Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вячэра манекенаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вячэра манекенаў

Электронная книга - «Вячэра манекенаў». Краткое содержание книги:

 Апавяданні гэтага зборніка напісаны ў жанры псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямнога свету ён шукае у сваіх думках снег паралельны. Менавіта гэты, паралельны, свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свае творчыя фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя i вельмі праўдзівыя сюжэты на темы жыцця i смерці, кахання i расчараванняў.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 55
Перейти на страницу:

— Ты казаў, трэба зрабіць кантрольную праверку на караблі.

—Я трошкі пасяджу... Ты ідзі... Пачні з адсекаў...

Пронт, нібыта чакаў гэтага, хутка падняўся з крэсла, пайшоў па доўгім калідоры...

Крант глядзеў на экран. Адлюстраванне расплывалася, скакала, але ён яшчэ мог разгледзець, як Мікола легка пераскочыў цераз агароджу, не адрываючы позірку ад акна, за якім, адхінуўшы празрыстую шторку, усё ўглядалася i ўглядалася ў цемрадзь двара Вера...

1988

РАМАН НЕ РАМАН, А ПРЫЕМНА

He спіцца. Усё выдае на блізкую навальніцу. У кватэры душна. Але не гэта прычына бяссоння. Вечарам на нейкую гадзіну забегла даўняя знаёмая. Яшчэ гады тры-чатыры назад я па-добраму зайздросціла ёй. Танюткая, смяшлівая, з нязменнай чароўнай усмешкай, яна уся дыхала «духамі i туманамі». Нярэдка тымі часамі я пыталася ў яе:

— Ты зноў на нейкіх незямных крылах?

Яна залівалася смехам, ківала галавой:

— Угу-у... Я закахалася! Мне сорамна перад дзецьмі, перад маім Пецькам, але... бэзавая замець у пачуццях! Во-о-дарна! I здаецца, я люблю гэты ўвесь наш горкі свет!

Яе шчасліваму шчабятанню не было канца. I вось сённяшні вечар... Непазнавальна змучаны твар знаёмай i яе скаргі... Гэткія як i ва ўсіх: на ўсё нашае зямное жыццё!

Сапраўды, большасць жанчын жыве аднолькава. Нібыта яны ўсе разам, адначасова абваліліся ў нейкую чорную касмічную дзірку i ніхто не ведае, як з яе выбавіцца. I разам з тым, калі табе жаляцца, ты, як умееш, суцяшаеш. Я суцешыла:

— Ды адыдзі ты неяк ад гэтай змрочнасці. Ну, хаця б закахайся, як раней!

I мая знаёмая амаль абурылася:

— Ты што, сур'ёзна?! Ды якое ўжо тут каханне! Я нават усялякіх дурных серыялаў не гляджу...

За акном бліснула маланка. Чую праз дзверы, як у суседнім пакоі заварушылася дачка. I міжволі думаю, што яшчэ ледзь заўважна, але ў ёй ужо прачынаецца жанчына. То яна лішні раз пакруціцца перад люстэркам, то пачырванее i адвернецца, калі па тэлевізары паказваецца чыёсьці не ў меру адкрытае i палкае каханне. Яна ўжо ведае, што ў нашым свеце ёсць нешта вельмі таемнае, i гэтае тэлевізійнае «прыадкрыванне заслоны» яе, натуральна, бянтэжыць. I дзякуй Богу, хай i надалей адварочваецца i бянтэжыцца. Хай жыве з чаканнем таямніцы, якая аднойчы расхінецца трапятлівасцю закаханасці...

Зноў у думках вяртаюся да сваей знаёмай, не да цяперашняй з яе скаргамі, а да той, даўнейшай, укручанай у бэзавую замець. Не, там не было нiякай здрады. Знаёмая заўсёды была добрай маці i надзіва клапатлівай жонкай. Яна ўсё нешта купляла свайму Пецечку. Свет для яе пераварочваўся, калі ён хварэў. I ў гасцях не любіла доўга затрымлівацца. Пасядзіць, пасядзіць i падхопліваецца:

— Во-ой, там жа Пеця адзін з дзецьмі!

Дык што ж адбывалася з маёй знаёмай? Толькі цяпер я магу адказаць на гэтае пытанне, але для гэтага мне спатрэбілася адна сустрэча — дзесяць гадзін начнога падарожжа ў рэйсавым аўтобусе...

У мяне быў адпачынак. На некалькі дзён вырашыла паехаць у невялічкі райцэнтр да сваякоў. Каб не марнаваць часу, абрала для падарожжа начныя гадзіны, маўляў у аўтобусе i пасплю. Напачатку мне гэта ўдалося. Але сон быў кароткі. Ці то яркі бляск месячнага святла, ці паўшэпт маладой пары, што размясцілася непадалёку, разагналі яго. Кінула позірк за акно i адхінулася ад здзіўлення: ну ўсё роўна бы снег лёг сярод лета! Як кінуць вокам — бялюткая-бялюткая бясконцасць...

— Грэчка цвіце,— пачулася побач.— А я ўжо прыкідваў дзе, на якім прыпынку скажу вам «добрай раніцы».

Гэта азваўся мой сусед. Калі садзілася ў аўтобус, здаецца, я i не бачыла яго. Ага-а... сапраўды, месца побач было вольнае. Пэўна, ён заняў яго ўжо тады, калі я спала. Пры месячным святле адзначыла, што ў суседа прыемная знешнасць. I хаця распачынаць гаворку асабліва не хацелася, адказала:

— Спачатку, відаць, мне давядзецца сказаць вам «добрай ночы!».

— Я ў дарозе не сплю! — коратка сказаў ён.

I праз якую гадзіну мне здавалася, што я ўсё сваё жыццё праехала ў тым аўтобусе. Хацелася толькі аднаго: каб рэйс гэты быў без апошняга прыпынку. Мы размаўлялі i размаўлялі... Пра што? Выразна i не ўспамінаецца. Так, пра жыццё. Але было штосьці асаблівае ў гэтай начной гаворцы. Была нейкая загадкавасць, нібыта дзесьці побач сваволілі два амуры. I не тое каб шпурлялі ў нас свае стрэлы, а яшчэ толькі прымерваліся, шукаючы самыя слабыя месцы для стрэл. У нейкае імгненне я злавіла сябе на думцы, што менавіта гэты чалавек i ёсць тып майго мужчыны, але хто ж ён? Быў момант, калі мы загаварылі пра палотны Эль Грэка, i мне падумалася, што ён мастак. Але гэтая думка адразу адпрэчылася. Магчыма, юрыст? Не-не, проста звычайны служачы ў нейкай адміністрацыі. Але якая розніца, чым ён займаецца, дакарала я сябе за цікаўнасць на нейкім прыпынку. I пад прывакзальным ліхтаром хуценька прыпудрывала свой твар... Так, мне хацелася яму падабацца.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 55
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)