Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Святло зямное
Святло зямное - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Святло зямное

Электронная книга - «Святло зямное». Краткое содержание книги:

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». 
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 87
Перейти на страницу:
ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА
Назаўтра не лепей было Аксінні. Так і хацелася паляжаць. Ды цётцы сказалі: «Трэба жаць». І цётка пайшла на жніво з усімі. З гадзіну якую Аксіння пажала, і стала ёй горача, як ад пажара, і стала ёй млосна, і села яна. Суседка трывогу ўзняла. «Жанчынкі! Аксіння памірае! Зусім беспрытомная ляжыць! «Аксіння! Ты ж яшчэ не старая. Аксіння! Табе б яшчэ жыць і жыць!» «Вясёлыя сёлета ў нас дажынкі...» «Бяжыце ў вёску хутчэй, жанчынкі! Няўжо ёй нельга памагчы? Ёсць і лякарствы, і ўрачы...» Шукалі хамут. За канём пабеглі. Знайшлі хамут. Каня прывялі. Сіўку хуценька запрэглі. «Што гэта трэба яшчэ, калі?..» Нехта параіў заслаць калёсы. Нехта па коўдру пабег, па траву. Нехта сказаў ціха, скрозь слёзы, што трэба падушка пад галаву. Нехта параіў паведаміць сыну... Паехалі ў поле па Аксінню. Быў брыгадзір якраз на жніве, сказаў, што нічога, што яна дыхае, нічога, сказаў, яшчэ пажыве. Была Аксіння бязмоўная, ціхая. Свядомасць вярталася да яе. Нават устаць сама спрабавала. Ды толькі моцы было мала, ды ногі былі як не свае. Паклалі Аксінню на павозку. Вязуць Аксінню да дактароў. Аксіння, рукі твае — як з воску! Аксіння, дзе твая сіла і кроў? Маўчыць Аксіння. Заплюшчыла вочы. І толькі тады адкрывае ix, калі на карэннях воз загрукоча, падскочыць на ўхабінах якіх. Тады расплюшчыць вочы Аксіння, бачыць неба над сабой. Глядзіць Аксіння ў неба сіняе з сваёю крыўдай і журбой. «Хіба не казала ім учора я? Хіба не казала ім усім, што занядужала, што хворая? Хіба не скардзілася ім?» Яны не паверылі. Чаму? Нібы Аксіння калі хлусіла, нібы казала няпраўду каму, ці лёгкай працы шукала Аксіння. На ўхабах уздрыгвалі калёсы. Глядзела Аксіння ў неба скрозь слёзы. Глядзела Аксіння ў сіняе неба, неба ёй спачувала нема. Не было на душы яе зла, не было страху і трывогі. «Немаладая ж я, пажыла. Дзетак паставіла на ногі». Калёсы ўздрыгвалі, скрыпелі... Была на душы яе крыўда адна, І не давала спакою яна... Калёсы песню сваю пелі. Песню сумнага падарожжа. Сінь над Аксінняю плыла. Шаптала Аксіння: «Божа мой, божа», Хаця набожнай і не была.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)