Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]
Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]

Электронная книга - «Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]». Краткое содержание книги:

Раман апавядае пра закуліснае жыццё драмтэатра “Кіцеж”, якое выходзіць з-за межаў тэатра на прастору сучаснага мегаполіса. У сатырычнай форме паказваецца жыццё маладога акцёра, які робіцца марыянеткай уласных страсцей і нерэалізаваных творчых амбіцый.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 101
Перейти на страницу:

— Грэбуеш, значыць! — Муж саштурхнуў яе з каленяў і брудна вылаяўся.

Дапіўшы дарэшты гарэлку, Антось запатрабаваў грошай. Анжэла жахнулася і сказала, што ў яе толькі на харчы засталося, што хай ён падумае пра дзіцёнка, якога яшчэ не бачыў, — як таму жылося тры гады без бацькі.

Але муж падскочыў да яе, кароткім разважаным ударам сунуў кулаком пад дых і тут жа, калі жонка, захліпваючыся, сагнулася крукам, выцяў у твар каленам.

Ашаломленая, ледзь не паўзком, калі з носа і губ цякла кроў, трымтлівымі рукамі дастала Анжэла з заначкі і аддала Антосю апошнія грошы. Добра што днямі чакаўся аванс, інакш бы яны з Андрэйкам папросту галадалі.

Муж скрупулёзна пералічыў грошы і паклаў у кішэнь. Ён адразу падабрэў, скрывіў лагодную ўхмылку і падышоў да жонкі. Анжэла, душачыся слязьмі, абцірала кроў насоўкай і стаяла тварам да акна.

— Ну-ну, не крыўдуй, Анжэл, — прасіпеў гэты вылюдак і гулліва ляпнуў жонку далонню ніжэй ад спіны.

І тут жа з’едліва папракнуў:

— І ты ж не без грашкоў. Прызнайся, нябось падгульвала тут без мяне? Га? — З гэтымі словамі муж ізноў дабрадушна пляснуў Анжэлу па мяккім месцы.

— Адстань! — грэбліва сцепанула тая плячыма.

— Ну-ну, Анжэл, — прымірэнча сказаў нядаўні зэк і раптам абхапіў яе ззаду, груба, шчыпаючы пальцамі саскі грудзей, прыцягнуў да сябе.

— Гад! — прастагнала Анжэла, крутанулася, выцяла яго локцем у плячо і рванулася з кухні.

Антось нагнаў яе ў калідоры, пасля нядоўгай барацьбы, выкруціўшы левую руку за спіну, завалок у спальню і кінуў на высокую тахту, галавой у груду падушак. Наваліўся ззаду… Роспачныя Анжэліны енкі патаналі ў задушлівай пухлай падушцы. За дзесяць хвілін знаходжання ў такой позе яна думала, што або задыхнецца, або зломяцца яе шыйныя пазванкі.

Усё наступнае Анжэліна жыццё абяцала быць пеклам.

З гаспадыні яна ператварылася ў абслугу, кухарку для свайго мужа і яго блатных сябрукоў, што днявалі і начавалі ў іхняй кватэры. Тут не выветрываўся смурод танных він і гарэлкі, ад тытунёвага дыму ў пяцігадовага сына з’явілася бяссонне. Пастаянна нехта прыходзіў, сыходзіў, тупаў па кватэры.

Анжэла з Андрэйкам перабраліся ў маленькі кутні пакойчык і вечарамі сядзелі, як зацкаваныя звяркі. Муж мог у любы час — хоць бы і поначы — выклікаць жонку, каб яна кашаварыла для чарговага дарагога госця, бегла ў краму па жратву і гарэлку. У яго паявіліся пачкі грошай, што пужалі Анжэлу сваёй таўшчынёй, і небеспадстаўна меркавала яна, што грошы тыя мазольнай працай не зарабляліся.

Антось, калі быў цвярозы, ставіўся да жонкі з сынам даволі цярпіма, нават дабрадушна. Але тое была дабрадушнасць пана да сваіх прыгонных, якая ў любую хвіліну — калі яму чымсьці не ўнаровіш — гатовая была перарасці ў пагарду, нянавісць, агрэсію. Аднойчы сын за вячэрай палез у цукарніцу мокрай лыжкай, дык родны бацька зароў на яго як тыгр, аблаяў “свінтухом” і вывернуў цукарніцу пяцігадоваму хлопчыку на галаву. Той заплакаў. Яго слёзы толькі раз’ятрылі нервовага зэка, і ён, пакрыўшыся барвовымі плямамі, загадаў Андрэйку заткнуцца. Ад страху той разрумзаўся яшчэ больш. Тады бацька схапіў яго ручку сваёй лапінай, вышмаргнуў з-за стала і завалок у туалет. “Будзеш сядзець да ночы!” — вынес ён свой прысуд і запёр цёмны туалет на зашчапку.

“Толькі паспрабуй яго выпусціць!” — прыгразіў ён Анжэле, якая была так агаломшана гэтай сцэнай, што нават рота не пасмела раскрыць, не кажучы пра якое-небудзь супраціўленне.

А галава сям’і адкаркаваў пляшку піва, раскінуўся ў крэсле, паклаў ногі на часопісны столік і стаў глядзець тэлевізар. Увесь вечар якраз ішоў “Аншлаг”: крыўляліся гумарысты, і Антось паміраў з рогату.

Мяркуючы, што ён астыў і даўно забыўся на сына, Анжэла крадком выпусціла перапалоханага пасінелага Андрэйку з яго вязніцы і адвяла ў спальню. Хлопчыка біла дробная дрыготка, і ён доўга не мог слова вымавіць.

Бацька, насмактаўшыся піва, праз колькі часу пайшоў аблягчыцца ў прыбіральню і ўбачыў, што яго асмеліліся аслухацца. Раз’юшаны, уварваўся ён у спальню, адштурхнуў Анжэлу, што паўстала на яго шляху, выцягнуў паўсоннага маленькага сына з пасцелькі, кінуў на падлогу і зняў свой тоўсты, з важкай спражкай скураны рэмень…

Хвосткія ўдары абрушыліся на слабае цельца. Але трэба было бачыць твар ката: нейкая патоля, ухмылістая радасць выяўляліся на ім. Анжэла кошкай рынулася на мужа, учапілася ў валасы, падрапала шчокі пазногцямі. Аднак хутка адляцела да сцяны і выцялася хрыбетнікам аб рабро батарэі. Цяпер рэмень замалаціў ужо па ёй: па жываце, грудзях, галаве, якую яна няўмела бараніла рукамі.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)