Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Недапісаная кніга
Недапісаная кніга - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Недапісаная кніга

Электронная книга - «Недапісаная кніга». Краткое содержание книги:

Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання. 
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 42
Перейти на страницу:
Літанне
He Багі абпальваюць гаршкі, He Багі даруюць нам грашкі,
Не Багі прыдумалі закон I жыццё паставілі на кон,
Не Багі нам абяцалі «шчасце», А злачынцы, што умелі красці,
Не Багі стварылі лад благі, — Над Багамі ў нас былі ба-гі,
Вартыя суда i пакарання, Бо сагнулі ўсіх у рог баранні.
Грэх народ ніколі не даруе, Тым, хто кіраваў i так кіруе.
Хто усё ж няшчасным дапаможа, Калі ты не злітуешся, Божа?
На апошняй ракавой мяжы Бедным i няшчасным памажы.
3/VI— 92
Пад небам Беларусі
Хацеў накінуць на сябе пятлю, Бо змогся ад жыцця такога: Здалося, што нічога не люблю, Што скончылася i мая дарога.
I больш ужо няма куды ісці, Ніколі ўжо не вырвацца на волю, Бо не было ў маім жыцці Нічога, апрача бяды i болю.
Зірну наўкол праз вузкае сіло, Убачу свет іскрысты i бясконцы, I раптам нечакана узышло I засляпіла вочы сонца.
На вецці, на ігліцы, на лістах Дрыжаць, нібы вясёлкі, завушніцы, I адышоў пякельны страх, Ударыў звон далёкае званіцы.
Хвіліна за хвілінаю бяжыць. Кляну сябе i сам сабе клянуся, Што,як ні горка, трэба жыць У Беларусі i для Беларусі.
2/VIII—91
БЕЗНАЗОЎНЫЯ ЭЛЕГІІ
* * *
Наперадзе — нічога. Усё ў мінулым. На успамін находзіць Успамін Забытым словам, Незнаёмым гулам, I я на адзіноце Не адзін: Вяртаюцца з нябыту, Як жывыя, Вясёлыя з іскрынкамі ў вачах Сябры, I раздарожжы крыжавыя, I грозный сузор'і Па начах. Знікае ўсё. Стажары толькі свецяць, I Месяц у зеніце малады. Мінае ўсё на белым свеце, I пыл заносіць нашыя сляды, Па вольна, непрыкметна — назаўжды.
* * *
Ці то на яве, ці то ў сне, Калі было да болю млосна, У поўнач выпаў першы снег На поле, на шляхі i сосны. Да рання, можа, даляжыць, Хоць горка, але трэба жыць!
* * *
Нікому не трэба ні вершаў, ні прозы, — Ад «шчасця» народ i п'яны, i цвярозы, Hi кніжак не трэба, ні фільмаў, ні песень, Бо душы ўкрывае атрутная плесень. Галеча i голад, вар'яцкія цэны, I толькі балююць адны бізнесмены, Хапугі, зладзеі, дзялкі, прайдзісветы, Што нас заклікалі да светлае мэты, Гуляюць, шыкуюць i смачна жаруць, I торбу, i кій у старцоў адбяруць.
* * *
Мінае жыццё, a нічога не маю, — Чужое усё, i нічога свайго. Дзіўлюся, што неяк жыву i трываю З бяссоннем, адчаем i вечнай тугой. Вышукваў радкі дзеля ўласнай уцехі: Збіраліся кніжкі, а часам тамы, А нехта цягаў чарапіцу на стрэхі, На лазню, гараж, на веранды, дамы. Я ім не зайздрошчу, хоць сам i бяздомны, Сціраю слязінку з шчакі кулаком, Бо я, бесхацінец з маленства патомны, Застаўся няўдачнікам i дзіваком. З чаго пачынаў, тым свой круг замыкаю, Гады прашумелі, нібы лістапад, У змроку брыду i кагосьці гукаю, А вецер мой голас адносіць назад.
* * *
За вокнамі — лютаўскі дождж i слата, I кожная шыба дрыжыць i слязіцца, Уласны свой лёс дачытаю з ліста У цеснай палаце дзевятай бальніцы. У дымнай смузе дагараюць агні. О колькі бяды i пакутаў на свеце! Бальніца трызніць у начной цішыні, І толькі у моргу агеньчыкі свецяць.
17/11—91
9-я клінічная бальніца
* * *

И равнодушная природа

Красою вечною сиять...

А. Пушкін
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 42
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)