Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт шкла - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт шкла

Электронная книга - «Партрэт шкла». Краткое содержание книги:

Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі.
Пільная ўвага маладога крытыка да агульнага літаратурнага працэсу абумовіла прысутнасць у кнізе артыкулаў, прысвечаных праблеме выхавання чытача, праблеме суадносін мастацкай літаратуры i крытыкі.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 61
Перейти на страницу:

Маленькая сініца, што ціўкнула ў шыбу i невядома якімі чарамі праз залацістае ранне i святлісты туман выклікала ў сне лірычнага героя вобраз яго далёкай маці, становіцца больш важнай i жаданай, чым усемагутны высоканябёсны журавель. Сініца — птушка цудадзейная i чаканая, бо далучана цяпер праз сваё дзеянне да самага роднага i святога i зараз сутнасць яе не абмежавана толькі спрадвечнымі прыроднымі функцыямі, а падключана да сутнасці ўсяго сусвету; маленькая сініца — знак, сімвал, фізічнае азначэнне таго вялікага, што адгукаецца на яе бяздумнае ціўканне ў душы i свядомасці чалавека («Хто ведае, хто не жыхар на зямлі? Магутныя магнаты або сініца, што села на мачту Ноевага каўчэга?» У. Караткевіч).

Лета, якое выпускае з аднаго рукава журавоў, а з другога ў скрусе выпускае гусей, як бы атрымоўвае паралельныя характарыстыкі фону i настрою, не супрацьлеглыя, a ўзмежкавыя: празрыстасць сінявы i згушчонасць цішыні.

Супрацьпастаўленне галубоў i ястрабаў ужо відавочнае, сімволіка тут бескампрамісна-палярная:

Галубы над хатато — Згода i любоў. Ястрабы зіркатыя Сочаць галубоў.

Характарыстыка вельмі дакладная i лаканічная, бо калі галубы ўвасабляюць любоў i згоду, пра ястрабаў дастаткова сказаць толькі, што яны сочаць галубоў (сочаць любоў i згоду).

Але найбольшай сілы дасягае матыў проціпастаўлення дабра i зла як у знешнім жыцці, так i ў душы чалавека, матыў раздвоенасці i адвечнай барацьбы двух існасцей у вершы «Чорны воран, белы лебедзь»:

Чорны воран, белы лебедзь — Вам далека да радні. Ночы вочы мае слепяць, Апраменьваюць ix дні.
Чорны воран, белы лебедзь — Лёд нябыту, смеласць мар. Адзін маску з мяне лепіць, A другі — натхнёны твар.
Чорны воран, белы лебедзь — Хто адоле з дваіх? Першы рукі мне сашчэпіць, A другі — разніме ix.
Чорны воран, белы лебедзь — Гляну ўвысь i на жарству. Мяне воран не зачэпіць, Пакуль з лебедзем жыву.

Воран i лебедзь, ночы i дні, слепяць i апраменьваюць, маска i твар, сашчэпіць i разніме, увысь i на жарству — шчыльны рад сімвалаў дабра i зла (праз дзеянне i прадмет), няпраўды i ісціны, высокага i нізкага, змрочнага i светлага.

Душа чалавечая распростваецца паміж імі, раздзіраецца на кавалкі i адраджаецца ў адно цэлае, уваскрасаючы на вогнішчы чалавечай веры. «Мяне воран не зачэпіцьь. Пакуль з лебедзем жыву...»

Веры, якая вышэй за ўсё.

* * *

Рана ці позна, i звычайна рана, кожны паэт пачынае задумвацца над сэнсам i прызначэннем паэзіі, над роляй i месцам творцы сярод іншых людзей. Якой павінна быць паэзія, што сцвярджаць i што адмаўляць, у чым яе непераходная каштоўнасць i карысць для чалавека; дзе яе вытокі i дзе недасяжна-дасканалы зыход; пра што i як трэба пісаць паэту, каб жыццё ператваралася ў слова, а слова ў жыццё?

Пытанні нараджаюцца, непакояць, патрабуюць адказу, самааналізу, выяўляюцца ў тэарэтычных разважаннях i ў мастацкай творчасці.

Сцяпан Гаўрусёў спрабуе вырашыць для сябе гэтыя пытанні ў гістарычным аспекце, за рэдкім выключэннем («Не напісаў я верша росам...», напрыклад) творы з мастацкім самааналізам насычаны i міфалагічнымі матывамі, што дазваляе рабіць шырокія, абагульнена-філасофскія высновы. Нават верш «Атлант», які, здавалася б, зусім не закранае па свайму зместу «паэта-паэтычных» праблем, наводзіць на пэўныя супастаўленні прысвячэннем Міхасю Стральцову.

Гаўрусёў катэгарычны ў разуменні ўзаемаадносін паэзіі i жыцця, паэта i грамадства: паэзія — толькі частка жыцця, i паэт абавязаны да апошняга глытка паветра служыць народу, але калі ад яго шмат патрабуецца, то яму i шмат дадзена, бо «слова — прыцягнення зямнога аснова», паэзія — «імперыя, дзе сонца не заходзіць», i на самай справе «трыумфатары ўсіх эпох» — паэты, гэта пад вокнамі ix дамоў старажытныя грэкі клалі цыноўкі, «каб не пашкодзіў ix думам гром трыумфатарскіх калясніц».

Паэт павінен не пець, не гаварыць, а вяшчаць, ён адказны за кожнае сваё слова перад вечнасщо; але пра што яно, гэта слова, што нясе ў сабе з жыцця i для жыцця — задумваецца i тут жа спрабуе даць адказ у вершы «З паветра коней ізваяў Мікула...». Сцяпан Гаўрусёў:

З цаветра коней ізваяў Мікула, Маланістымі жыламі напоўніў, Бяссонніцай нятленнаю насыціў I катаржным бяссмерцем падкаваў.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)