Недапісаная кніга
- Автор: Грахоўскі Сяргей
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 985-02-0З12-9
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Недапісаная кніга». Краткое содержание книги:
Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання.
Перейти на страницу:
Пасля адлігі закруціў мароз,
Ударыла сляпая завіруха,
Шыпшыннік у гародчыку аброс
Празрыстым лебядзіным пухам.
Усё наўкола так, як i было,
I застанецца да сканчэння веку,
Як i даўней, на свеце правіць зло,
Зямля i неба — у палоне здзеку.
Атручаны даўно вада i суша,
Усё жывое гіне без надзей,
I страшна, што скалечаныя душы
Не д'яблам, a людзьмі — ў людзей,
А можа, Люцыфер кіруе намі?
Чаму тады глядзіць спакойна Бог,
Як здзекуюцца над яго сынамі
Яго ж сыны, a ўратаваць не змог?
Калі Ты ёсць, усемагутны Божа,
Зірні, як мы канаем на крыжы,
Калі сабе ажыць не дапаможам,
Ты злітуйся i нам дапамажы.
Магчыма, ён i чуе енк народа,
Але наўрад збавенне прынясе,
А мы i раўнадушная прырода
Знікаем у пакутах пакрысе.
Канчаецца дваццатае стагоддзе
У бойках, у нянавісці, ў крыві.
Апамятайся i сябе, народзе,
На мір i на любоў благаславі.
* * *
Разбурым усё, давядзём да нуля,
На месцы былога нічога не будзе.
Магчыма, праз век ачуняе зямля
I стануць людзьмі незалежныя людзі.
Люты 1991
Перейти на страницу: