Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Напярэймы жаданьням
Напярэймы жаданьням - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Напярэймы жаданьням

Электронная книга - «Напярэймы жаданьням». Краткое содержание книги:

„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 88
Перейти на страницу:
8 Нябёс базырны сакатун, здалося, хмары бічам хвошча. Прысеў на чорную пяту зямлі зьвярэджанае пошчак,
стуліўся вузьлікам тупым, прыліп — ні слыху і ні дыху,
сьцігуе сьлед яго ступы маною купленае ліха,
ачнуўся, луснуў і яшчэ (не адпачынак-жа на пятах) праз морак вечару шпарчэй памчаўся, сорамам праняты,
туды, дзе згас ужо і счах спадзеў абецанай уцехі, дзе зноў жалобная сьвяча гарыць ля саламяных стрэхаў,
дзе людзі змораныя, сны снуюць ружовыя карункі пра золак раніцы, вясны на павуціньні думак стрункіх...
Імчыся-ж, пошчак, не маўчы, усьцеражы ты наша шчасьце, скажы, што сяньня уначы імкнецца зьвер двухногі ўкрасьці
душу з грудзей людскіх; скажы і урачы нячуты пострах: на скрыжаваньні тры крыжы перад лязом сякеры вострай
стаяць маўкліва. Зварушы, ускалыхні ты навакольле! Няўжо зьвярынае душы ніхто на восьці не наколе?
Няўжо абыдзе, не кране жывога сэрца сіла гневу? ... Упаў над полем і счарнеў у хмарах неба зорны невад.
9 Апошні згас агеньчык — дагарэў. Запахла у паветры прэлай вікай. — Якая-ж, згінь ты, цемра на дварэ, ну, прост’ хоць вока пальцам выкаль...
І трэба-ж, выгнала якраз сюды мяне нялёгкая да іх часіна. Надвор’ем гэтакім, я чуў, заўжды прымаюць грэшніка сукі асіны...
Э, думкі чорныя, ідзеце прэч! Што мне да грэшніка таго ці сука? Хіба ўжо першую сьвятую рэч мае спрытоньваюць са сьвету рукі?..
Хіба ня бачыў на сваім вяку яшчэ мо’ горшае ля ног ахвяры? Ня я — дык іншыя павалакуць да лазьні косьці і жывот напарыць.
А страх, абачлівасьць — курыны жарт, ня камень-жа глытаць гарачы... Чаго, дзівак які, разбойнік варт, калі ня верыць у сваю удачу?
А хто-ж адважыцца — няхай кране: маё нутро зьвярынай помстай дыша... ’Шчэ-ж ня было ў жыцьці такога, не, каб я на промысел дарэмна выйшаў,
каб я спыняўся перад чым калі, — двухногі плюнуў і расьцёр нагою. Калі душу сваю крывёй абліў, душы развагай сьмешнай не загоіш...
10 Па цаліне былых валок шляхі хады раскрыты насьцеж,
двухногі зьвер начы валок на згін украдзенае шчасьце.
Згіналі голаў зьбегі мар і нявыразны нейкі клопат. Вятры кацілі тоўшчы хмар па-над зьвярыным зманным тропам.
Мігнуў ля ног маланкі брыж, і дождж паліўся, нібы з луба. Гарою здаўся лёгкі крыж на моцных плечах душагуба.
Гулі з грымотамі слупы, такая, знаць, удача слупа. Адчуў двухногі боль тупы і падазроны нейчы тупат...
Угнуўшы голаў, душагуб убок рвануўся ашалела. — Няўжо?.. Няўжо?.. Перамагу такі нязвыклы накіп цела...
Перахітру ягоны нюх, што напрасткі бярэ, і збочу... А не — сьцігуй сабе: зманю душу і сьлед у пекла ночы.
А там — памераемся мы з табой і сілаю, і спрытам: шпурну у твань камяк нямы — і сьціхата, і шыта-крыта...
Ага... Ня выракся яшчэ? Нясі-ж на скрут сваю удачу!.. Нясі-ж! Крывёю труп сьцячэ... А мо’ я сьмерці твар убачыў?
Хвастаў горб зьвера дождж касы, і бег таропкі думак гнобіў, здалося, быццам валасы старчма на вузкім сталі лобе.
— Ідзі-ж, ідзі-ж, касьцяк, паўзі! Паўзі, разумнік... бліжай, бліжай!.. Хто-ж гэта месіва гразі на кастылі крывыя ніжа?
Чые-ж там ськівіцы жуюць вуглі чырвоныя на дроце?.. Хто-ж палыскуе гэтак муць касой іржаваю упоцем?
А там... А там!.. Сіпяць вужы? Вачэй сьмяюцца праварыны?.. Ха-ха, ха-ха!.. Крыжы... крыжы... — зарагатаў гарляк зьвярыны.
— Вазьмі-ж мяне... Вазьмі, вазьмі!.. Няма ратунку і збавеньня!.. Навяз, разьятраны, грудзьмі на дзіды гострыя каменьня.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 88
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)