Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]
- Автор: Грахоўскі Сяргей
- Год: 1967
- Язык: белорусский
- Год: Беларусь
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]». Краткое содержание книги:
Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Тры вымярэнні. Выбраная лірыка. Мінск. «Беларусь», 1967. - 296 с.
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці.
У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім.

Перейти на страницу:
Яшчэ рывок, яшчэ імгненне —
I выйдзе на арбіту ён,
Закон зямнога прыцягнення —
Ужо адменены закон.
Зямля ў блакітным арэоле,
У тонкіх жылках сініх рэк.
Як згустак розуму i волі,
Ляціць савецкі чалавек.
Яго спакойна сэрца б'ецца,
Яму зямныя сняцца сны,
За першым следам след кладзецца
Сярод касмічнай цаліны.
То дзень, то ноч, то зноў світанне,
А ён — у зорнай цішыні,
I першым Сонца прывітанне
Яму прыслала з вышыні.
Яго імя зямля пачула
I ўжо запомніла навек,
Над Рымам, Токіо, Кабулам
Ляціць савецкі чалавек.
Ён родным сынам, братам, другам
Зрабіўся кожнаму з людзей,
За ім i дзень i ноч з Калугі
Спакойны сочыць чарадзей,
Нібы пытае: «Дзе ты, дзе ты?»
Нібы падлічвае віткі.
A ў неба зноў i зноў ракеты
Узлятаюць з Ленінскай рукі.
1961 г.
Перейти на страницу: