Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Смута - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Смута

Электронная книга - «Смута». Краткое содержание книги:

Галоўны герой побытава-фантастычнай аповесці “Сінія кветкі” маралізатар Арцень Холад, якому здраджвае нявеста, пакутуючы, прыходзіць да высновы, што здрада ёсць найвялікшае зло, якое павінна быць пакарана, адпомшчана яшчэ пры жыцці. Пад гэтую “тэорыю помсты” і падганяе Холад свае ўчынкі – абдуманыя, хітрыя, часам жорсткія: урэшце ён дабіваецца ўсяго, чаго хоча, але развязка ў аповесці нечаканая... (аўтар нар. у 1964 г. на Гомельшчыне).
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 68
Перейти на страницу:

— Пачакай, зараз вып'ем, — сказаў мужчына, прытрымліваючы Холада за рукаў.

У гэты момант «казёл» параўняўся з імі, і шафёр-сяржант, прыадчыніўшы дзверцы, гучна спытаў:

— Гэты, Мітрафанавіч?

Холад не паспеў апамятацца, як мужчына спрытна крутануў яму за спіну руку, так, што пацямнела ў вачах. З «казла» выскачылі яшчэ двое ў міліцэйскай форме, і праз секунду Холад сядзеў на заднім сядзенні, прыціснуты з двух бакоў. Мужчына – Мітрафанавіч – залез на парэдняе і скамандаваў:

— Паганяй! — і, як ні ў чым не бывала: — Цярэшчанка паехаў?

— Ну, — адказаў шафёр. — Усё машыну прасіў. Машыну, кажа, дай.

— А гэтага самага ён не прасіў? — узлаваўся Мітрафанавіч. — Заплаці і едзь на машыне! Папрывыкалі...

Холад, у першыя хвіліны спалоханы, прыціхлы (яму ўявіліся адразу ўсе магчымыя і немагчымыя грахі, ад паходу на могілкі і да выпіўкі ў Навумава) цяпер зразумеў, што яго схапілі памылкова, пераблыталі з кімсьці, і ажыў:

-— Маладцы, злавілі... Самую галоўную мафію.

Той, што сядзеў справа, балюча стукнуў яго локцем, а Мітрафанавіч, не паварочваючыся, нязлосна сказаў:

— Сядзі моўчкі. Зараз не так загаворыш.

Каля будынка міліцыі машына спынілася. Пад рукі, паўз абыякавага дзяжурнага Холада завялі на другі паверх. Мітрафанавіч адмыкнуў дзверы з шыльдачкай «Балвановіч I. М.» і сказаў:

— Будзе званіць, прасіць машыну — смела пасылайце на... Не глядзіце, што Цярэшчанка.

Як толькі ўсе пайшлі, Балвановіч паказаў Холаду на крэсла, сам закурыў, замурлыкаў песеньку, падумаў і замкнуў на ключ дзверы. Пакой быў вялікі, на два, закратаваіныя «сонцамі», вокны. Стаяў сейф і два сталы, заваленыя папкамі і газетамі.

— Ну, што, сынок, — дакурыўшы, мякка сказаў Балвановіч. — Па-харошаму будзем гаварыць ці па-плахому?

— Па-харошаму, — вырашыў не задзірацца Холад. — Хто вы такі?

— Не тваё сабачае дзела.

Балвановіч скінуў пінжак, павесіў на спінку крэсла, закасаў рукавы ў кашулі, узяў са стала папку і панёс нібыта ў сейф, што стаяў у Холада за спінаю. Паклаўшы папку ціхенька на сейф, ён склаў замком рукі і з усяго маху садануў Холаду па нырках. Той грымнуўся на падлогу разам з крэслам. Ускрыкнуў. Здалося, што ўдарылі нажом. Балвановіч схапіў яго затрудкі так, што трашчала куртка:

— Ты будзеш пад акно поўзаць?! Будзеш?!

Холад толькі плямкаў ад болю і ўдушша. Балвановіч, відаць, зразумеў, што перабаршчыў з ударам. Ён адпусціў Холада, пасадзіў і наліў з графіна шклянку вады.

— На каўтні... Ні бойса, больш біць ні буду,— ён чамусьці перайшоў на мясцовую гаворку. — Закуруй на... Чаго ты ходзіш пад вакно?

Дрыготкімі пальцамі Холад узяў прыкураную цыгарэту, зацягнуўся, і стала лягчэй.

— Ну, дык чаго?

З апушчанай галавою, як вінаваты школьнік, Холад пачаў мармытаць:

— Мы тут жылі... У вёсцы, тут, у Локцевіцкім раёне... Потым памерла маці... Я застаўся круглы сірата... Жыў у Светлагарскім інтэрнаце, а перад арміяй прыехаў у Локцевічы да цёткі...

Нічога гэтага ў яго пакуль не пыталіся, але язык міжволі малоў амаль такія ж словы, як і цётка некалі ў ваенкамаце, і мэта была адна — расчуліць.

— Тут, у бібліятэцы, а не тут, пазнаёміўся з Томаю... Уяўляеце? Нікога блізкага... Таму прывязаўся... Збіраліся пасля войска пажаніцца... У войску трохі перапісваліся... Вось вярнуўся... І хацеў паглядзець, дзе яна, як жыве...

— А ёй ты што заліваў? Мсціць хацеў?

— Ды я ўжо не поміню!.. Крыўдна стала, што замуж выйшла! Самі разумееце...

— Разумею. Сям'я можа распасціся, паняў?

Холад кіўнуў.

Балвановічу, відаць, прыйшло ў галаву, што трэба неяк растлумачыць і свае дзеянні. ЁН сказаў:

— Непрыкаснавеннасць жылішча і лічных свабод... ці як то... ахраняецца законам. Ладна, адпускаю. I пад акно больш не цягацца, паняў?..

X.

Холад вяртаўся дадому ў прыцемках, ледзь не плачучы ад крыўды, прыніжэння і фізічнага болю. Балела, здавалася, разрывалася нырка; адхарквалася жоўтай крывёю, напухла рука...

Але самае моцнае было — крыўда. Усё можна было зразумець, але нашто яна захацела, каб яго збілі і прынізілі?.. Сказала б сама — ён зразумеў бы; ці хай бы выйшаў муж...

Яму ўспаміналася, як кароткімі зімовымі начамі сярод сонных храпаў і мармытанняў, сярод пахаў сотні спячых у невялікай казарме людзей ён даставаў з-пад падушкі і абцалоўваў змяты канверт; успаміналася і тая, зусім ужо далёкая зіма — неяк бібліятэка зачынялася, і яны асталіся ўдваіх. Тома стаяла каля высокіх, да столі, стэлажоў, такая хатняя, такая свая, і сур'ёзна пытала: «За што ты так да мяне прывязаўся? Я, быўшы хлопцам, сябе ніколі, здаецца, не пакахала б»; а яго нясло — «я не столькі цябе кахаю, колькі сябе ў табе, я гэтыя кнігі, што за табою зараз, кахаю, якія вярнулі мяне да жыцця, я жыццё будучае кахаю, якога наперадзе яшчэ столькі шмат — і ўсё гэта ў табе: і я сам, і кнігі, і будучае жыццё...»

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)