Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 90
Перейти на страницу:

Абуджаецца ён ужо на Глухім востраве. Збоку каля яго шугае агонь. Чыясь руплівая рука ўкрыла яго цёплым футрам. Навокала агню стаяць і сядзяць людзі ў вайсковай адзежы. Сярод іх чарнеюць постаці сялян, узброеных ваеннымі стрэльбамі. На кароткім тоўстым абрубку сядзіць грамозны шырокі чалавек з светлымі грознымі жорсткімі вусамі, з буйным рэзкім тварам. Спакойныя шэрыя вочы яго пазіраюць у запісную кніжку, павольна паўзуць па радках запісанага тэксту. Каля яго стаяць двое партызан са стрэльбамі і чалавек без стрэльбы з сякераю за поясам. Шырокі чалавек адрываецца ад кніжкі, падымае спакойныя вочы на чалавека з сякераю за поясам, штось распытвае.

Чалавек адказвае, гаворыць доўга. Шырокі чалавек уважна слухае, потым штось запісвае ў сваю кніжку.

— Ну, як ты пачуваеш сябе? — да Панаса падыходзіць Нупрэй, пазірае на яго з лагоднаю ўсмешкаю, паказваючы цэлы рад белых роўных зубоў.

— Добра, — гаворыць Панас і варушыць раненаю нагою, — я памаленьку ўжо і сам пайшоў бы.

— Ну, вот бачыш.

Нупрэева ўсмешка яшчэ шырэй рассоўвае чорныя вусы.

— Гэта табе воўчая скура здароўя дала, — смяецца ён.

Іх абкружаюць чырвонаармейцы і партызаны. Цікава паглядзець на хлопца, што быў заарыштаваны палякамі. Панаса закідваюць пытаннямі. Ён не ўпраўляецца адказваць на іх. Ды пытанні і заўвагі часам такія, што на іх не канечне і адказы даваць.

Уся гэта абстаноўка для Панаса нязвычна, і ён адчувае сябе крыху не па сабе сярод тлумнага зборышча дарослых людзей. Ён шукае вачыма бацьку, але дзеда Талаша тут не відаць. Нарэшце да Панаса падыходзіць шырокі чалавек з жорсткімі вусамі. Ён скончыў гутарку з чалавекам з сякераю і палажыў у кішэню запісную кніжку.

— Ну, маладзец, як пажываеш? — пытае Панаса.

— Нічога, добра.

Панас стараецца быць чалавека смелым.

— Малайчына, — хваліць яго Букрэй, — ты павінен цяпер быць хвацкім салдатам… Хочаш ваяваць?

— Хачу, — храбра заяўляе Панас.

— Казак-хлопец!

Букрэй разгаварыўся з Панасам, распытваў яго, як паводзілася ў палякаў, што ён чуў там і бачыў. Панасу лёгка было адказваць на запытанні грознага на выгляд дзядзькі з жорсткімі вусамі: гэты дзядзька ўмеў стаць на роўную нагу з Панасам, умеў сказаць традны жарт і развесяліць хлопца.

— Ну, адпачывай, дружа, ды папраўляйся: моцныя людзі доўга не хварэюць, — сказаў ён, пагутарыўшы з Панасам.

Панаса накармілі і далі яму спакой. За ім даглядаў Нупрэй, за якім пачынала замацоўвацца слава доктара і санітара.

Дзеда Талаша і сапраўды не было тут.

Дзед Талаш трымае ў памяці свае словы. Сёння вечарам сходзіць тэрмін — ён павінен быць каля Доўгага Броду, як было дамоўлена з Мартынам Рылем. Цгліер дзед Талаш — вольны казак. Ён пазбыў свой цяжкі клопат, і яго бацькава гора абярнулася ў радасць: ён знайшоў свайго сына і даручыў яго надзейным людзям.

З ведама Букрэя ладзіцца дзед Талаш у свой паход к Доўгаму Броду. Людзі яму непатрэбны сёння, і ён мяркуе пайсці туды адзін, каб не турбаваць людзей. Але з ім самі выклікаюцца Купрыянчык і Аскерыч, яго верныя ваякі. Тлумачаць гэта тым, што аднаму чалавеку не выпадае цягацца ўночы. Апроч таго, ім хочацца пабачыць Мартына Рыля і яго карабін, хоць пра гэта яны не гавораць.

Ужо ноч густа спусціла свае шаты на лясы і балоты зацятага ў сваёй знямеласці Палесся, калі дзед Талаш і яго спадарожнікі прыйшлі к Доўгаму Броду. У дзеда Талаша была раней думка захапіць з сабою воўчую скуру: дужа было б цікава падаць умоўлены знак іменна ў воўчай скуры. Дзед Талаш любіў эфектныя сцэны. Але на воўчай скуры ляжаў у насілках Панас, і дзед не хацеў трывожыць сына дзеля эфектнасці моманту, тым болей што Мартын Рыль мог і не быць.

— Ну, стойце ж, мае сокалы, тут, а я адыдуся ды клікну маіх ваўкоў, — сказаў дзед Талаш і пайшоў далей.

Адышоўся дзед крокаў на пяцьдзесят, спыніўся, ссунуў з ілба шапку, паставіў кулак на кулак, зрабіўшы з іх трубу, кашлянуў, прыгнуўся і завыў у кулакі, завыў наўперад ціха, тоўста, а потым выццё яго мацнела і павышалася ў сваім тоне, а разам з гэтым паволі разгінаўся дзед Талаш, падымаў кулакі і галаву ўсё вышэй і вышэй і, нарэшце, усю гэту музыку скончыў страшным жудасным завываннем.

Трудна было паверыць, што гэта быў дзед Талаш, а не воўк.

— Ну і аматар, — дзівіўся Купрыянчык.

— Тфу, проста вусцішна! — азваўся Аскерыч.

Трошачкі счакаўшы, выццё, яшчэ болей жудаснае, паўтарылася зноў, а хвіліны праз дзве завыў дзед і ў трэці раз, ды так ужо завыў, што Купрыянчык з Аскерычам толькі ахнулі.

Як толькі скончыў дзед Талаш свой трэці воўчы вой, раптам непадалёку збоку грымнуў дружны магутны залп, перапалохаўшы сваёю неспадзяванасцю дзеда Талаша і яго ваяк: Мартын Рыль таксама любіў эфектныя сцэны. А праз хвіліну з мроку выплыла яго высокая постаць, а за ім цэлая чарада абаружаных людзей.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)