Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 217
Перейти на страницу:

Фігу з макам хлопцы выйгралі.

Мала таго.

Калі можно казаць пра якіясьці грахі перад богам, каб ён на самай справе быў на тым небе, то сыны зрабілі грэх найбольшы — дапамаглі не каму-небудзь — свайму роднаму бацьку стаць абсалютно нікому не патрэбным, пустьгм дармаедам. А мог бы, хлопцы, і ваш стары таксамо быць Аляксеевым. Хібо ваш — у чым-небудзь горшы? Напэўно, мог бы! Ну, мажліво, і не зусім такім ужэ надто слаўным, як той з вітрыны, а ўсё ж такі...»

4

Крочыў цяпер Лаўрэн ад вітрын, а дурны настрой агортваў яго з новай сілай, і ўсё навакольнае бачылася яму ўжо, як у крывым люстэрку.

У парку зелянела сакавітая, густая трава. I было яе пару гектараў. Лаўрэн са шкадаваннем падумаў:

«Тако-ое дабро гіне! Сколькі ж тут можна было б пракарміць кароў! Якую цыстэрну малака яны далі б! Хібо ж пашкодзіло б каму, калі б ранак тут сабе пахадзіло з дзесятак рагуль пад наглядам пастуха? Такая людская паша, а — марнее занішто! Унь, дзе ніклая трава, бялее і дзяцелінка, а таксамо згібне! Там жа, напэўно, мурог! Рабіць з яго сено і даваць каню, то будзе сыты, што ад аўса!»

У скверы гэтую самую траву стрыглі машынкі. Тры пстрыкалкі дымілі сінім смуродам, часта ламаліся ды траскацелі, бы матацыклы, што хоць ты затыкай вушы. З апаратамі дужаліся юнакі ў здатных куртачках.

«Які дурань гэтыя машынкі прыдумаў? Я ж па расе адзін за ранак паклаў бы сваёй літоўкай увесь гэты абшар у пракосы і не надто намэнчыўса б. З гэткай сакавітай кашанкі можно пару капіц добраго сена нарабіць. А пстрыкалкі гэтыя? Патрашчаць, патрашчаць, траву пабрыдзяць, бы сечку, на ўвесь сквер расцярушаць дзецям для забавы, і ёй — капут. Другой работы не маюць гэтыя людзі, ці бянзін у іх лішні?! Цьфу, каб вы згінулі!»

Успамінаючы часамі шасцідзесяцігадовай даўнасці тоўстых дзевак з лыткамі, як збанкі, і хлопцаў з няўклюднай хадой, з перакошанымі ад цяжкай работы плячыма, ён часта захапляўся статнасцю фігур у сучаснай моладзі. У цяперашніх адчувалася больш сілы, чым патрэбна было ім, каб насіць сваё звітнае цела, і хадзілі ўсе яны, не датыкаючыся зямлі.

Заспеўшы і зараз каля фантана выфранчаных ды галаслівых юнакоў і дзяўчат, ён з непрыяззю ўжо падумаў:

«Усё швэндаеце? Усё красуецеса, марожанае ды цукерачкі ліжа-це? А калі ж вы працуеце?!»

На галінках бэзу трапіла яму на вочы нейкая ануча. Лаўрэн са злосцю сарваў яе ды шпурнуў на кучу сухога лісця. Па тым, як пад яго рукой разлезліся збуцвелыя ніткі, вызначыў — ануча, напэўна, вісела тут яшчэ і зімой.

— Столькі народу праходзіць сюдой кажнюткі дзень, і няма нікому дзела! — прабурчаў з прыкрасцю, бытта ў яго хтосьці ўкраў нешта.— I куды толькі павернуты ў вас вочы?! Рукі ў вас адпалі б, калі б анучку адкінулі? Нічого з імі не здарыласо б! Вы ж амаль усе мужыцкія дзеці ды ўнукі, вы ж павінны ведаць усяму гэтаму цану, чаму ж хутко так папанелі?!

З рэпрадуктара над вухам пісклявы голас зацягнуў:

Ну, почему-у, почему-у, почему-у

Тот светофо-ор зеле-ены-ый?

Ах, потому-у,. потому-у, потому-у,

Что он был в жизнь влюблё-онный!

Лаўрэн адразу нагадаў прыкры выпадак.

Праходзячы неяк каля універмага, ён туды заглянуў ды набыў сабе мандаліну за шэсць рублёў. Дома, настроіўшы сяк-так інструмент, пачаў браць акорды ды з радасным здзіўленнем заўважыў — яшчэ, здаецца, тое-сёе памятае, толькі трэба добра патрэніраваць пальцы. Неўзабаве пасля першай сусветнай вайны Лаўрэн удзельнічаў у струнным аркестры, калі ў Зялёнай Даліне існавала «Грамада»[18].

Закрыўшыся з новенькім інструментам у дзіцячым пакоі, стары некалькі дзён запар вытрэнькваў «Свеціць месяц», «Камарынскую», «На сопках Маньчжурыі», польку «Юрачка», марш «Палтава» ці «Лявоніху», успамінаючы з сумнай тугой на душы, як іхняя кампанія на чале с Кавальцом Макарам хадзіла некалі па вёсках з канцэртамі. Слых Лаўрэн меў неважнецкі. Адзеравянелыя пальцы не слухаліся. Але ўспаміны да таго былі хвалююча-прыемнымі ды мілымі сэрцу, што ён забыўся пра ўсё на свеце. Ды ўвайшоў да яго з транзістарам Уладзік і параіў бацьку занятак кінуць.

вернуться

18

Прагрэсіўная беларуская арганізацыя, існавала ў Заходняй Беларусі ў дваццатыя гады.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)