Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кніга ўзнаўленняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кніга ўзнаўленняў

Электронная книга - «Кніга ўзнаўленняў». Краткое содержание книги:

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38
Перейти на страницу:
Гора таксама вашым хлуслівым Сімонам яны ўвялі вас у духоўнае пасвячэнне не для таго, каб вы служылі сумленна Богу, а каб на пасады высокія узышлі; i рукі на вас яны ўсклалі не для таго, каб вы спаўнялі братоў вашых просьбы, а каб змаглі цешыць свае заганы. Сквапныя на ласункі, хціва да грошай ахвочыя, вы адышлі ад веры праўдзівае i ўцягнулі сябе ў безліч немачаў, процьму хваробаў... Вось гэтакіх вучыцялёў, вось гэтакіх павадыроў, вось гэтакіх кіраўнікоў, вось гэтакіх пастыраў маю!.. Самі ад голаду падыхаюць, a іншых карміць бяруцца, самі паслеплі, a іншых мерацца весці, самі кульгаюць — ды на абедзве нагі, a другім апірышчам хочуць зрабіцца, самі у цемрадзі невуцтва тонуць, a ўсіх вучыць намагаюцца...
Гора мне, што такім нядбайным працаўнікам даверана, што ў апеку аддадзена ненасытным такім ласунам!.. Гора i вам, што дарунак Святога Духа купляеце й прадаяце: ваша срэбра на згубу вам будзе. Не хочаце ведаць праўды, не хачаце бачыць няпраўды, не хочаце разумець, адкуль тыя, што вам даюць, самі бяруць, з якога промыслу багацеюць.
Дояць штодня малако з авечак, воўну стрыгуць, лупяць скуру i, злупленую, прадаюць, кормяцца мясам, крывёй напіваюцца, ну a лішкі вам, прыпадобніўшыся дабрадзеям, даюць. О, круцялі, а не вучыцялі, о ліхвяры, а не ліхтары, драпастыры, а не пастыры, ліскупы, а не біскупы!.. Павыпадалі з закону Божае вол i, праклятай мамонаю гэтага свету свае ап'янілі душы, прыробленай маскаю ашукалі нявінных Хрыстовых авечак і яснасць евангельскую зацьмілі пошаснаю распустай. Што будзеце дзеяць, калі ад вас сад вінаградны адняты будзе i іншым аддадзены працаўнікам, а вы, спрыязненыя са злом, як зло, адпрэчаны будзеце?! I што скажаце, калі будзе сказана так: «Вы сыны не Бога, а д'ябла; ідзіце, праклятыя, прэч ад мяне, бо не ведаю вас»?! І што скажаце, калі будзе сказана гэтак: «Звяжыце ім рукі i ногі i ўкіньце у цемру знадворную: будзе там плач i зубоў скрыгітанне»?! Бяда будзе, мае сыны, вам у часіну тую i мне гэтаксама: вам — церпячы мукі нязносныя, мне — бачачы вашу згубу.
О, біскупы, біскупы — о сыны, што маткай i бацькам спагардзілі, дзеці, што ўзгадаваліся у каралеўскіх палацах, ды ў корчмы i ў буданы звабіліся сваёй воляй, дакуль будзеце спаць, расслабленыя лянотай, дакуль кароста вачэй вашых вам мілейшая будзе за самі вочы?! Прыйдзіце да водаў чатырохрэчных евангельскіх ведаў і ў ix твары свае абмыйце i з розумаў сваіх змыйце гразь неразумнасці. Бо хіба не досыць яшчэ той страты, што зношу праз ваша нядбальства, хіба не перапоўнілі меры згубы золата срэбра, перлы i камяні дарагія, якімі, як найслаўнейшая каралева, была я аздоблена колькі дзесяткаў гадоў назад?!
Дзе цяпер той неацэнны камень, той прамяністы карбункул, які ў маёй дыядэме свяціўся між іншых перлін, як сонца між зорак, святлом веры сваёй старажытнай,— дом слынных князёў Астрожскіх? Дзе іншыя роўна каштоўныя камяні з гэтай жа дыядэмы — дзіва-смарагды, сапфіры-скарбы i дыяменты-цуды?!.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)