Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Цытадэль неба [журнальный вариант] [be]
Цытадэль неба [журнальный вариант] [be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Цытадэль неба [журнальный вариант] [be]

Электронная книга - «Цытадэль неба [журнальный вариант] [be]». Краткое содержание книги:

Гэта было некалькі месяцаў таму назад пад Масквой. Яны пазнаёміліся ў Галактыцы — гарадку інстытута міжпланетных зносін. Наташа заканчвала інстытут сувязі і тэлебачання. Віктар вучыўся ў спецыяльнай школе астранаўтаў.
Перад выпускам студэнтам інстытута даводзілася многа працаваць. Яны не толькі трэніраваліея на прыём па рацыях розных дэпеш, шыфраваных тэлеграм, але і па некалькі гадзін дзяжурылі ў радыёрубках ракетаапарата.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 83
Перейти на страницу:

Вось дык нечаканасць! Гэта-ж Наташа! Я подбегам накіраваўся да нашага знаёмага дрэва. Яна пачула крокі, аглянулася'ў мой бок і ўзрадавана закрычала: «Хутчэй! Хутчэй!»

Мокры, задыханы, я прыпыніўся.

— Як вы сюды трапілі? — запытаўся я.

Яна адказала:

— Хаваюся ад дажджу! I дзіўна — зноў мы з вамі разам…

— Дзякуючы навальніцы…

— Так, — пацвердзіла Наташа, памаўчала нейкую хвіліну, потым дадала: — А ведаеце — гэта добрая прыкмета. Прабачце, як ваша імя?

— Алег.

— Прыгожае імя…

— А я і не заўважаў,— пажартаваў я.

Яна з нейкім сумам i дакорам адказала:

— Імкненне не заўважаць — дрэнная рыса ў людзей. Паступова яны звыкаюцца з гэтым i становяцца чзрствымі.

— Вы мяне ў нечым абвінавачваеде? — павярнуўся я да Наташы i паглядзеў проста ў яе карыя з залатой іскрынкай вочы.

— Так! — адказала яна. — Чаму вы збеглі з танцаў? Помніце?

Я апусціў галаву.

— Не ўмею танцаваць, — нарэшце прамовіў я, каб што-небудзь сказаць. — I мне стала сумна…

— Я сумавала таксама… А вы, мабыць, па сваёй прывычды не заўважылі?

— 3 вамі быў Віктар… А я сябрам не перашкаджаю.

— Ах, вось вы які! Клапоціцеся пра Віктара, а пра мяне не падумалі? — яна, хоць яшчэ ішоў дождж, пабегла да сябровак.

Дзяўчаты весела смяяліся.

Я таксама выйшаў з-пад сасны і паволі пакрочыў па беразе возера. Наташа глядзела мне ўслед, i я інстынктыўна адчуваў — глядзела дакорліва i сумна. Мне хацелася спыніцца, паклікаць яе, каб пайсці разам пад гэтым дажджом. Але я нават не павярнуўся. Ззаду звінеў дзявочы смех, уздыхала пад кручаю возера.

Не, я не быў у роспачы. Я зразумеў, што адбылося жаданае цуда — каханая дзяўчына звярнула на мяне ўвагу. Цяпер у гэтым не было ніякага сумнення. Мне хацелася ісці на край свету, скакаць i спяваць, цалаваць усіх сустрэчных, моцна паціскаць ім рукі ў падзяку за шчасце.

Шумела навальніца. Не толькі ў небе, але і ў маёй душы… I вось на захадзе парваліся, рассунуліся хмары, і ў іх прасвеце па-маладому весела заззяла сінява. Яна была яркая, свежая і нагадвала чысціню марскіх прастораў

.

Раздзел чатырнаццаты

У сталічным прэс-клубе было поўна народу. Тут нараджаюцца сенсацыі і самыя неверагодныя выдумкі, якімі так часта запаўняецца ўся прэса Штатаў. Сюды сабраліся карэспандэнты соцень газет з усіх канцоў свету.

Прэс-канферэнцыю будзе весці Поль Арноль. Ён павінен расказаць аб мэце палёту ракеты «Анаконда» да Месяца, адказаць на пытанні.

Прэс-канферзнцыя яшчэ не пачалася, і ў зале было шумліва. Але нават і ў такой абстаноўцы паміж карэспандэнтамі ішоў ажыўлены абмен навінамі. На століках трашчалі пішучыя машынкі, круціліся дыскі магнітафонаў. Нехапала месц: былі заняты ўсе праходы і нават верхнія балконы.

I вось на ўзвышэнні, дзе стаяў стол прззідыума, упрыгожаны двума сцягамі (зорна-паласатым, нацыянальным, і сінім, галоўнага горада Штатаў), выйшаў прэзідэнт прэс-клуба містэр Дэвід у суправаджэнні Поля Арноля, Макса Вэла і Роба Пітэрса.

У зале пачуўся свіст, рэдкія апладысменты.

Містэр Дэвід, сутулаваты, з маршчыністым, сухім тварам, паставіў на стол традыцыйную срэбную кошку з круглымі вялізнымі вачыма. Гэта азначала: усё, аб чым тут будзе сёння расказвацца, не з’яўляецца сакрэтам і можа смела каментыравацца ў друку.

Уступная прамова містэра Дэвіда была кароткая, строга афіцыйная. I вось настала чарга Поля Арноля. Ён узышоў на трыбуну важным, упэўненым крокам, задаволена ўсміхаючыся.

— Пан старшыня, лэдзі і джэнтльмены! Я разумею цікавасць, якую праяўляюць ва ўсім свеце да нашага незвычайнага падарожжа, — пачаў ён, — Калумб адкрыў некалі Новы свет — Амерыку. Мы ўзялі на сябе болып цяжкі абавязак — адкрыць для Штатаў Месяц. Заўтрашні дзень — выключны дзень у маім календары. Я з сваімі калегамі пакідаю Зямлю. 380 тысяч кілометраў — небывалы шлях. Ён усыпаны золатам, лаўровымі вянкамі славы. Мы прывязем гэтыя вянкі сюды, у наш слаўны горад. Я просты чалавек. Мой бацька — уладальнік невялікага кансервавага завода, мой сябра Макс па прафесіі — рыбак, Роб — грузчык. Усе мы пажадалі ўславіць імя нашых Штатаў, нашага вялікага горада. У нас — самая шчаслівая краіна. Мы выбіраем прэзідэнтамі людзей самых розных прафесій. У нас можна легчы спаць бедняком, а назаўтра прачнуцца багатым. Роўна сто гадзін палёту ракеты дадуць нам 5 мільёнаў долараў. У нашых Штатах — усё для чалавека справы, для яго шчасця i багацця.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 83
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)