кіравалася кожным бокам на саёй тэрыторыі. Перамір'е заключалася на 21 дзень, але кожны з бакоў меў права адмовіцца ад яго з папярэджаннем за 48 гадзінаў да канца тэрміну. Калі ж ніхто не адмаўляўся ад перамір'я, дык яно аўтаматычна працягвалася да ратыфікаыі канчатковага мірнага дагавору.

Становішча сапраўды было няясным. Міністр замежных спраў Польшчы князь Эўстафі Сапега пісаў у інструкцыі польскім дыпламатам за мяжой 10 кастрычніка 1920 г.: «Мы не верым у трываласць бальшавіцкай сістэмы ў Расіі». Разам з тым кіраўніцтва Польшчы спадзявалася на поспех белагвардзейскай арміі генерала Урангеля і таму не прэтэндавала на значнае перанясенне мяжы на ўсход Міністр замежных спраў Э. Сапега у сваёй інструкцыі дыпламатам пісаў: «… мы мелі магчымасць заняць Менск, Жытомір і Камянец, аднак не зрабілі гэтага, улічваючы інтарэсы будучай Расіі». І польскае кіраўніцтва разглядала тэрыторыю Савецкай Беларусі, як і Савецкай Украіны, як тэрыторыю, падкантрольную Расіі, г. зн. рэальна ставілася да гэтага пытання.

Пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі абедзве дэлегацыі — савецкая і польская — 17 лістапада 1920 г. пачалі паседжанні мірнай канферэнцыі ў Рызе польскай дэлегацыяй кіраваў Ян Домбскі, а яе сябрамі былі Станіслаў Каўзік, Эдвард Ляховіч, Генрык Страсбургер і Леан Васілеўскі. Савецкай дэлегацыяй кіраваў Адольф Іофэ, а яе сябрамі былі Якаў Ганецкі, Эмануіл Квірынг, Юрый Кацюбінскі і Леанід Абаленскі.

Перамовы праходзілі драматычна і быў момант, калі яны маглі скончыцца разрывам, але старшыні дэлегацый, каб пазбегнуць гэтага, спатыкаліся патаемна, размаўлялі паміж сабой панямецку і дасягнулі кампрамісу, які быў прыняты дэлегацыямі.

Абодва бакі ў нотах абвінавачвалі адзін аднаго ў зацягванні перагавораў, у парушэнні дасягнутай дамоўленасці.

У снежні 1920 — студзені 1921 г. асноўнае месца ў перамовах занялі пытанні фінансаў і эканомікі, вызначэння кошту польскай маёмасці ў Расіі, Украіне і Беларусі. Пазіцыя польскага боку падмацоўвалася і просьбамі часткі мясцовага насельніцтва аб далучэнні іх мясцовасцяў да Польшчы (заходняй часткі Лепельскага павету, часткі Менскага павету) паколькі ЦК РКП(б) на чале з Ул. Леніным патрабавала ад савецкай дэлегацыі хутчэй заключыць мір, 25 лютага 1921 г. народны камісар РСФСР Г. Чычэрын у тэлеграме на імя А. Іофэ даваў дазвол пайсці на некаторыя саступкі, бо «мы… жадаем міру з Польшчай як мага хутчэй». Было вырашана дадаткова перадаць Польшчы ў Палессі тэрыторыю плошчай у 12 тысяч квадратных кіламетраў.

Заключэнне Рыжскага міру

Урэшце 18 сакавіка 1921 г. у 10 гадзін 30 хвілін па мясцовым часе ў цэнтры Рыгі ў палацы «Чарнагаловых», у той самай вялікай зале, дзе 12 кастрычніка 1920 г. быў падпісаны дагавор аб перамір'і і папярэдніх умовах міру адкрылася апошняе паседжанне мірнай каферэнцыі і быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, якім афіцыйна спыняліся савецкапольская вайна 1919 1920 г. Дагавор быў падпісаны дэлегацыямі Савецкай Расіі, Савецкай Украіны, і Польшчы. Расійская дэлегацыя падпісвала дагавор і за ўрад БССР.

Дагавор складаўся з прэамбулы, 26 артыкулаў і 10 дадаткаў. Ён быў складзены на польскай, рускай і украінскай мовах. Польшча афіцыйна прызнавала незалежнасць Беларусі і Украіны. Устанаўлівалася дзяржаўная мяжа паміж Польшчай і гэтымі дзвюма савецкімі рэспублікамі. У 2 м артыкуле дагавора падрабязна вызначалася лінія мяжы, якая паўтарала лінію, ужо ўстаноўленую ў дагаворы аб папярэдніх умовах міру 12 кастрычніка 1920 г. На тэрыторыі Беларусі былі зроблены папраўкі на карысць Польшчы. 12 тысяч квадратных кіламетраў на Палессі на поўдзень ад Вызны і Старобіна паміж ракой Ланью і да рэк Морачы і Случы, перадаваліся дадаткова Польшчы. Да Польшчы адыходзіла і мястэчка Радашковічы. Аднак Чыгуначная станцыя заставалася на Савецкім баку.

Да дагавору была прыкладзена карта з вызначанай лініяй мяжы. Аднак у спрэчных пытаннях перавага аддавалася тэксту дагавору, а не карце. На мясцовасці лінію мяжы непасрэдна вызначала змешаная памежная каміся з польскіх і расійскіх прадстаўнікоў.

Савецкі ўрад у Маскве і польскі ўрад адмаўляліся ўзаемна ад тэрытарыяльных прэтэнзій адзін да адного. І сапраўды, савецкі ўрад да 1939 г. неаднойчы падкрэсліваў у дамовах, нотах і выступах, што ён не прэтэндуе на Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У той жа час ужо ў 1924 -25 гг. Савецкі Саюз рыхтаваў і інспіраваў партызанскі рух у Заходняй Беларусі, перакідваючы з БССР партызанскія атрады ў Польшчу — ішоў экспарт рэвалюцыі.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)