Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Свежая рыба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свежая рыба

Электронная книга - «Свежая рыба». Краткое содержание книги:

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 140
Перейти на страницу:

— Ты паглядзі толькі — ён не супраць, каб трапіць туды яшчэ раз!

РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ

1

Бацькі нас не песцілі.

Аднаго разу выгнаў я да студні быдла паіць і давай дражніцца з быком:

— Мацек, бу-у!

— Перастань! — закрычаў бацька ад гумна.

Я не паслухаў, быў у палоне жудаснага і заманлівага страху. Мяне ўсяго аж падмывала на небяспеку.

— Быська, бу-у!

Бык зазлаваў, рынуўся на мяне і прыпёр ілбом да плота. Убачыў я неба, учуў трэск штыкецін і страціў прытомнасць.

Бацька адагнаў раз'юшанага быка, нагнуўся нада мной. Паглядзеў, што я ўжо ачуняў і толькі выплёўваю кроў, падняў з зямлі мой кій ды давай мяне лупцаваць:

— Маеш, каб ведаў другі раз і не лез куды не трэ!..

Пачнём з Валодзькам варыць з вішнёвай смалы клей або ўцячом з Косцем ці Сашкам гуляць у пікара, як мама ўжо трагічным голасам крычыць:

— І не сорамна табе? Няхай ужо яны бібікі б'юць, але ж ты — да школы ходзіш, а паводзіш сябе бы Рыгарулькаў Міцька!

Косцеў брат, Міця, пачаў гаварыць толькі ў шэсць гадоў. Цяпер яму ішоў дзесяты, а ён усё яшчэ на падворку выкладваў чыгунку з дроў.

— Нябось, сын беластоцкай цёткі Ганулі ў пікара не гуляе! — упікала далей мама.

Надта ж рана яна хацела бачыць нас дарослымі! Няхітрым педагагічным прыёмам было ў яе — выстаўляць крайнасці: прыдуркаватасць Міці і — працавітасць цёткі Галены, якая бытта бы выбілася ў людзі з-за працавітасці і цяпер сабе жыла, як пані, у вялікім горадзе. З пэўнага часу ў прыклад ставілі ўжо і цётчынага сына.

Не могучы нічога адмяніць, я потым знайшоў выйсце.

Да школы было шэсць кіламетраў. Туды з Валодзькам адпраўляліся, калі напасвім кароў. Яшчэ насілі па шэсць-сем літраў малака на продаж, а з бутэлькамі — гэта паўпуда цяжару. Насілі дзень у дзень, восенню і зімой.

Ідучы ў школу, я на хаду чытаў кніжкі. З першых старонак забываўся на цяжар, быў у амерыканскіх прэрыях з траперамі ці ў джунглях.

На палявых работах кніжак чытаць не будзеш, і я выдумваў сабе розныя гісторыі. Станавіўся інжынерам, рабіў хітрыя машыны і раздаваў іх — Кірылісе, дзядзьку Кавальцу, Салвесю, Марціну, Настусі...

2

Калі я быў у пятым класе, бацькі перавезлі будынкі з вёскі пад Ліпнікі. Сталі мы жыць на хутары.

Ля нашага поля паставіў сваю хату Марцін Грушэўскі.

Цэлай вёскай страшаўцы памаглі скласці хаціну на новым месцы і Настусі. Не прымаў удзелу ў яе пераездзе толькі бацька. Уяўляю сабе, якую маці ўзняла б дома буру, каб наш бацька памкнуўся што-небудзь зрабіць для яе. Ён знайшоў апраўданне перад сваім сумленнем:

— Памагаць былой прыслужніцы легіянераў? Не дачакае яна! Няхай бы круціла менш хвастом!

Што ён хацеў сказаць гэтым «круціла менш хвастом», мы з Валодзькам не разумелі, а мама яго слухала ахвотна.

Настуся і па новых хутарах стала бегаць і адрабляць суседзям. Марціну — бо ў яго гумне клала на зіму збожжа. Кірылісе — за краўца. Нам — за каня ці за сячкарню.

Хоць Настусін вялікі круглы твар усё яшчэ прамянеў здароўем, усё ж пасля смерці мужа голас у яе прыцішэў, з'явілася дабрадушна-ліслівая ўсмешка. Суседак яна толькі слухала, падтаквала і падхвальвала.

Я, напрыклад, сядзеў на лаве з бойкай між каленяў і біў масла. Пры гэткім занятку думкі нікуды не накіруеш: можаш зламаць чаранок, выплюхаць смятану. Я паныла соваў калатоўкай і не ведаў, колькі яшчэ біць — паўгадзіны, гадзіну...

Адчыніліся дзверы, увайшла цётка Настуся.

— Дай мне!

Удава на хаду перахапіла бойку, гупнулася на лаву шырокім, туга абцягнутым рыжай спадніцай раздвоеным задам, і смятана пад калатоўкай у яе руках загаварыла на ўсю кухню. Я не дыхаў — мама магла паслаць да іншай работы, трэба было хітраваць. Зараз яна ўцягнецца ў размову, тады бяжы на двор і рабі што сабе хочаш...

Прыкінуўся галодным. Не спяшаючыся, аблупіў цыбуліну, ткнуў яе ў соль. Адрэзаў кавалак хлеба...

— Ах, як ваш Алёшка вырас, вы толькі гляньце! — падлашчылася Настуся.

— Растуць дзеці!..

— Мусіць, з яго будзе якісьці вучоны. Учора спаткала пад Гарадком — ідзе і кніжку сабе чытае. Вецер, дождж сячэ — вачэй не падняць, дарога кепская, а ён нават са сцежкі не саб'ецца!

Смех: чытаць кніжку на хаду і дурань зможа, абы ведаў літары.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)