Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Напярэймы жаданьням
Напярэймы жаданьням - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Напярэймы жаданьням

Электронная книга - «Напярэймы жаданьням». Краткое содержание книги:

„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 88
Перейти на страницу:
Гавораць шэрыя чужым, што ў нас зь вясной сябруе восень, што па нябожчыцы-мяжы палёў вятры цяпер галосяць, і сьведкі даўнасьці жывой — крыжы, бы тыя вартавыя, стаяць маўкліва... Хмар сувой даўно цяпло над імі выеў...
4 Якое сьвету хараство! На харастве — цьмяныя плямы. Чыя-ж рука цудоўны Створ пад сонцам мурзае вуглямі?
Якія контуры на тле сьвятла выростаюць і рысы? Яшчэ ня ўмёр, яшчэ ня стлеў зарою высыпаны прысак...
Жыве ён... Курчыцца апад красы ля брам ліхіх суцьмежжа. Хто-ж гэта зноў, мой родны брат, сады упокат хціва рэжа?
Чые-ж віднеюцца яшчэ і ткуцца гэтак сілуэты? Ці не касу сваю Кашчэй над галавой заносіць сьвету?
І краем правага пляча сьпірае збоі хмар гарбатых? А мо’ гатуе стравы чар сваіх магутная Гэката?
Ліняе сьвету хараство, мяняе колеры і блікі... Глядзіць вачыма зораў Створ на вобраз Януса двухлікі...
5 Дымяцца хмары. Неба край у нявыразным нейкім русе. Даўно ўжо Лысая гара вяшчуе глум на Беларусі.
Глыбока ў ейную душу упіўся чорны кіпець госьця... Жалобу дня прыблудны шум кляймом азначыў на пагосьце...
Над ім — у посягу згібень — накшталт мангольскага узору гараць на выкутым ілбе крывёй палуджаныя зоры...
І стогне Лысая гара: як тую кроў крывёю сьцерці? Галосіць нема родны Край у танцы выскаленай сьмерці.
Густыя воблакі працяг нябёс і край зары задзьмулі. Вільготным клёкатам бацян на языку мазоль намуляў,
заплюшчыў вочы, болю зло у пух скупы угнула голаў, упаў скамечаным вузлом на гузякі карэньняў голых.
Рыпелі тупа косьці дрэў, а вецер ліпу гнуў і гушкаў. — Скажы, дзядунька, не памрэ ад болю скурчаная птушка?
— Ды не, унучак, аджыве, але-ж нядобрая прыкмета... Зірні, часамі у траве няма яго цыбатых дзетак?
— Няма, дзядунька, анідзе... А хіба ёсьць у птушак дзеці? — А як-жа. Мусіць, у гнязьдзе іх забаўляе сьпевам вецер...
Дымяцца хмары. Неба край у нявыразным нейкім русе. Напэўна, Лысая гара вяшчуе глум на Беларусі.
6 На грудзе выгану рудым акачанеў падбіты бусел. Шчыпаюць корань лебяды лятою змораныя гусі.
Туга спанатрыла гусей, і вартаўнік прыжмурыў вока: ці выган посны напасе усіх прад выраем далёкім?
Ці уратуе пух густы ад зябкай плыні цела дзічы? А мо’, як бусла, пад кусты прыгорнуць хвалі роднай Пцічы?
І мо’ дарэмна ля уструг, вазёр палескага балота чакае — блізкая нутру — гусей асмужаная лотаць?
І спогад точыць мозак іх, і ім такое нават сьніцца, што усьміхнуцца на куп’і ’шчэ беларускія брусьніцы,
і прыме ветліва у стан радню спагадлівая плойма... Абмые Прыпяць на хвастах ляты завільжаную пойму.
Аж тупат нейчае хады на хвалі пасьці іх прымусіў. Застаўся корань лебяды у дзюбе шчупленькае гусі.
7 Галосяць роспачна вятры. І, нема стаўшы ля дарогі, глядзіць зьняважліва на тры сьвятыя сымбалі двухногі...
Каго-ж убачыў я? Пажджы... Згадай, дагодлівая памяць, пакуль раптоўныя дажджы і цемра постаці ня сплямяць!
Увагі-ж вобраз гэты варт: ў вітрынах славіўся ружовых... Але чаму ягоны твар тупымі зморшчкамі пажован?
Мо’ гэта здань? А можа сон на вочы скінуў вэлюм шэры? Чаму-ж ён чорнае крысо падняў на вузкі лысы чэрап?
Калі-ж прыйшоў сюды і скуль? Якія ў думках мае дзеі? Пазнаў па цені на пяску намер злачынны ліхадзея...
Хавай-жа твар свой, сьцеражы... Душа і сам ты у палоне. Паслухай, неба як дрыжыць ад гневу нашых Сцыпіёні.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 88
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)