Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 90
Перейти на страницу:

На развітанне Букрэй пажадаў удачы разведчыкам і яшчэ раз напомніў ім аб іх інструкцыях.

Спасцярожліва ідуць Нупрэй і дзед Талаш праз лес, прабіраюцца праз зараснікі балот, праходзяць бязлюдныя паляны між лесу і балот. Выходзяць часамі і на дарогі, прыглядаюцца і прыслухоўваюцца. Хоць бы сустрэць жывога чалавека, хоць бы сякія-такія весткі мець ад яго аб паляках. Іх чуйнасць яшчэ болып павялічваецца, калі яны падыходзяць да вёскі Цернішчы, першай вёскі, якая ляжыць на шляху іх маршруту. Гэта вёска выклікае ў дзедавай памяці цэлы вянок сцэн і малюнкаў, аб якіх расказваў яму Мартын Рыль. З гэтай вёскі родам Балук Марка, якому прысягаў і Мартын Рыль.

На ўскрайку лесу дзед Талаш і Нупрэй запыняюцца. Тут праходзіць дарога з вёскі, і сама вёска відаць адгэтуль. Яны мяркуюць, як латвей даведацца, што робіцца ў вёсцы, ці ёсць там польскае войска і якое.

На дарозе паказваецца постаць жанчыны. Яна ідзе ў вёску. Дзед Талаш перадае Нупрэю стрэльбу і воўчую скуру, асцярожна выходзіць на дарогу. Турботы, невясёлыя думкі адбіваюцца на твары маладзіцы. Яна пазірае на дзеда Талаша шэрымі круглымі вачыма з-пад тонкіх дуг чорных броў. На яе галаве красуецца белая намітка з вышытымі канцамі. Падыходзіць, вітае дзеда добрым днём. Талаш уважна адвітваецца.

— Скажы, нябога, ты з гэтай вёскі?

— Эге ж, — коратка адказвае маладзіца.

— Што я хачу запытаць цябе, маладзіца: ці не тут

яшве Марка Балук?

Маладзіца раптам сумелася, вочы яе моргнулі мгненным спалохам, тонкія чорныя бровы чуць-чуць заварушыліся. Яна зірнула дзеду ў вочы сваімі шэрымі спасцярожлівымі вачыма.

— А вы скуль ведаеце яго?

— Чалавек, які быў з ім разам арыштаваны палякамі, прасіў даведацца пра яго.

Маладзіца яшчэ больш затрывожылася. Дзед Талаш уважна сочыць за рухам кожнага мускула ў яе твары.

— Быў ён тут, а цяпер няма.

— Ты яго жонка? — рубам ставіць пытанне Талаш.

Маладзіца прыходзіць у замяшанне.

— А вы што за чалавек?

— Ды такі, можна сказаць, як і твой Марка.

— А вы скуль ведаеце, што ён мой? А можа, не мой?

— А я па тваіх вачах бачу.

Маладзіца, каб не сказаць чаго лішняга, раптам мяняе тактыку.

— Такому старому, як вы, не варта глядзець на мае вочы.

Дзед Талаш усміхнуўся.

— Мне вачэй тваіх не трэба, нябога, мне патрэбна твая праўда.

— Няма цяпер праўды нідзе, — сурова адказвае маладзіца.

— Сякая-такая ды ёсць. Вось можаш жа сказаць ты мне праўду: ёсць тут палякі ці не?

— А дзе іх няма цяпер? — у голасе маладзіцы чуваць абурэнне. — Усюды панаганяла іх, каб ім дыхавіцу нагнала.

— А многа іх тут у вас?

— У кожнай хаце па два, па тры стаяць. А я дык ужо і хаты свае не маю. Пазабіралі ўсё. Худобу з хлява павыводзілі…

Разгаварылася маладзіца. Прызналася, што хадзіла да павятовага "камісаржа", як ёй раілі людзі, шукаць праўды. I шмат чаго даведаўся дзед Талаш з гутаркі з маладзіцаю. Даведаўся ён, што ў мястэчку, дзе меў рэзідэнцыю павятовы "камісарж", палякаў яшчэ болей, як тут, што ў іх там і машыны розныя стаяць, а гэтыя машыны ездзяць і страляюць.

Нельга сказаць, каб гэтыя весці парадавалі дзеда Талаша. Ён ведаў, што справа з вызваленнем Панаса патрабуе шмат затраты часу, што гэта справа не такая лёгкая і простая, асабліва пасля апошніх падзей — раззбраенне канвоя, захват палякаў у Віркуцці, але паведамленне маладзіцы аб машынах, што ездзяць і страляюць, занепакоіла дзеда. I ўсё ж дзед Талаш не паў духам. Па-першае, трэба праверыць словы маладзіцы і па-сапраўднаму разведаць, якое становішча ў мястэчку, і, па-другое, трэба параіцца з Букрэем. Была яшчэ надзея і на Мартына Рыля і на яго людзей, якіх ён абяцаў мабілізаваць. Словам, памеркаваўшы ды падумаўшы, можна да чаго-небудзь і дадумацца.

Ён развітаўся з маладзіцаю. На развітанне сказаў ёй:

— Пабачыш свайго Марку, дык скажы яму, няхай не туляецца адзін, а ідзе да нас, ды людзей з сабою няхай кліча.

Дзед Талаш назваў Мартына Рыля, які пад камандаю Маркі браў удзел у раззбраенні польскага канвоя і адабраў ад капрала карабін. Сказаў, дзе і як знайсці Мартына. Дзеду дужа хацелася залучыць да сябе такога спрытнага чалавека, як Марка Балук.

Дзед Талаш і Нупрэй зрабілі невялікую нараду. Нупрэй трымаўся таго ж погляду. Верыць можна толькі тады, калі на рэчы зірнеш сваімі вачыма. I яны зноў павярнулі ў лес і асцярожна пасоўваюцца ў бок мястэчка. Мястэчка гэта цяпер мела нейкую ўладу над дзедам Талашом, цягнула яго да сябе і ў той жа час і палохала.

Адна дробная з першага погляду рэч запыніла на сабе іх увагу. Яны ўбачылі ў лесе сляды чалавечых ног. Адлегласць між слядамі гаварыла за тое, што чалавек, пакінуўшы гэтыя сляды на снезе, бег шпаркім бегам. А што асабліва кідалася ў вочы і прымушала звярнуць на сляды ўвагу, дык гэта тое, што там-сям на слядах выступалі чырвоныя плямы, крыху рассмактаныя вільготным снегам. Не было сумнення ў тым, што гэта кроў. Дзед Талаш і яго спадарожнік дужа зацікавіліся гэтаю акалічнасцю, а дзеда Талаша яна моцна ўразіла. Каб заспакоіць дзеда, Нупрэй выказаў дагадку, што гэта, напэўна, паляўнічы гнаўся за падстрэленаю дзіччу.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)