Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 108
Перейти на страницу:

Выняла зь кішэні хустку, выцерла вочы. У «пахавальнай» было сказана толькі: «... Ваш муж, Павел Исидорович Боровик, пал смертью храбрых в бою с врагом. Родина будет помнить его имя...» Яшчэ раз выцерла вочы. «Помніць! От і помняць! За каго й за што ты аддаў сваё жыцьцё? Што благога зрабіла тая Фінляндыя нам -- менавіта мне, нашаму ўласнаму краю, нашай Беларусі?..»

І ў гэты час пачула ззаду чыесь пасьпешныя крокі. Чамусьці здрыганулася. Хацела аглянуцца, але не хапіла волі.

-- Сьпяшаецеся? Баіцёся, каб ня прышылі месяцаў пяць за спазьненьне?

Зірнула назад -- Базыль! Спынілася, і пайшлі разам. Глядзела яму ў твар, але на ягоныя пытаньні нічога не адказвала -- баялася, што голас выдасьць ейнае хваляваньне.

-- Ага, разумею! Гэта вы пасьля ўчарайшага балю із такім «энтузіязмам» імкнецеся на работу.

-- А чаму вы ня прыйшлі? -- запытала Маўра не без некаторай хітрасьці, бо ведала, што ўчора былі запрошаны толькі «перадавікі-ўдарнікі», а Базыль у іх ня лічыўся.

Нічога не адказаў, толькі весела зарагатаў, імкнучыся заглянуць у вочы Маўры.

-- Ну, а як: крытыкі й самакрытыкі было дастаткова? Гэны даўгавязы ў сініх акулярах, за якімі ён хавае свае вочы (Базыль меў на ўвазе фабрычнага прапагандыстага. Сапраўднае прозьвішча ягонае -- Пакоўнік, але працаўнікі, у зьвязку з прапагандай, далі яму мянушку -- Падкоўнік), гэты ў сініх акулярах, мабыць, перамываў костачкі шмат каму, падводзячы «базу ворага», у тым ліку й мне?

-- Не, учора якраз гэтага ня было. Ды што гэта вы, зь левай нагі сёньня ўсталі, ці што?

-- Жартую проста! Плакаць ці што з усякае няпрыемнасьці? Сьлёз ня хопіць! А пакармілі чым-небудзь смачным на балю, значыць? Прэміяў, мяркую, шмат раздалі. Мабыць, прыйшоўся й вам талён на пашыўку паліто або гарнітура ў атэлье?..

-- Не, мне далі вялізны кавалак мыла -- аж кілёграм цэлы!

Базыль зноў зарагатаў.

-- Мыла? Ды яшчэ вялізны кавалак? І гэта нядрэнна «на данным этапе»! Мыла не заўсёды купіш! У гаспадарцы спатрэбіцца, як сказала адна бабуля, становячыся ў чаргу, дзе, ёй сказалі, выдаюць цыпэліны.

-- Запасьлівая бабка! -- заўважыла Маўра. -- Гэта, мабыць, наша Пёрка.

-- Якая такая Пёрка?

-- Суседка наша.

-- Ну, і задаволены вы падарункам?

-- А што-ж? Месяцы на два мылам забясьпечана.

Ішлі некаторы час моўчкі.

-- Ух, я ўжо стамілася -- ногі забалелі. І калі гэта сюды трамвай правядуць?

-- Трамвай? Якая цяпер у нас будзе гадавіна кастрычнікавай рэвалюцыі? Дваццаць другая, ці што? Ну, дык ён ужо праведзены роўна дваццаць два разы, бо ў кожную гадавіну даецца цьвёрдае абяцаньне пракласьці яго да наступнай гадавіны...

Маўра краем вока зірнула на спадарожніка. Насьміхаецца! Але-ж, праўда, кожны раз у дзень кастрычнікавых урачыстасьцяў абяцаюць і трамвай правесьці, і вуліцы выбрукаваць, і шмат-шмат іншага, але ўсё гэта застаецца толькі абяцаньнем. Апрача таго, калі гаспадары ўсяго цяпер мы самі, працоўныя, дык чаму кожны із нас ня можа шчыра выказацца пра недахопы й навет пасьмяяцца?! Ад гэтага магла-б быць толькі карысьць. Зноў зірнула на Базыля. «А ўсё-ткі добры ён. Шчыры. Гатоў дапамагчы, як тады, з дрывамі. Прывёз, і пасек, і склаў. А я гатова была ўжо "падводзіць базу ворага" і пад яго...»

-- Так, цяжкасьці, зразумела, яны ў нас ёсьць, -- сказала. -- Усё наша жыцьцё -- адны толькі цяжкасьці! Будуем дом -- цяжкасьці з цэглай, зь цьвікамі, з дошкамі. Хочам падбіць падноскі на боты -- цяжкасьці із скурай. «Так, падноскі, -- успомніла. -- Начыньня няма, цьвік або ломіцца, або гнецца, ня йдзе. А аддаць у майстроўню, трэба чакаць тыдзень, а то й болей, пакуль падаб’юць. А Ўладзю няма ў чым у школу йсьці». Стала зноў цяжка ёй, і яна папрасіла:

-- Базыль, досыць пра гэта! Галава разрываецца...

У гэты мамэнт яны перасеклі сквэрчык, цераз які дарога да фабрыкі значна скарачаецца. Пад нагамі было мокра й склізка. Базыль узяў Маўру подруку.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)