Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кніга ўзнаўленняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кніга ўзнаўленняў

Электронная книга - «Кніга ўзнаўленняў». Краткое содержание книги:

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38
Перейти на страницу:
Занямелі самі i іншым замок на губы вешаеце, a хіба столькі авечых чародаў было ў царкоўнай аўчарні яшчэ нядаўна, у леташнія гады? Ці столькі, колькі цяпер захавалася, божых душаў вам было дадзена у кіраванне, у справаванне? Спіце, пастухі, a супротнік дбае, пасопваеце, вартаўнікі, а д'ябал, як леў, авечак хапае безабаронных i аддае адных вечнай згубе, другіх — брыдкім корцям, каб вычваралі рэчы, што даспадобы яму. Аўчарні пустошацца вашы i множацца на вачах чароды супротнікаў...
Дзе цяпер святары без заганы, павадыры без вадаў, што дбалі б не аб сабе, рупіліся б не для сябе i не сабе дагаджалі б, як патрабуе гаго найвышэйшы Архісвятар i як сама я казала. Ды сёння ў настаўніках тыя ходзяць, каго абралі самохаць, годзячы сваім хібам, мае сыны,— паадварочваўшы вушы свае ад праўды i прыхінуўшы да баек.
Сябе саміх, славу, багацце, раскошу яны палюбілі больш, чым людское збавенне, i больш, чым Бога. A некалі ж мелі перад вачамі узор дасканалай набожнасці, ды, аднак, людзі скажонага розуму i падазронай веры, заўпарціліся яе сіле i запярэчылі яе праўдзе. Але няхай — неўзабаве адкрыецца ўсім прычына іхняга шалу i ўсе пабачаць, што не з нябеснымі скарбамі, а з зямнымі, кахаліся іхнія душы i думкі цягнуліся іхнія не ўвышыню, a ўніз.
У гэтым разладдзі апанаваў мяне голад — але не хлеба, а Божага слова, i смага адолела — ды не вады, а евангельскай глыбіні. Адняты ў мяне прарок i настаўнік, адрынуты ад мяне пастыр i павадыр: што з гэтых прарокаў, што праракуюць, сваю, а не Божую, волю, што з пастыраў тых, што значны сваім найменнем, а справаю — бедакі?!
Шмат хто ды з тых пастыраў, што пасталі над гуртам разумным Хрыстовым сёння, не варты таго, каб стаяць над асліным гуртам. Болей таго: яны па натуры сваёй не пастыры, a ваўкі, не павадыры, а львы, што самі няшчадна адных авечак зжыраюць, другімі цмокавы пашчы, не лічачы, затыкаюць.
О, гарацешны гурт! Хіба можа быць пастырам той, хто сам не вучыўся ніколі i хто не ведае, што ён павінен Богу, што — бліжнім сваім, i хіба настаўнікам можа стацца той, хто з дзіцячага веку не прысвячаўся навуцы Святога Пісання, a бавіўся нейкай іншай, не адпаведнай духоўнаму сану, забавай альбо марнаваў абы-як свой час у гультайстве i ў абібоцтве. Але калі стала ціснуць на скабы нястача спожыці i адзення, а нэндза шыю круціць пачала, тады звеставаць узяўся, не цямячы, чым яно ёсць, звеставанне, як яно дзейсніцца мусіць i кім.
I без разбору, без Бога ў душы, без дабра ў сэрцы, без розуму ў галаве, з карчмы i з двара, з пабораўу войска i з войска — хто як, хто адкуль, узяўшы ў пасрэднікі срэбра i ў памагатыя золата удзерліся ў Божы дом. Дык не дзіўна, што неўзабаве, у ім не ўтрымаўшыся, павыпадалі, ганьбай заплямленыя, З яго, i сталі поруч з прадаўцамі праўды Божай, побач з пярэваратнямі.
Бяда убогім авечкам, што маюць такіх пастухоў, ropa даверлівым, што ідуць за гэтакімі павадырамі, якія вабяцца прорвай сляпой i самі вабяць услед за сабой астатніх. Бяда i вам, праз чыё нядбальства ўвайшлі ў Божы дом акаянцы такія, i вам, што, нібыта іржа, што, нібыта цвіль, яго спусташаеце, бо i самі спустошаны будзеце. Гора, айцы, i вам: сынамі не навучыўшыся быць, зводзіце тытуламі сваімі дзяцей маіх i, не выхаваўшы памысна патомства свайго, у трухлявых сваіх харомах селіце Божых сыноў.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)