Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вяртаньне Веры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вяртаньне Веры

Электронная книга - «Вяртаньне Веры». Краткое содержание книги:

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36
Перейти на страницу:

Адразу я нават не спалохалася. Падумала: калі я ўмею жыць і ў сабе, і ў іншых, перасяляцца і вяртацца, дык чаму яна, такая ж, як я, ня ўмее?.. Тым больш, што яна ўжо памірала некалі і вярталася з сябе мёртвай у сябе жывую, выбіралася з-пад каменю праз маленькую шчыліну…

Вера ляжала на мне, як раструшчаная.

Я выбралася з-пад яе, перавярнула на сьпіну, затрэсла, як ляльку: «Вера! Ты дзе, Вера? Што з табой, Вера? Вярніся!..»

Яна не вярталася. Перасялілася некуды назаўсёды.

Схапіўшы тэлефон, я машынальна набрала нумар, пачула ў слухаўцы: «Хуткая дапамога», — і паклала трубку.

Калі ў маёй кватэры знойдуць шведскую журналістку, якая нелегальна прыехала ў Беларусь і сканала ад перадазіроўкі наркаты, дык ня знойдзецца такой дапамогі, якая б мне дапамагла.

Я залезла ў сумачку Веры, знайшла пашпарт. Віза ў пашпарце толькі расейская.

Наркаманка і нелегалка… Лесьбіянка — не ў залік. Але, калі пачнуць раскручваць, дык і гэта залічаць.

Вакол мяне загарэлася жытняе поле…

Мне б згараць на ім, калі ўжо набраная ванна. Бо якая розьніца: у агні?.. у вадзе?.. Але я забылася на тое, дзеля чаго ванна набіралася…

Пажар слаўся на ветры, вецер закручваў языкі агню то ў адзін бок, то ў другі, полымя паўставала сьцяной, у якой не знаходзіла выйсьця, паратунку, хоць ён быў…

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)