Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]
Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]

Электронная книга - «Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]». Краткое содержание книги:

Раман апавядае пра закуліснае жыццё драмтэатра “Кіцеж”, якое выходзіць з-за межаў тэатра на прастору сучаснага мегаполіса. У сатырычнай форме паказваецца жыццё маладога акцёра, які робіцца марыянеткай уласных страсцей і нерэалізаваных творчых амбіцый.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 101
Перейти на страницу:

А ўчора, акурат пасля жудлівага Анжэлінага сну, і заявілася свякруха. Страшная нейкая, змарнелая. Прыняла яе Гольцава на кухні, кавы наліла, падала сёе-тое. Не кранулася старая ні пітва, ні ежы. А толькі абыякава так, нязвыкла абыякава глядзела на нявестку, блытана гаварыла то пра надвор’е, то пра тое, як цяжка стала на пенсію жыць… Спыталася пра ўнука. “Да сябра пайшоў”, — зманіла Анжэла, бо перад тым як адчыніць дзверы, загадала сыну заперціся ў спальні. Так бесталкова і тамліва праседзелі яны на кухні хвілін дваццаць, затым зазбіралася старая, пайшла да выхаду. І ўжо ў дзвярным праёме, калі пераступала парог, нехлямяжа абярнулася і кінула:

— Ад Антося табе прывітанне… — Гольцава так і здранцвела ад гэтых слоў.

Праз колькі секунд ачомалася і зыкнула ўслед свякрусе, што ўжо спускалася да ліфта:

— Што значыць — “прывітанне”? Што ён ад мяне хоча?!

Не адказала свякруха, не павярнула да яе твару, а борздзенька шмыгнула ў ліфт, што якраз падышоў, націснула кнопку.

Гольцава рынулася да ліфта і замалаціла кулакамі ў дзверы з немым крыкам:

— Адчапіцеся вы ад мяне, ірыды! Ненавіджу вас, і род ваш свалачны ненаві-іджу!!!

І асеклася: а раптам гэтае прывітанне ад мужа — з волі, раптам ён уцёк і рыхтуе над ёй расправу, раптам, пакуль яна спускалася да ліфта, ён пранік у адкрытую кватэру і там затаіўся? Рукі і ногі адняліся ў Анжэлы ад жаху, у спіну нібы ўсадзілі кол і вярэдзілі ім цела… Яна ледзьве давалаклася да кватэры, ліхаманкава зачыніла дзверы і клікнула сына.

Той тут жа выйшаў са спальні; напэўна, падслухоўваў іхнюю гаворку праз дзвярны шчыт. “Усё нармальна, сынок?” — кінулася да яго Анжэла і стала асыпаць пацалункамі. “А што здарылася?” — недаўменна глядзеў на яе адзінаццацігадовы Андрэйка. “Усё добра, сынку… усё добра”, — прашаптала яму на вуха маці. Аднак тут жа вярнулася да ўваходных дзвярэй, заперлася на ўсе замкі, пачапіла ланцужок і спусціла “сабачку”.

…І зараз, на пачатку першай гадзіны ночы, калі трывожна чакала Віталя, не выходзілі з Анжэлінай галавы ні сон той пракляты, ні візіт ненавіснай свякрухі, ні д’ябальскае “прывітанне”, вымаўленае той нейкім таямнічым, зларадным і злапомслівым тонам. І чым далей перавальвала стрэлка гадзінніка за поўнач, тым мацней разыгрывалася Анжэліна фантазія. Уяўлялася, напрыклад, што сцеражэ зараз ейны пачварны муж Віталіка ў нетрах пад’езда, тоячы за пазухай крывы доўгі нож… А мо ўжо падсцярог?! І вырывалася тады бедная жанчына на лесвічную пляцоўку, і пільна ўслухоўвалася ў рэдкія начныя гукі…

13

Віталь з’явіўся толькі а палове першай. Задыханы, узрушаны, з нейкім цёмным пакетам у руках. Быццам падымаўся ён на дзевяты паверх пешкі.

— Прывітанне, — цмокнуў ён Анжэлу ў шчаку, пераступаючы парог кватэры. — Андрэйка спіць?

— Павінен спаць. — Гольцава пачала памагаць яму здымаць паліто. — Хаця, можа, і чытае ўпотай. Пэўна ж здагадаўся, што ты прыйдзеш.

— На вось, — Віталь дастаў з мятага пакета шакаладку, — перадай яму заўтра.

— Дык сам перадасі. Раніцой жа ўбачыцеся.

— Не ведаю, мне заўтра рана ўставаць трэба.

— Гэта яшчэ чаму?

— Не шумі, хлопца разбудзіш, — шэптам сказаў Віталік. — Зараз раскажу. — І накіраваўся ў ванную, каб памыць рукі.

— Дрэнныя мае справы, — сказаў начны госць, калі яны селі за кухонны стол, куды Анжэла выставіла сёе-тое паесці. — Сёння гэтыя чэрці мой зборачны чарцёж зглумілі.

— Хто?

— Ды гаўрыкі мае, Сашка з Пецькам. — (Ён назваў сужыцеляў па інтэрнацкім катуху.) — Прывялі зноў чортведама каго, гармідар наладзілі… — Віталь безнадзейна махнуў рукой і ўзяў са сподачка скрылёк сыру. — Здаецца ж, пад ложак чарцяжы прыхаваў, паперай іх паабгортваў — усё адно півам пазалівалі.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)