Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Белая Дама: Аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая Дама: Аповесці

Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 180
Перейти на страницу:

Мікалай даў сабе зарок — не прапусціць ні аднаго добраахвотніка. Немец жа не валодаў рускай мовай і без перакладчыка абысціся не мог.

Праз нейкі час Буднік заўважыў, што Шмідт узяў лагер-нага перакладчыка ды пачаў падбіраць групу сам. Доўга не думаючы, Мікалай загадаў каменданту выклікаць прадажнікаў другі раз і хутчэй перапісаў іхнія прозвішчы сабе ў сшытак.

Буднік скончыў перапіску, калі да яго ўляцеў ашалелы Шмідт.

— Хто вам даў права дапытваць рускіх? — залямантаваў, як уджалены.— Я ж ужо гаварыў з імі!

— Чаму вы мяне не папярэдзілі? — Мікалай разыграў перад немцам здзіўленне.— Гэтыя людзі, гэр Шмідт, нечым прыглянуліся і мне.

Буднік у зеляневіцкай хаце паклаў на стол перад Ліхайванам спіс і нават фатаграфіі:

— Атрымлівайце. Гэтых тыпаў у атрадах ці ў нашым тыле можна чакаць адно праз паўгода — столькі працягваецца вучоба дыверсантаў.

Мікалай прывёз яшчэ і спіс рэзідэнтаў, якіх немцы збіраліся днямі пасылаць у атрады Гута-Міхалінскага лесу. Ен параіў звярнуць увагу на лысага з адтапыранымі вушамі. Нягоднік хваліўся на кожным кроку, што ў яго вялікі вопыт: такімі справамі займаўся яшчэ пры буржуазнай Польшчы.

— А не трапяць сярод іх невінаватыя?! — засцярог Мікалая старэйшы брат.

— Верагоднасць малая.

— Глядзі, а то наламаеш дроў!

Мікалай ужо вывалак з сакваяжа кансервы, бутэлькі са стракатымі этыкеткамі, а з-пад усяго гэтага — планы Ружан-скага аэрадрома ды перадаў камандзіру. Ліхайван уважліва разгледзеў лісты калькі з карычневымі лініямі і нейкімі знакамі ды загаварыў з разведчыкам намёкамі.

Аб чым яны далей гутарылі, Агурцоў зразумець ужо не мог. Адно памятае, што Мікалай раптам узмаліўся:

— Леанід Іванавіч, пашкадуйце мае ногі, я ўжо і так стаптаў іх аж да калень! Дазвольце мне, урэшце, дапусціць да справы іншых беластоцкіх хлопцаў — яны ў мяне жывуць на кожнай больш-менш значнай беластоцкай вуліцы, іх не так проста было падабраць! Скончыцца вайна, а небаракі ўсё так і застануцца на карсервацыі? Братцы, навошта ж тады з імі я такую работу правёў?! Людзям наабяцаў, усе рвуцца да якой-небудзь справы, усім рукі свярбяць!

— Нельга, Коля! — даваў яму выказаць свой жаль і мякка угаворваў Ліхайван.— А раптам ты правалішся і цябе давядзецца адзываць з горада ў лес, што тады будзе? Нічога, няхай пацерпяць. У нашай справе неабходны НЗ, як паветра, сам разумееш. Давай дамовімся — раз і назаўсёды, што размовы на гэтую тэму ўзнімаць больш не будзем, баста!

— Зноў вы сваё!..

Агурцоў улавіў на твары Мікалая прыкрую разгубленасць, як у малога, якому дарослыя з-за ўяўнага насмарку не дазволілі выйсці пакатацца на санках.

9.

Пры напружанай гутарцы прасядзелі яны так не-калькі гадзін.

Радасна ўстрывожаная маці то з набожнай павагай прыслухоўвалася да іхняй размовы, то заклапочана падносіла з кухні новыя талеркі з ежай. Міхась час ад часу падліваў у шклянкі самагонку з чайніка. Агурцоў поўны быў захаплення Мікалаем і павагі да гэтай сям'і.

Тым часам з вуліцы ўляцеў запыханы Косця:

— Немцы ў вёсцы!

У бакоўцы ўсе замёрлі, і запанавала напружанае маўчанне. Аўтаматчыкі хапіліся за зброю.

— Што ім трэ? — першым азваўся Мікалай.

— Халера іх душу ведае! Робяць чамусьці павальны вобыск! Пачалі з таго канца!

— Леанід Іванавіч, дарагі, прабачце, цяпер камандую я! — узняўся над сталом Мікалай. Паправіўшы на рамяні жоўтую кабуру, ён загадаў брату:

— Міхал, вымай з бочкі кулямёт! Выведзеш, калі спатрэбіцца, маму, а пакуль што рассавай людзей куды каго! Косця, не хвалюйся так, сачы спакойна далей за вуліцай і галоўнае — не панікуй, мо шчэ пранясе! Хворага наверх!

Хлопцы ў адзін момант узвалаклі Ліхайвана на вышкі. Агурцоў з іншымі адскочылі ад акна і замерлі, чакаючы, як разгорнуцца падзеі. Шчоўкнулі засцерагальнікі — дэсантнікі прывялі зброю ў баявую гатоўнасць.

Калі чалавек усхваляваны, час ляціць непрыкметна.

Дзверы з сяней на вуліцу ўвесь час былі замкнутыя з сярэдзіны, але Косця, прылятаючы з весткай, адкрыў іх вядомым толькі Буднікам спосабам і цяпер у гарачцы пакінуў адчыненымі. Менавіта ў гэты момант уздумалася зайсці к Буднікам суседу.

Згледзеўшы на падворку дзядзьку, Конюхаў і Агурцоў ледзьве паспелі нырнуць за драбіну з анучамі. Мядзведзеў сам не памятаў, як апынуўся за шафай.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 180
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)