Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Цытадэль неба [журнальный вариант] [be]
Цытадэль неба [журнальный вариант] [be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Цытадэль неба [журнальный вариант] [be]

Электронная книга - «Цытадэль неба [журнальный вариант] [be]». Краткое содержание книги:

Гэта было некалькі месяцаў таму назад пад Масквой. Яны пазнаёміліся ў Галактыцы — гарадку інстытута міжпланетных зносін. Наташа заканчвала інстытут сувязі і тэлебачання. Віктар вучыўся ў спецыяльнай школе астранаўтаў.
Перад выпускам студэнтам інстытута даводзілася многа працаваць. Яны не толькі трэніраваліея на прыём па рацыях розных дэпеш, шыфраваных тэлеграм, але і па некалькі гадзін дзяжурылі ў радыёрубках ракетаапарата.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 83
Перейти на страницу:

У Францыі, Балгарыі, Польшчы грамадскасць заяўляе супраць гэтага рашучы пратэст.

Дзеля чаго яны гэта робяць? Вядома, генералы мараць пабудаваць на Месяцы атамныя ваенныя базы, каб трымаць усю Зямлю пад страхам i пагрозай. Уладары кампЯній і манаполій ужо намецілі месцы для сваіх руднікоў! Злосныя, нікчэмныя маньякі!

Прэса Штатаў узняла шалёнае выццё, ганьбіць совецкую навуку, услаўляе ракету «Анаконда». Я ў гэта не веру. Імкненне бізнесменаў да заваёвы Месяца тоіць у сабе якую-небудзь авантуру.

Хто такі Поль Арноль? Гавораць, гэта заядлы бізнесмен, але не прафесійны касманаўт. Ніхто нічога не чуў пра Макса i Роба. Я лічу, што хоць кіраванне ракетай амаль цалкам адбываецца з Зямлі, на барту трэба мець спрактыкаваных і ўмелых людзей. Хто ведае, што можа здарыцца на шляху ў космас.

Я хадзіў на касмадром. Заакіянская ракета якраз праходзіла 170-ю тысячу кілометраў. Спецыяльна вылучаныя інжынеры і вучоныя, якія сочаць за яе падарожжам, сказалі, што графік руху ракеты правільны. Тут быў таксама Іван Іванавіч Дзянісаў. Ён больш за іншых цікавіўся палётам заакіянскіх калег. Яно i вядома. Нялёгка было яму ўсведамляць, што не ён i яго таварышы першымі ступяць на незнаёмую планету.

Нечакана я заўважыў, як спахмурнелі яго вочы. У чым справа? Што такое з Дзянісавым? Не толькі я, але і другія паспелі заўважыць нечаканую змену настрою вучонага. Да яго падышоў галоўны інжынер ракетапарта.

— Што з вамі, Іван Іванавіч? — пацікавіўся ён.

— Прыгледзьцеся да ракеты. Мне здаецца, у ёй адсутнічаюць прапорцыі аб’ёму і велічыні,— сказаў ён трывожным голасам.

— Прашу вас, праверце…

Усе, хто быў у гэтай поўзмрочнай зале, сцены якой служылі своеасаблівымі пультамі кіравання будучымі касмічнымі караблямі, насцярожыліся.

Галоўны інжынер, высокі і добрадушны, падышоў да электроннай лічыльнай машыны, націснуў на нейкія кнопкі і застыў у чаканні. Хутка крайні з апаратаў пстрыкнуў, выкінуўшы на стол паперку з канчатковым вынікам развязанай задачы. Інжынер нейкі момант разглядаў яе, потым таропка падышоў да Івана Іванавіча.

— Глядзіце!

Дзянісаў наблізіў паперку да маленькай сіняй лямпачкі. Раптам ён рэзка ўзняў галаву, павярнуўся да служачых тэлевізійнай станцыі і вучоных.

— Сябры! Адно з двух — альбо нашы супернікі прымянілі для рухавіка ракеты нейкае невядомае нам інтэнсіўнае паліва, альбо… — ён раптам замоўк і, апусціўшы галаву, дадаў: — Вы самі павінны здагадацца…

— Не хопіць, каб вярнуцца назад? — спытаў Вілі Рэндол, які таксама быў тут і асабліва ўважліва сачыў за ходам палёту замежнай ракеты.

Іван Іванавіч зірнуў у вочы Вілі.

— Так, — выдыхнуў ён.

— Але-ж у ракеце зяць Уолтэра! — усклікнуў Рэндол. — Не можа быць, каб сенатар рызыкаваў яго жыццём…

— Э, мілы, пачакай, — спыніў яго Дзянісаў.— Тут можа быць пэўны разлік. Вы не памятаеце, як аднойчы там, у іх Атланце, адзін джэнтльмен, жадаючы разбагацець, застрахаваў сваю маці на 500 тысяч долараў і пасадзіў яе ў самалёт адной багатай кампаніі. I што-ж адбылося? Самалёт на шляху ўзарваўся. Загінула маді джэнтльмена і болып 30 пасажыраў. Што-ж джэнтльмен прыдумаў? Паслаў з маці багаж, у якім была схавана міна. Ён і атрымаў-бы гэтыя 500 тысяч долараў страхавых, каб не паспяшыў і не выкрыў самога сябе. Вось якія бываюць гісторыі ў іх свеце… — закончыў Іван Іванавіч і закурыў.

— Навошта Уолтэру багацець? — запярэчыў нехта. — Арноль небагаты чалавек. Кажуць, бацька яго ўсяго толькі ўладальнік невялікага кансервавага завода.

— Значыць, ён — непажаданы жаніх… — адказаў Дзянісаў. — Адным словам, вясельнага падарожжа ў яго не будзе…

Такое адкрыццё Дзянісава насдярожыла ўсіх. Ракета «Анаконда» праляцела большую частку шляху і ўжо набліжалася да Месяца. Хваляванне за жыццё замежных калег паменшылася. Я ўжо, прызнацца, мала верыў у папярэджанне Дзянісава.

I вось позна ноччу вучоныя, інжынеры, штурманы сабраліся каля аграмаднага тэлевізара. На яркім трапяткім з закругленымі краямі квадраце па-ранейшаму рухалася ракета. Хуткасць яе з кожнай хвілінай павялічвалася. Так, яна падала на Месяц. Мы замерлі ў чаканні: хутка адбудзецца пасадка. Наша насцярожанасць была зразумелай. Гэта-ж адзін з самых адказнейшых момантаў палёту.

Экран мігціць, і ўжо амаль палову яго заняло адлюстраванне васпаватай паверхні Месяца. Яно робіцца усё шырэйшым i шырэйшым, грозна насоўваецца пірамідальнымі пікамі і шырокімі аваламі на экран. Вось ужо Месяц можна добра разгледзець.

— Ракета набліжаецца… — сказаў з нейкім смуткам у гола се Дзянісаў, калі «Анаконда» выйшла на рубеж тармажэння.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 83
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)