Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Шчарбаты талер
Шчарбаты талер - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шчарбаты талер

Электронная книга - «Шчарбаты талер». Краткое содержание книги:

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 86
Перейти на страницу:

— Ах ты, гад,— Чэсева маці шмарганула сына за вуха.— А я была паверыла! Ты ж быў увесь вечар дома — калі ж ты паспеў?

— Не лазіў я нікуды,— панура сказаў Чэсь, паціраючы вуха.— Пра школу пытаўся ў цёткі Ніны, а не лазіў.

— Я свайму сыну веру,— сказаў Змітракоў бацька,— і гатовы паклясціся, што ён ні ўвечары, ні ўночы не адлучаўся ні на хвіліну. Увогуле: мой сын — і нейкая шыбка, нейкі крадзеж... Такое ў прынцыпе немагчыма!

— І я гатова за свайго паклясціся,— прамовіла Міхалава маці.

— Бацькі не могуць быць сведкамі,— строга заўважыў участковы.— Зараз я вам сёе­тое пакажу, і вы самі пераканаецеся... Замок на дзвярах цэлы?— Участковы падняўся на школьны ганак і пакратаў замок.— Цэлы. Вокны цэлыя? Цэлыя. Пытанне: калі б дарослы чалавек захацеў пранікнуць у школу? Вядома, ён найперш паспрабаваў зрабіць гэта праз дзверы і вокны.

— Логіка! — гмыкнуў Чэсеў бацька.— Дзеці таксама маглі б спрабаваць праз вокны і дзверы.

— Вы дарэмна, грамадзянін, весяліцеся. Яшчэ невядома, што там у школе ўкралі. Дык вось, малому ўзламаць такі замок проста не пад сілу, гэта першае. Другое — вокны высокія, шырокія, шыбіны вялікія. Не кожны дарослы такую шыбіну выцягне і ўтрымае ў руках, не пакалечыўшыся. А яшчэ назад паставіць трэба... Далей — глядзіце: я мужчына высокі, а і то ледзь­ледзь дацягваюся да краю,— участковы прыўзняўся на дыбкі і сапраўды толькі крануўся кончыкамі пальцаў рамы таго акенца, праз якое, як ён стараўся даказаць, лазілі ў школу.— Я ўжо не кажу, што дарослы ў такое вузкае акно проста фізічна не здолее прасунуцца.

— А як, па­вашаму, дацягнуліся да яго дзеці? — іранічна спытаў Змітракоў бацька.— Лесвіцу прынеслі? Ці падскоквалі так высока?

— Не лесвіцу. Робіцца гэта так,— сказаў участковы.— Ану вы, утрох, ідзіце сюды.

Міхал, Чэсь і Змітрок падышлі.

— Так, ты, Міхал, самы большы,— нагніся. Упірайся рукамі ў вушак. Чэсь, выцеры добра ногі, насуха... вось так. Залазь на балясіну, станавіся яму на спіну. Ты,— да Змітра,— выцер ногі? Бачыш, сам здагадаўся... Зноў­такі давай на балясіну, на спіну Чэсю... Вось так... Ну?

Верхні, Змітрок, апынуўся акурат на ўзроўні акенца.

— Злазьце,— скамандаваў участковы.

Ён ссадзіў Змітра, Чэсь саскочыў сам, Міхал разагнуўся. Участковы, выціраючы далоні, задаволена, пераможцам пазіраў на ўсіх.

— Гэтая егіпецкая піраміда яшчэ ні пра што не кажа! — заявіў Змітракоў бацька.— Мы нават не ведаем, у чым правіннасць нашых дзяцей? Нават у школу яшчэ не зайшлі, а розныя эксперыменты тут ладзім...

— Цішэй, не трэба гарачыцца. Ніна, адмыкай. Толькі асцярожна, я зайду першы — там павінны застацца сляды.

Цётка Ніна зняла замок, прапусціла ў калідорчык участковага.

— Цёмна, дзе тут выключальнік... А, вось.

Уключылася святло. З глыбіні калідора патыхнула нежылым духам. Збоку ад дзвярэй, пад вакенцам, стаялі лескі, заляпаныя мелам, на падлозе ляжалі газеты.

— Гэта я бяліла столь,— пачала апраўдвацца цётка Ніна,— не паспела прыбраць...

Участковы агледзеўся.

— Сапраўды, у гэтым брудзе слон мог бы прайсці, і той слядоў не пакінуў бы... Карацей, ясна,— участковы зірнуў на хлопцаў.— Той, хто лез, павіс на руках і саскочыў на падлогу, а калі выбіраўся назад, падцягнуў пад вакенца лескі. Ніна, правер, ці цэлыя замкі ў кабінетах.

Прыбіральшчыца пайшла па калідоры, шморгаючы за ручкі дзвярэй класных пакояў. Усе дзверы былі замкнутыя. Участковы ішоў следам. У канцы калідора, дзе стаяла шафа, цётка Ніна ахнула:

— Вось, сюды!

Шкло ў адной з палавінак дзвярэй шафы­«музея» было выбіта, відаць, ударам нагі.

— Так! — участковы хуценька падбег да шафы, пад чаравікамі захрабусцелі аскепкі.— Зараз будзем складаць пратакол! Ніна, што тут было, у гэтай шафе? І што прапала?

Цётка Ніна зазірнула праз дзірку:

— Ды, здаецца, нічога... Уся макулатура на месцы.

— Якая макулатура?

— Такая. Паглядзіце самі. Тут розная непатрэбшчына ляжыць. Газеты адсюль бяру, падлогу засцілаць... Вядро, швабру сюды стаўлю, анучы хаваю...

Цяпер надышла чарга збянтэжыцца ўчастковаму. Ён зняў фуражку, выцер далоняю лоб і скроні:

— Нічога не разумею.

— Крадзеж стагоддзя! — насмешліва сказаў Змітракоў бацька.

Чэсь з Міхалам, якія стаялі ззаду ўсіх, пераглянуліся. Ледзь варушачы вуснамі, Чэсь прашаптаў: «Папкі няма!» Міхал прыклаў да вуснаў палец.

— Усё, цяпер вы адпускаеце нашых дзяцей? — спытала Міхалава маці.

— Пакуль не. Міхал, растлумач, чаму ўсё ж вы сюды лазілі? Што шукалі?

— Мне ўсё гэта надакучыла! — раптам гучна заявіў Міхал.— Яшчэ раз вам паўтараем, пры сваіх бацьках і пры цётцы Ніне: мы нікуды не лазілі!

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 86
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)