Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У капцюрох ГПУ
У капцюрох ГПУ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У капцюрох ГПУ

Электронная книга - «У капцюрох ГПУ». Краткое содержание книги:

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 70
Перейти на страницу:

— Вы павiнны ашчаджаць свае сiлы й грошы… Нiзашто не вазьму! Вас чакае яшчэ шмат гадоў цяжкiх перажываньняў, а я ўжо скончыў… Я ўжо аднэй нагой на волi…

— Ну, на волi!..

— Але! Кажу вам! Як толькi выбяруся з лягера, зараз пачну думаць, як уцякаць загранiцу… I ўцяку!..[14]

П-вiч быу маiм апякуном. Для мяне, чалавека новага ў лягеры, апека П-вiча як зь неба звалiлася. Ён ня толькi думаў аб тым, каб палепшыць мае фiзычнае палажэньне, але, што галоўнае, заражаў мяне сваiм аптымiзмам, надаваў мне надзеi на вызваленьне.

* * *

Нядоўга трывала нашае супольнае жыцьцё на нарах у карантыннай роце.

Аднойчы, калi паклiкалi ўсiх на работу, П-вiч не паслухаўся.

— Не пайду! Я ўжо скончыў свой тэрмiн! Ня маеце права браць мяне на работу!

— П-вiч! Што вы робiце! Не пратэстуйце, гэта нiчога не паможа… — стараўся я пераканаць яго.

— Не пайду! Хай робяць, што хочуць… Ня маюць права. Я не пайду!

П-вiча зачынiлi ў iзалятар. Больш я ў концлягеры яго ня бачыў.

Сустрэлiся мы шмат гадоў пасьля ў Вiльнi…

Далейшае падарожжа

Прамiнулi два тыднi гэткага «карантыну» ў бараках iз блышыцамi й вошамi.

Прыйшлi нейкiя людзi й пачалi выклiкаць вязьняў. Прачыталi колькi дзесяткаў прозьвiшчаў. У гэтым лiку быў i я.

Павялi нас у лазьню. Пры дзьверах сеў «днявальны» (стораж), пiльнуючы, каб хто ня выйшаў вонкi.

Падлога й тапчаны былi шчэ мокрыя пасьля апошняй «банi». Hi сесьцi, нi легчы. Часiны несупакою й няпэўнасьцi. Што будзе далей?

Увечары «днявальны» гукнуў:

— Аляхновiч! Хадзi сюды! Тут да цябе нейкiя прыйшлi!

Гэта былi прыяцелi-беларусы з Менску. У цёмных сенцах адзiн зь iх падаў мне нейкi пакецiк.

— Што гэта?

— Гэта соль. Трэба гэтым нацерцiся пад пахамi. Ад гэтага падвышаецца тэмпэратура. Дамагайцеся, каб вас павялi да доктара, што вы хворы… што ня можаце ехаць…

— Куды мяне павязуць?

— На востраў Мяч… на лясныя работы. Гэта горш за Салоўкi… Калi вам удасца астацца ад гэтага этапу, уладзiм вас у канцылярыi… Цяпер трэба рабiць, што мага… Дагэтуль не ўдалося. Ну, тымчасам бывайце здаровы!.. Трэба ўжо йсьцi… Даўжэй нельга… Нацiрайцеся!

Я сеў на мокрым тапчане, разгарнуў торбачку з соляй i зрабiў тое, што мне раiлi прыяцелi.

Пасьля заявiў днявальнаму:

— Таварыш днявальны! Вядзеце мяне да доктара.

— А чаго там? — нехаця спытаўся вартаўнiк.

— Я хворы… Трасца… Тэмпэратура падвышаная… Я думаю, што гэта тыфус…

— Добра. Зараз заяўлю.

Праз мамэнт мяне павялi. Вялi нейкiмi сьцежкамi, памiж кучамi дошчак. Iшлi паўз нейкiя баракi. Дарогу асьвятляў толькi месяц.

У нейкiм драўляным памешканьнi было сьвятло ў адным вакне. Гэта была больнiца. Павадыр мой пастукаўся.

— А там хто?

— Прывёў хворага, таварыш доктар!

— Давай яго сюды!

3 тапчана падняўся чалавек са змораным тварам. Вiдаць, што нядаўна скончыў сваю работу й злаваўся, што яму не даюць супакою.

На падлозе валялiся кавалкi ваты, брудныя бандажы. На столiку з простых сасновых дошчак стаялi бутэлечкi зь лекамi. На сьценцы вiсела малая шафачка з мэдыкамэнтамi.

Гэта была кватэра й адначасна габiнэт доктара-вязьня.

Не сьпяшаючыся, доктар узяў свой брудны доктарскi халат, якi вiсеў на цьвiку, скруцiў з махоркi папяросу й спытаўся:

— Ну, што вам балiць?

— Ня ведаю, што са мною, таварыш доктар! Мо гэта тыфус? Зябiць… а пасьля горача… Галава балiць… страшэнна.

— Зараз пабачым… Сядайце!

Доктар узяў з шафкi тэрмомэтр i палажыў яго мне пад паху.

Тэмпэратура была нармальная.

— Забiрайце яго!.. Дарма толькi забiрае час…

На другi дзень я паехаў на «лесазагатоўкi».

Цягнiк прывёз нас у мястэчка Сарока. Адтуль, пехатой ужо, пагналi нас на абток Мяч.

Было нас, падарожных, сорак два чалавекi. Канвой складаўся з трох чырвонаармейцаў. Расьцягнуўшыся на пару кiлёмэтраў, адзiн за адным, гужам мы йшлi засьнежанай дарогаю.

Наперад высунулiся малодшыя, сьпяшаючыся, каб хутчэй дабрацца да начлегу ў карэльскай вёсцы. За iмi ехалi санi з наваленымi на iх нашымi клункамi. Далей iшоў канвой, а ў канцы тыя, каму найцяжэй было прабiрацца пехатой па гэтай засьнежанай паўночнай дарожцы — людзi старэйшыя, хворыя, iнвалiды, апiраючыся на палку, адпачываючы ад часу да часу, выцiраючы прамерзлай рукавiцай спацелы лоб.

Нiхто iмi ня цiкавiўся. Нiхто не сачыў iх.

He ўцякуць!

* * *

He памаглi амнiстыi, не памаглi захады менскiх прыяцеляў. Не памагло абiваньне парогаў чырвоных вяльможаў няшчаснаю маткаю.

Усе надзеi зьнiклi. Толькi дзiва можа выратаваць сына.

вернуться

14

П-вiч дамогся свае мэты. Уцёк з высылкi. Трэба было камусьцi расшчапiць лоб — расшчапiў. Дабраўся да Вiльнi. Скончыў унiверсытэт. Думаў, што ўжо больш не спаткаецца з бальшавiкамi. Спаткаўся аднак У 1940 годзе. Праседзеў у вастрозе адзiнаццаць месяцаў. Вайна яго вызвалiла.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 70
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)