Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Снежныя зімы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Снежныя зімы

Электронная книга - «Снежныя зімы». Краткое содержание книги:

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 155
Перейти на страницу:

— Можна пакінуць у вас чамадан? Каб не хадзіць з ім.

— Мы — не камера…

— Дзіцятка маё! А ці нельга адказваць больш ветліва і далікатна?

— Я вам не дзіцятка! — і зноў-такі не адрываючыся ад кнігі.

— Прашу прабачыць. Але няўжо вам так хочацца сапсаваць мне настрой, старому, здарожанаму чалавеку?

Толькі тады дзяўчына павярнула да яго твар, паглядзела добрымі чыстымі вачыма і… зачырванелася.

«Дзякуй богу, не ўсё ў табе яшчэ згасла», — падумаў Іван Васільевіч, уздыхнуўшы.

Старэйшая сказала:

— Давайце ваш чамадан. Але мы толькі да пяці.

— Я вярнуся да пяці.

Лада расказвала так падрабязна, давала такія прыкметныя арыенціры, што, напэўна, ён знайшоў бы Васіля, ні ў каго не пытаючыся. Але каб горы не ахуталіся хмарамі і каб былі відаць і тая торная сцежка, што адразу за пасёлкам вядзе па голым схіле да грады горнага дубняку, і скала, што нагадвае сілуэт чалавека, і антэна на вяршыні…

А так трэба ісці «насляпую».

Іван Васільевіч адразу ж за вінаграднікам павярнуў з шашы на вытаптаную тысячамі ног шырокую, як добрая дарога, сцяжыну і… палез у горы. Сапраўды, не ішоў, а лез, бо сцежка была слізкая, з-пад камення і жвіру цякла сіняя гліна. Чым вышэй — тым мацней сек у шчаку калючы дождж. Добра, што прадбачлівая жонка паклала ў чамадан плашч. Але плашч, світэр — гэта не для гор. Спацеў. Пачуў сэрца. Яно сігналіла, як бы папярэджвала: асцярожна.

Але, асцярожна — табе не дваццаць два, як Ладзе. Яна і яе сябры тут бегалі. Праўда, яны былі ў купальніках і тапачках і скакалі, як козы, па сухіх каменнях. Аднойчы падняліся сюды ўначы і размясціліся на начлег каля самага паста. Іх заўважылі. І завезлі на машыне ў даліну, да мора. Ладзіны сяброўкі спалохаліся. «Пасадзяць на гаўптвахту, — кпіла Лада. — Сутак на дзесяць».

Лада не ведае ніякага страху, ніякай боязі. Вольны чалавек. А Васіль? Не, і ў яе ёсць страх, які яна выказвае часам з гумарам, а часам, як пазаўчора, сур’ёзна, — за лёс чалавецтва; ёй, фізіку, лепш, чым каму, вядома разбуральная сіла той зброі, якая ляжыць у арсеналах.

А Васіль? Што думае сын? Ён здаецца такім далёкім, непазнаным, неразгаданым. Ад гэтага, мабыць, і адчуванне яго, бацькавай, віны перад сынам. Недарэчна, што сына ён разумее горш, чым многіх чужых дзяцей.

Чалавек узняўся ў хмары. За колькі крокаў вакол відны зямля, каменне, рэдкія кусты, а далей, унізе, угары, з бакоў,— туманная імжа. Знік пасёлак. Не відно мора, але грукат яго не аддаліўся, хвалі б’юць у скальны бераг недзе зусім блізка — здаецца, пад ім. Можа ён ідзе над цяснінай, пра якую расказвала Лада? Неасцярожны крок — і ў бездань, хвалі зліжуць разбітае цела з вузкай прыбярэжнай палоскі, усыпанай адшліфаванай, як яйкі, галькай, мора праглыне яго, і ніхто ніколі не даведаецца, куды дзеўся чалавек. Фу, якая чартаўшчына лезе ў галаву! Аднак, праўда, ці так ён ідзе? Вось горны дубняк, нізкі, голы, дзе-нідзе ржавее, як старая бляха, лісце — тое, што зімуе на галінках. Але ў дубняку не адна сцежка, людзі тут хадзілі хто куды. Якая з іх вядзе да сына?

Іван Васільевіч адкінуў капюшон, зняў шапку, каб выцерці пот. Дождж больш не сячэ, відаць, блізкая гара засланіла ад марскога ветру. Ці можа ён падняўся вышэй той хмары, якая вылівае буйны дождж? Засталася адна туманная імжа. Але ад імжы гэтай вопратка сырэе горш, чым ад сапраўднага дажджу. Дажджавыя кроплі скаціліся б па плашчы, туман жа пранікае ўсюды. Ці можа адзенне пацяжэла гэтак ад поту? Усё пацяжэла. Але сэрца… яно разумнае і знайшло свой рытм. Б’ецца часта, аднак без болю, без заклікаў да асцярожнасці. Гэта вярнула добры настрой.

«Маеш яшчэ, Іване, запас трываласці. Можа падацца пад старасць у альпіністы?»

Аднак узрадаваўся, калі нечакана, як з-пад зямлі, перад ім з’явіўся марак у камуфляжнай накідцы, з аўтаматам. З-пад накідкі зіркнулі вясёлыя вочы.

— Стоп, татуня! Гуляем?

— Гуляем.

— Добрая пагодка для прагулкі ў горы! Птушкі спяваюць. Сонца грэе… Праўда? — без усмешкі кіўнуў марак на неба.

— Нішто. Самы раз.

— Для чаго — самы раз?

— Для прагулкі.

— Люблю вясёлых…

— …шпіёнаў.

— Не, дзядоў.

Івану Васільевічу было душна, і ён захацеў расшпіліць паліто. Але як толькі дакрануўся да гузікаў, вартавы ўзняў аўтамат.

— Ша, дзед! Не варушыся. А то пакладу ніц і будзеш нюхаць скалу.

— Пакліч начальства.

— Паміж зямлёй і небам я — найвышэйшы начальнік.

— Што ж, мне так і стаяць?

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)