Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » За калюччым дротам
За калюччым дротам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За калюччым дротам

Электронная книга - «За калюччым дротам». Краткое содержание книги:

У аповесцях «Яжоўскія рукавіцы» і «Паўночнае пекла», якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кнігі, ніколі больш не паўтарылася.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 127
Перейти на страницу:

— Дарэмныя вашы старанні, грамадзянін следчы. Пад ліпай я падпісвацца не буду!

— Рагулін, — звярнуўся Фамін да свайго памочніка, — адвесці арыштаванага на тое ж самае месца — на свежае паветра.

І пайшлі чацвёртыя суткі скразняку, стаянкі ў калідоры і на допыце перад следчым — без сну, ежы і адпачынку для ног. Паступова пакідалі сілы: галава кружылася, у вачах цямнела, ногі пухлі і рабіліся чужымі, але ён трымаўся. Ён пачаў ужо траціць усякую веру ў справядлівасць. Прыйшоў да думкі, што жывым з гэтай камяніцы з кратамі яму не выйсці. І палохала яго не смерць, а цяжкія пакуты. А каб іх пазбегнуць, ён вырашыў зрабіць так, каб смерць наступіла імгненна. І вось калі яго яшчэ раз следчы выклікаў на чарговы допыт, Міхасю захацелася выкарыстаць гэты апошні шанец.

— Ну, як адпачывалася, пан Асцёрскі? — пазлараднічаў Фамін. — Галава пасвятлела на свежым паветры?

— Пасвяжэла і галава, і ногі, як у санаторыі,— адрапартаваў Міхась.

— Пакуль ты адпачываў там, у мяне прыбавіўся на цябе яшчэ адзін матэрыяльчык.

— Што там яшчэ за ліпа? — спытаў Міхась.

— Не ліпа, а дакументальны матэрыял. Ты пісаў паэму пра будаўніцтва дарогі?

— Пісаў, але цалкам яшчэ не апублікаваў.

— І не апублікуеш, бо тыя ўрыўкі з яе, якія з’явіліся на старонках перыядычнага друку Беларусі, гавораць за тое, што яна шкодная — нацдэмаўская, варожая.

— А канкрэтна — у чым заключаецца яе шкоднасць?

— У яе нацыяналізме.

— Вы канкрэтна гаварыце, а не агульнымі фразамі.

— Ты супрацьпастаўляеш беларускую мову рускай. У цябе там рабочыя гавораць на беларускай мове, а прараб — на рускай. Гэта ж кашчунства. Сам галава беларускай пісьменніцкай арганізацыі Міхась Клімковіч асудзіў яе на пленуме пісьменнікаў Беларусі. Вось табе і канкрэтна. Можа, і цяпер яшчэ будзеш адпірацца?

— Дзе гэта ўсё? Дакажыце! А я дакажу, што гэта не так.

— Не трэба мне твайго доказу, ужо ўсё даказана. Між іншым, калі ўжо табе так хочацца, я дам яшчэ адзін доказ.

— Калі ласка, я гатовы слухаць.

— Скажы, Асцёрскі, хто больш за ўсіх ведае сямейнага мужчыну, жонка?

— Жонка. Ну і што?

— А вось што, — Фамін дастаў з шуфляды стала нумар ленінградскай гарадской газеты «Красная газета», разгарнуў яе і ўслых прачытаў… адрачэнне Таісы ад яго, Міхася Асцёрскага.

— Не можа быць! — запратэставаў Міхась. — Таіса гэтага не зробіць! Давайце хоць пагляджу сваімі вачамі.

— Калі ласка, глядзі, чытай, любуйся творам роднай жонкі!

Калі Міхась убачыў, што гэта і на самой справе так, сумна вымавіў:

— Фальшыўка, але цяжка абвергнуць. Усё ж такі ўламалі слабую жанчыну. Зроблена гэта не па добрай волі…

— Як бачыш, твая карта бітая. Расколвайся, хопіць упірацца, — голасам пераможцы закончыў Фамін.

— Ваша ўзяло. Мне адпірацца няма сэнсу, — спакойна сказаў Міхась тонам пераможанага. — Я сёння многа думаў і вырашыў, як вы гаворыце, раскалоцца. Хопіць мне гуляць з вамі ў жмуркі.

— Ты гэта на самой справе, Асцёрскі, ці зубы мне загаворваеш?

— З такімі рэчамі і пры такіх абставінах не шуткуюць, — сказаў рашуча Міхась.

— Рагулін, ідзі па самавар, трэба чалавека накарміць! Не забудзь захапіць і пячэння.

Разам з самаварам у пакой следчага ўскочылі яшчэ тры чалавекі — сябры па «працы».

— Што, раскалоўся? — пыталіся яны ў Фаміна.

— Раскалоўся, куды яму дзявацца. Хоць не адразу, але ўзяўся за розум, — сказаў Фамін павучальна, як бацька блуднаму сыну, і ўжо Міхасю: — Еш, папраўляйся, а калі падсілкуешся, я прачытаю табе ўсё, што падрыхтаваў. Падпішашся і будзеш свабодны.

— Лепш давайце дамовімся так, што я сам напішу пра ўсё чыста. Так будзе лепш.

— Добра, я згодзен. Нам вядома, што ты чалавек адукаваны, з гэтым павінен справіцца.

А калі Міхась закончыў піць чай, Фамін сказаў яму:

— Вось табе папера, ручка, чарніла. Садзіся вунь за той стол і пішы.

— Ведаеце што, я за гэтыя дні так стаміўся, што не магу пальцам варухнуць. Дазвольце мне сёння адпачыць, а я заўтра зраблю гэта на свежую галаву.

— Згодзен. Зараз пойдзеш у сваю камеру, а потым мы паклічам цябе. Вазьмі з сабой пачак пячэння, цукерак, а таксама цыгарэт. Сам паласуешся і пачастуеш сваіх сяброў. Бо ты ж як-ніяк — стараста.

Міхась падзякаваў свайму «дабрадзею», і яго павялі ў камеру, дзе ён не быў чацвёра сутак.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)