Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Адзiнота на стадыёне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адзiнота на стадыёне

Электронная книга - «Адзiнота на стадыёне». Краткое содержание книги:

Творчасьць Адама Глёбуса (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзіме́р Вячасла́вавіч) даволі спэцыфічная, радыкальна адрозьніваецца ад колішняй літаратуры савецкага часу. «Адзінота на стадыёне» - другая кніга аўтара, беларускага пісьменьніка, мастака, выдаўца, удзельніка таварыства «Тутэйшыя». Кніга сладаецца з чаіырнаццаці апавяданьняў, кожнае зь якіх – завершаны твор. Тэма – жыцьцёвыя гісторыі, назіранні за штодзённасьцю, перажываньні і пошукі сэнсу жыцьця. Адам Глёбус здольны вылускаць з паўсядзённасьці і звычайнасьці нешта цікавае і неардынарнае. Здольнасьць увайсьці ў душу героя і паказаць сьвет ягонымі вачыма робіць творчасьць Глёбуса даступнай і займальнай. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў. (Н.Г.)
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:

— Хм... А можа, да мяне зойдзеш?

— Не выпадае сёння.

— А што за эскiзы?

Паэт i малады чалавек гаварылi на скрыжаваннi. Падобныя да сабак сумкi стаялi каля ног.

— На другiм плане барак, памятаеце ваш радок: "Разбiраюць барак пад маiм акном..."1 Шэрае неба над баракам, ён ружовы, цёмны, з сiнiмi акенцамi... I яшчэ шэрая восеньская трава. На першым плане — вы ў белай кашулi i пры гальштуку. Гальштук — чорны, вузкi, драматычны. Хочацца, каб ён быў пранiзлiва, шчымлiва драматычны... А яшчэ на плечы вы накiнулi фуфайку... Мне здалося, што ў гэтым спалучэннi — белая кашуля, чорны гальштук, незашпiленая фуфайка — ёсць метафара. Твар у вас будзе малады, твар дваццацiгадовага хлопца, якi збiраецца памiрыць горад i вёску. Я бачу гэты партрэт, ён ужо ёсць для мяне. Цяжка расказаць, здаецца, нешта недагаворваеш, i выява не складаецца ў адно цэлае. Лепш я намалюю i пакажу.

— Зрабi. Хм... Атрымаецца, думаю, мадэрнова. Добра, я пайду... Ты заходзь. Мы ж — суседзi. Як-небудзь пад вечар выберашся з дому, то заходзь.

* * *

— Трэцюю аперацыю зрабiлi. Шво разыходзiцца, не трымаецца. Кажуць, што занадта вялiкую дозу абпраменьвання далi, таму i не трымаецца шво.

— А я не магу ў ракавы барак хадзiць. Не магу, i ўсё.

— Кажуць, там вельмi многа самагубстваў.

* * *

На пахаванне паэта малады чалавек спазнiўся. Ён прыйшоў, калi гаварылiся жалобныя прамовы. Да труны было не падысцi, бо ў пакоi, дзе ляжаў нябожчык, i ў фае перад пакоем было поўна людзей. Малады чалавек не пачуў прамоў, яны ўсе сплаўлялiся ў манатоннае бу-бу-бу-бу-бу. Ён паглядзеў на спiны i патылiцы лiтаратараў i выйшаў на ганак.

Вынеслi труну.

Малады чалавек убачыў шэры профiль i здзiвiўся, што гэты востры профiль, профiль, што пагойдваецца над натоўпам, што ён не мае анiякага дачынення да паэта. Гэта — цела, а не паэт.

Труну паставiлi ў жоўты, з чорнай палосай, кароткi аўтобус, i той пацiху паехаў.

* * *

Пасля пахавання малады чалавек зайшоў у бiблiятэку. Пасля жахлiвай гарачынi, што была на вулiцы, у чытальнай зале сустракала адносная прахалода.

Бiблiятэкарка стаяла каля стала i пакавала гаспадарчую сумку. Пасля занавешаных чорным крэпам люстэркаў, пасля музыкi, якая будавала нябачную лесвiцу да выгбы смерцi, пасля расцiснутых на асфальце хрызантэм будзённы занятак немаладой жанчыны, што клала ў сумку хлеб, набыў для маладога чалавека значнасць, нават мiстычнасць.

— Вы новыя кнiжкi прыйшлi паглядзець? — спытала яна i прапанавала яму прайсцi да стэлажоў.

— Я проста зайшоў. Захацелася пабыць у цiшынi i схавацца ад сонца. На вулiцы жахлiвая гарачыня, такая гарачыня, што галава пачынае балець.

— Так, гарачыня. Страшэнная гарачыня, i Мiша памёр...

* * *

Калi малады чалавек вяртаўся дадому, невядома адкуль яму на рукаво ўпала тонкая, што вяровачка, бiтумная смала i зрабiла на кашулi заўсёдную жалобную стужку.

Заўсёды на "ты"

Усё было як заўсёды. Адна з шасцi люмiнесцэнтных лямп не гарэла. Пад рукамыйнiкам стаяла сметнiца, поўная папяровых трафарэтаў, побач — чатырохногi табурэт. Каля сцяны сохлi магазiнныя шыльды. Як заўсёды, у мяне было многа афармiцельскай работы.

Я пачуў, як грымнулi дзверы, i цёмны калiдор запоўнiлi ўпэўненыя крокi.

— Здароў, злыдух, — сказаў ён, той, з кiм я заўсёды на "ты".

— Здаравейшых бачылi, — адказаў я.

— Чаму ты не прыйшоў?

— Не змог.

— Не змог... Ты абяцаў... Я спадзяваўся...

— Як спадзяваннi?

— Ты — злыдух.

— Ведаю.

— Без мяне ты гэтага не ведаў. Тваё слова — нуль. За яго капейкi не дам, — сказаў ён.

— Другiя дадуць.

— Што мне другiя?!

— I я так падумаў i не пайшоў.

Ён падышоў да шыльды. Памацаў, цi высахла фарба. Фарба не высахла. На лiтары "а" ў слове "магазiн" засталiся адбiткi пальцаў. Ён вымыў рукi, закурыў танную цыгарэту i сказаў:

— Ты мяне кiнуў у самы адказны момант.

— Брахня. Самы адказны момант... Брахня! Ты ведаў, што сваё атрымаеш. Ведаў i атрымаў роўна, колькi належыць. Нi больш нi менш — роўна!

— Так, я сваё атрымаў, але ты павiнен быў прыйсцi, — сказаў ён, той, з кiм я нiколi не быў на "вы".

— Чаму павiнен?

— Ты абяцаў.

— Абяцанкi... Можна без гэтага.

— А раней?

— Што раней? Раней было тое самае, што зараз. Як заўсёды.

— Раней ты прасiў, i я прыходзiў, — сказаў ён.

— Раней i я прыходзiў, калi прасiў ты. Мо не так?

— Так.

— Дык што?

— Ты — злыдух.

— Усё. Хопiць, — сказаў я, узяў пэндзаль i зафарбаваў адбiткi ягоных пальцаў на лiтары "а" ў слове "магазiн".

Ён сеў насупраць мяне на табурэт i закурыў новую цыгарэту.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)