Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » За калюччым дротам
За калюччым дротам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За калюччым дротам

Электронная книга - «За калюччым дротам». Краткое содержание книги:

У аповесцях «Яжоўскія рукавіцы» і «Паўночнае пекла», якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кнігі, ніколі больш не паўтарылася.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 127
Перейти на страницу:

Так Міхась зноў прастаяў у абрыдлым калідоры без адпачынку, сну і ежы яшчэ цэлых трое сутак! За гэты час ён наслухаўся розных крыкаў-размоваў па кабінетах следчых, а таксама на калідоры, і нават пазнаёміўся з некалькімі «ўпартымі людзьмі». Так, напрыклад, ён стаяў блізка з маладым студэнцікам тэхнікума, які вельмі сумаваў і нават плакаў па маладой жонцы. А вось работнік гандлю заўсёды паказваў сябе аптымістам. Што ўжо было ў яго на сэрцы, адзін усявышні ведае, а на людзях трымаўся бадзёра.

Арыгінальнай фігурай у гэтым калідоры быў бацюшка. Ён убачыў Міхася, аброслага залацістай барадой і доўгімі валасамі, ціхенька наблізіўся да яго і спытаў шэптам:

— Вы з якога прыходу?

— З Сергіеўскага, — адказаў Міхась. — А вы?

— Са Спаскага, — адказаў бацюшка. — Айцец Павел.

Міхась пагаварыў трошкі са сваім «калегам», а потым засмяяўся.

— А чаму вы смеяцеся? — спытаў айцец Павел.

— Таму, што я не поп, а больш таго — атэіст.

— Ну нічога, усё роўна вы добры чалавек.

— Адкуль вы ведаеце? Можа, наадварот?

— Не, я трошкі ў людзях разбіраюся.

— Вы, бацюшка, — шпіён?

— Шпіён, браце, шпіён.

— Я таксама, — сказаў Міхась і горка ўсміхнуўся. Засмяяўся і бацюшка, як кажуць, за кампанію. А можа, і ад душы.

Але прыемнага за трое сутак было мала, на астатні час выпадалі горкія пакуты і чаканне — калі ўсё скончыцца.

І вось на чацвёртыя суткі, у шэсць гадзін раніцы, а было гэта 24 лістапада, да Міхася падышоў дзяжурны па корпусе, які насіў мянушку «ліберал», і спытаў:

— Як ваша прозвішча?

Міхась назваўся.

— Вы пайку на сённяшні дзень атрымлівалі?

— Я ўжо цэлы тыдзень не меў такога гонару, — адказаў Міхась з горкай іроніяй.

— Ну нічога, зараз атрымаеце. Пойдзем у камеру, — неяк спагадліва сказаў «ліберал».

Калі яны падняліся па лесвіцы на чацвёрты паверх і ўбачылі раздатчыкаў з хлебнаю скрынкай, «ліберал» патрабавальна сказаў:

— Дайце чалавеку пайку.

Затым ён упусціў Міхася ў камеру і загадаў:

— Бярыце вашы рэчы і пойдзем.

— Куды? — спытаўся нявольнік.

— Потым убачыце. У асобную кватэру, у люкс.

Дзяжурны сказаў праўду: яго прывялі ў адзіночную камеру і загадалі дзяжурнаму калідорнаму, каб ён не даваў Міхасю спаць.

У камеры стаялі два ложкі з абшарпанымі і прадушанымі матрасамі. Тэмпература ў камеры — нулявая, святло — кадзільнае. У кутку знаходзілася ледзь-ледзь цёплая батарэя. Міхась сеў пры ёй на падлогу і прыхінуўся спінаю. Змораны і галодны, ён адным махам умяў сваю пайку хлеба і адразу ж заснуў. Праз колькі мінут грымнулі запоры дзвярэй, і ў камеру ўвайшоў турэмшчык, які грозна папярэдзіў Міхася:

— Зняволены, тут спаць няможна!

— А дзе можна, скажыце? — не разумеючы яго, пытаўся Міхась. Ён думаў, што няможна толькі ля батарэі.

— Не ведаю дзе, а тут, у камеры, няможна.

— Добра, калі няможна, паспрабую трымацца.

Дзверы зачыніліся, і Міхась пачаў маршыраваць па камеры, каб развеяць сон і не зябнуць. Разоў дзесяць ён прайшоўся туды-сюды і зноў сеў на ранейшае месца. Праз лічаныя хвіліны ён зноў задрамаў, а можа, і заснуў. І тут зноў жа загрымелі запоры турэмных дзвярэй. Да Міхася падышоў той жа турэмшчык — калідорны дзяжурны — і пагрозліва загаварыў:

— Я каму гаварыў, што спаць тут няможна?!

— Вінаваты, даруйце, не вытрымаў, грамадзянін дзяжурны, пастараюся не спаць.

— Калі яшчэ раз паўтарыцца, крыўдуйце на сябе — згнаю ў карцары!

— Буду старацца, даруйце, — няўпэўнена паабяцаў Міхась.

Ён зноў пачаў адмерваць крокі па камеры. Так ён хадзіў, пэўна, з паўгадзіны, пакуль не стаміўся. Потым зноў гэтак жа сеў спінаю да батарэі і не заўважыў, як зноў заснуў. І спаў так моцна, што не пачуў, як адчыніліся жалезныя дзверы. Ён нічога не мог зразумець нават і тады, калі яго пачаў катурхаць грозны турэмшчык.

— Ты за каго мяне лічыш? За сабаку? Дзе ж тваё чэснае слова? Згнаю! — зароў ён на ўсю камеру.

Міхась моўчкі ўскочыў на ногі і з нейкім рашучым выглядам на твары стаў супраць свайго мучыцеля, ад чаго той неяк задам падаўся бліжэй да дзвярэй, а потым апынуўся і за дзвярыма.

— Ідзі сюды, — сказаў Міхась, — не бойся, я цябе не з’ем.

— А я і не баюся, — неяк няўпэўнена сказаў турэмшчык. — Не такіх бачыў.

— Скажы, ты чалавек? — спытаўся ў яго Міхась.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)