Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Свежая рыба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свежая рыба

Электронная книга - «Свежая рыба». Краткое содержание книги:

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 140
Перейти на страницу:

Вось кліночак пад маму цётка і падбіла.

Мама глянула на мяне гэтак, як могуць зірнуць толькі мацяркі, а ты і праўда пачынаеш адчуваць жудасна-шчаслівы страх перад тым, што яна табе абяцала ў будучыні,— узнікала затоенае жаданне хутчэй быць такім, якім яна цябе бачыла.

— О, ужо такіх файных дзяцей, як ён у нас удаўся, і не знайсці! Самі са Сцяпанам мэнчымся, яны абодва няхай ужо вучацца, выходзяць у людзі!..

І тут без ніякага пераходу і сувязі мама з гонарам пахвалілася:

— Але ты паглядзі, Настусь: унучцы папа Вінаградава наш старэйшы на перапынку парваў фартух!

— О-о, да каго падбіраецца! — пахаладзела Настуся.

— Настаўніца на сходзе скардзілася — парваў! — аж сцішыла мама голас да шэпту, нібы ў маім учынку — вялікі сэнс, а папоўну я зачапіў не выпадкова.

Яна ўжо не заўважала, што Настуся пакрыўджана маўчыць. Мама пачала з захапленнем расказваць, як на бацькоўскім сходзе хвалілі Валодзьку.

Усё. Цяпер — ходу!

3

Калі Настуся з дачкой прыходзіла да нас капаць бульбу, Веру апранала, як да царквы, а сама была ў той самай вылінялай кофце і спадніцы нібы з іржавай бляхі.

Па дарозе прамчала брычка з памешчыкам Шастаковічам. Мама паглядзела на яго і сказала суседцы:

— Ты, бо, зірні. Такая цяплынь, а ён, далібог, пад гальштукам і ў пальчатках!.. Ой, як кепска жыць важным людзям: не ўсміхніса, не сядзь на траву, не парадуйса сонцу, бо-ожа!..

Капала цётка і гаварыла, што паны, халеры, затое мала робяць і колькі сабе хочуць жаруць цукру, мяса...

Памешчыкі ў нас распрадалі маёнткі яшчэ да імперыялістычнай вайны і выехалі ў горад. На іх землях і ўтварыліся мужыцкія надзелы. Адзіным памешчыкам на ўсю акругу быў пан Шастаковіч у Вераб'ях. Ён цяпер служыў у Варшаве рэферэнтам міністэрства, у маёнтак прыязджаў толькі на лета, але ў свядомасці страшаўцаў жыў і зімой, і восенню, і кожны дзень, і кожны час.

— Шастаковіч калі есць у абед мяса, то, падумайце, яшчэ і масла мажа на хлеб!..— паведамляла, зайздросціла Настуся.

— От, ліха на яго! — дзівілася мама.

— А Шастаковічыха есць булак колькі хоча — і ў свята, і ў будзень!.. Здаецца, накарміць бы ўволю булкамі дзяцей, наесціса б іх самой, тады ўжо нічога ў жыцці болей не хацела б! — уздыхнула яна, і бульба з-пад яе пальцаў ляцела ў кошыкі як стрэленая — дробная ў адзін, вялікая ў другі.

Мы з Верай слухалі і моўчкі грэбаліся ў сваіх барознах. Вера працавала лёгка, была поўная спакою і ўпэўненасці — нібы дачка каралевы, нібы ў Наступным доме кожны дзень шакалад елі. А мне надта балела спіна. Я выглядаў дажджавыя хмары, Вера спачувала — з яе твару не сыходзіла спагада.

— Пастой, Алёша, крыху, боль мо адыдзе...

І павалакла да мяшка кошыкі, а я, абапёршыся на матыку, адпачываў.

Усё роўна ныла, агнём пякла спіна. Адкуль чакаць ратунку? Эх, каб дождж! Ды на небе — ні хмурынкі, паветра чыстае, сухое, аж звініць. Спакойна лунаюць белыя нітачкі бабінага лета, лезуць у вочы, у рот...

Работу маладзейшай за мяне на два гады сяброўкі правяраць не трэба. Я ж меў апраўданне: паду-умаеш, затое яна не чытае газет, не ведае, што робіцца на свеце, не хадзіла на Вераб'і біць штрэйкбрэхераў...

Высыпаючы ў мяшок бульбу, Вера запарушыла вока. Настуся — майстра на такія справы, хутка з-пад даччынога павека выняла парушынку языком. Вера паставіла ў разору парожнія кошыкі, згібам рукі выцерла слёзы, і мы зноў нагнуліся.

Цярпі да абеду. Мама толькі паставіла абед на пліту разам са свіной бульбай, наклаўшы пад гаршкі торфу, і прыбегла памагаць нам...

Забрахаў наш Бобік.

— Алёшка, падскоч паглядзі, хто там!

З палёгкай выпусціў я матыку, пабег дамоў.

Ля калодзежа трымаў за руль веласіпед, на багажніку якога стаяў куфэрак, касавокі і скуласты кітаец. Ён аб'язджаў хутары, прадаваў кілімчыкі з драконамі.

Паклікаў я маму.

Кінуў пад лесам кароў і адразу прыляцеў на двор Валодзька.

Разгубленая мама разглядала тавар і не ведала, што рабіць: шкадавала грошай. Госць з далёкай краіны напускаў таямнічасць, нешта па-кітайску лапатаў, не спяшаўся ад'язджаць і адчуваў сябе ў нас, як дома.

Не згледзелі, як чалавек на нашай пліце згатаваў у каструльцы рыс і пачаў яго спрытна палачкамі есці.

— Божа, які нешчаслівы чалавек! — разжаліў ён маму.— Хіба можа мужчына гэтага наесціса?!

Яна ўжо палезла па залатоўкі. Крыкнула ў адчыненае акно:

— Ты, Настусь, прышлі дачку, няхай таксама падзівіцца!

Праз хвіліну з сяней зыркнула пара цікаўных вачанят. Але Вера памятала, што яна ў людзей на рабоце, таму адразу вярнулася да бульбы.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)