Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Смута - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Смута

Электронная книга - «Смута». Краткое содержание книги:

Галоўны герой побытава-фантастычнай аповесці “Сінія кветкі” маралізатар Арцень Холад, якому здраджвае нявеста, пакутуючы, прыходзіць да высновы, што здрада ёсць найвялікшае зло, якое павінна быць пакарана, адпомшчана яшчэ пры жыцці. Пад гэтую “тэорыю помсты” і падганяе Холад свае ўчынкі – абдуманыя, хітрыя, часам жорсткія: урэшце ён дабіваецца ўсяго, чаго хоча, але развязка ў аповесці нечаканая... (аўтар нар. у 1964 г. на Гомельшчыне).
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 68
Перейти на страницу:

Хатка была зачынена, хоць зафіраненае і зацягнутае гардзінаю вакенца жоўта свяцілася. Холад разоў колькі тузануў клямку, потым прытуліўся да шурпатага ствала абрыкосавага дрэва, і з вачэй яго самі сабой пакаціліся злыя слёзы.

У хатцы пачуўся рух, адкінулася зашчапка. Паказаўся прымак, убачыў Холада і моцна крэкнуў.

— Салдат, — сказаў ён, з сілай сціскаючы Холада за плячо. — Ты цето... Едзь ты куды-небудзь!

— Руку! — вырваўся Холад. Ён зайшоў у хатку.

Кватарантка, басанож, у спартыўных штанах і ў майцы, стаяла каля серванта і, нюхаючы, перацірала ў пальцах сухія кветкі. Убачыўшы Холада, яна вінавата схавала руку за спіну.

— Ой, добры вечар! Арцень, скажыце, дзе вы нарвалі такіх кветак? Гэта ж гарычка, у нас, на Валожыншчыне, іх ад сну п'юць... Можна ўзяць трошкі?

— Пайшла прэч, — прашыпеў Холад, глытаючы слёзы. – Шлюха...

Яна выпрасталася і ўпершыню нармальна, без звычайнай сваёй гуллівасці, сказала:

— Я жанчына, а не шлюха, дурань ты. Хочаш, і цябе буду кахаць?

Ён не адказваў. Яна гмыкнула і выйшла. Холад адразу ж зачыніўся. За акном чуваць былі галасы і крокі, потым усё сціхла. Ложак увесь быў разбэрсаны. Холад накінуў зверху капу і ў чаравіках лёг. Страшна хацелася заснуць, а не засыналася. ЁН падняўся, дастаў з “дыпламата” маленькі кіпяцільнік, набраў шклянку вады і насыпаў зверху пацярушаных пялёсткаў. Кветкі былі зусім сухія, расціраліся ў чай і пахлі чаем. Хутка вада закіпела. Каб даць заварыцца, Холад прыкрыў шлянку нейкім часопісам, што ляжаў пад рукой на стале. Чай заварваўся густа-сіні.

«Каб ногі не працягнуць ад гэтай...» — Холаду нават у думках не хацелася паўтараць за кватаранткаю слова «гарычка».

На вокладцы часопіса была каляровая выява шыкоўнай гасцёўні: са старадаўняй мэбляю, кандэлябрамі, піяніна; у крэсле, паклаўшы белую далонь на піяніна, сядзеў малады артыст ці спява, пекны, у цудоўным касцюме, з доўгімі музыкальнымі пальцамі, тонкімі рысамі твару... Не трэба было быць вялікім знаўцам, каб распазнаць — слаба размыты савецкай эпохай аскепак шляхетна-дваранскага роду... Над галавою ў артыста звісала пірамідальная, з пялёсткамі-падвесачкамі, крышталёвая люстра.

Холад ненавідзеў артыста. «Рэвалюцыі на вас няма!” Цяпер ён разумеў, чаму такіх вынішчалі. I хто вынішчаў...

Ад пары вокладка карабацілася, карабаціла люстру над артыстам. Холад зняў часопіс і, не гледзячы, хацеў пакласці яго на сервант. Часопіс у паветры за нешта закрануў, бо пачуўся тонкі мілагучны звон. Холад азірнуўся, ускрыкнуў і адскочыў да печы.

З нізенькай столі, над тым месцам, дзе стаяла шклянка, эвісала пірамідальная крышталёвая люстра.

— Яе прымак павесіў, я проста не бачыў! — уголас, каб не спалохацца і не звар’яцець, сказаў Холад. Але гукі голасу былі яшчэ страшней за цішыню.

Ён пераадолеў здранцвенне, схапіў часопіс і ўпіўся ў яго вачыма, не верачы яшчэ ў сваю здагадку.

Мокры, па дыяметры шклянкі, пакарабачаны кружок прыпадаў акурат на люстру з вокладкі.

XI.

Мінуў месяц.

Гарадок млеў ад спёкі, а ў садах, на агародах усё буяла: шчодрая, буйная завязь прадказвала, што ўраджай будзе нечуваны.

У гэты ж час — больш, чым праз год пасля аварыі ў Чарнобылі — упершыню, бадай, смела загаварылі, што радыяцыя (па-мясцоваму — «рацыя») існуе, ште яна страшна небяспечная для здароўя і ніякія вучоныя не ведаюць, як ратавацца і чым усё гэта скончыцца. Пайшлі гуляць чуткі, што і спёка, і прадвестка вялікіх ураджаяў не што іншае, як дзеянне гэтай самай «рацыі»; паявілася і стала моднаю песня на паляшуцка-ўкраінскай мове, на матыў «Галя маладая»:

Іхолы казакы — гуркоцеў іх трактор, Раптом біля рэчкі — рэвануў рэактор! Шо тут сталось — можно не козаты: Селы ці козакы — сталы водку жраты!..

Расказвалі, што за пяцьдзесят кіламетраў ад Локцевіч, адразу ж за Нароўляю, на дубах лісты — як лапушынне, іголкі на хвоях — даўжынёю з паўметра і вострыя, бы пікі; што з лесу пачалі ўцякаць і паўзці ў двары гадзюкі і вожыкі. Неяк адразу ж адгукнулася на гэтае і газета — чамусьці не мясцовая, а далёкая, маскоўская — напісаўшы, што ў Жытомірскай вобласці злавілі карася, у якога заместа хваста — ружа, і нарадзіўся падсвінак з чалавечай галавою.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)