Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002]
Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002]

Электронная книга - «Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002]». Краткое содержание книги:

Усе вершы і паэмы, якія склалі гэты не зусім звычайны зборнік, публікаваліся, адразу ж па напісанні, на старонках беларускіх перыядычных выданняў. Пра што яны? Пра тое, што іх аўтару, народнаму паэту Бсларусі, наймацней балела і баліць, што было і есць адзнакай яго грамадзянекай пазіцыі і асновай яго творчага крэда.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 36
Перейти на страницу:
В о л ь к а Мірон! Ці ж мы супроць, каб іх прагнаць? I калі трэба ад мяне падкрэпа - То табе я гатова памагаць, Адно не знаю, чым і як канкрэтна.
М і р о н Не знаеш як? Найлепшая твая Падкрэпа ў губках... Ой, як памагае! Абдымае і цалуе Вольку.
В о л ь к а Не трэба, любы мой. Ты ж бачыш, я – Уся здранцвелая... Як нежывая. Мяне й дагэтуль браў за сэрца страх, Ну а цяпер, пасля Ваньковай грозьбы...
М і р о н Прасі вярнуцца брата. Як сястра - Прасі. Тваёй ён не адхіліць просьбы.
В о л ь к а Які няшчасны ён у нас! Які Пракляты лёс вядзе яго праз церні! Больш трох гадоў пачвары-павукі З яго смакталі кроў неміласэрна. Ну, а за што? Скажы, за што, Мірон? За што яму навек жыццё зламалі? Калі б ты толькі знаў, як любіць ён Наш родны край! Калі б усе вы зналі!..
М і р о н Сягоння мала, Волечка, любіць. Сягоння трэба ратаваць Айчыну. Браць зброю ў рукі і прышэльцаў біць, А не шукаць якуюсьці прычыну, Каб адсядзецца ціхенька ўбаку... I я, прабач, не разумею ўсё-ткі, Чаму не можа быць там і Якуб, Дзе школьныя сябры і аднагодкі?
В о л ь к а I ты не разумееш... Нават ты. Ён павукоў баіцца. Лап іх цэпкіх. Ён павучынай іхняй праваты Павек не прыме. Хоць шчапай на шчэпкі.
М і р о н Чым больш ты кажаш і тлумачыш мне, Тым больш загадак... Нешта з намі стала. Даруй мне, я - салдат, я - на вайне. Мне, можа быць, і думаць часу мала, Пазаўчарашняй ноччу наш атрад Браць гарнізон хадзіў. I нас спасцігла Няўдача. Не ўзялі. I ў лес назад Не ўсе прыйшлі. I злосць яшчэ не сціхла. Якіх мы слаўных страцілі сяброў! У ліку іх - і камандзіра роты. А ты - пра нейкіх страшных павукоў, Пра нейкіх злыдняў чорт якой пароды...
В о л ь к а Мірон! Чакай... I ты назад, у лес, Мог... не прыйсці? I мы б цяпер з табою...
М і р о н Не, я не мог, не! Покуль ты жывеш - I я жывым вяртацца буду з бою. Прабач, пара мне ўжо... Яшчэ ж хачу Сваім старым пастукаць у аконца...
В о л ь к а Мірон... Я так цябе не адпушчу... Ты... пацалуй мяне... I моцна-моцна...
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 36
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)