Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Каменданцкі час для ластавак
Каменданцкі час для ластавак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каменданцкі час для ластавак

Электронная книга - «Каменданцкі час для ластавак». Краткое содержание книги:

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці Каменданцкі час для ластавак, Імя Ценю - Святло і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 72
Перейти на страницу:

— Не, Лідуся, дзякуй. У мяне ўсяго пяць песа, я лепш кніжку куплю.

— Ну, як сабе хочаш, — Лідка кладзе грошы ў касу і цікавіцца голасам

строгай настаўніцы: — Мо вучышся паціху, га?

— Чаму?

— Гледзячы ў калюжыну, не бачыць бруду, а бачыць адлюстраванне

сонца.

— Я стараюся. Але не вельмі атрымоўваецца.

— Гэта натуральна, — паблажліва заўважае мая сяброўка. — На

першым этапе прывыкання нікому з дзяўчат не ўдаецца пазбегнуць крытыкі. Галоўнае — не параўноўваць. Быццам ў нас на радзіме мала свінства. Жыць, у рэшце рэшт, можна ўсюды.

— Згодна, усюды, але — так?! Сёння Феліпа вымыла падлогу і, апаласнуўшы трохі таз, збіралася памыць у ім Карыну. Я залямантавала, дык яна з нейкім нават, ведаеш, гонарам адказала: “У маім доме таз усяго адзін!” Ён сапраўды адзін, іржавы, з пазаклейванымі дзіркамі. Пытаюся: “Чаму новы не купіце?” Аказваецца, апошнія трыццаць год, гэта значыць пасля перамогі іхняй рэвалюцыі, тазы ў продаж не паступалі. А газніца! Гэта ж жах! Феліпа добрая і шчыра клапоціцца пра Карыну, але — дзікунствам сваім ганарыцца?!

— Ты маеш рацыю, яны любяць дзяцей, — Лідка быццам недачула

ўсяго папярэдняга. — Я неяк распавяла ім, — ківок у бок Аны і Анабель, — пра нашыя дамы-малышоўкі, куды здаюць нашчадкаў жывыя бацькі, дык яны проста не зразумелі, пра што ідзе гаворка: у іх нічога падобнага і ўявіць сабе немагчыма.

— Святая прастата. Мой свёкар, прыкладам, проста не зразумеў, чаму я

не іду неадкладна ў карпункт “Правды” і не ўладкоўваюся на працу. Учора ён прывалок у дом Феліпы здаравенны камень. Я запыталася, навошта. Высветлілася, што такая вось камянюка — рэч першай неабходнасці ў хатняй гаспадарцы, яна замяняе кавамолку, мясарубку, малаток і г.д. Усе гэтыя рэчы зніклі з продажу пасля перамогі рэвалюцыі.

— Затое ў іх медыцына — не параўнаць з нашай!

— Медыцына выдатная, спрачацца не буду. Але ж калі б людзі

нармальна харчаваліся ды жылі ў больш-менш прыстойных санітарных умовах, не спатрэбілася б столькі лекараў.

— Затое ў іх…

Гэтая гульня можа цягнуцца бясконца. Любую маю карту Лідка гатова пабіць прыхаваным у яе казырным тузом. Яна бярэ пад сваё крыльца ўсіх новенькіх і вучыць жыць па метадзе “рэальнай ілюзіі” (аўтар тэрміна — яна сама, асноўны прынцып — “гледзячы ў калюжыну, не бачыць бруду…” і г.д.), а пакуль мы спасцігаем курс выжывання, падкормлівае прадуктамі з савецкіх суднаў. Мо такім чынам яна прымушае саму сябе паверыць у тое, што прапаведуе?

— У Гаване жонка Рэйнальдавага брата, заўваж, у мінулым — чэмпіёна

Алімпійскіх гульняў, — не здаюся я, — спытала мяне, ці часта ў Беларусі бывае dia de la agua [24], і так і не дала веры, што ёсць краіны, дзе вада цячэ з крана кожны дзень, а не раз у тры-чатыры дні, як тут. Яны проста жывуць пад каўпаком, як мы калісьці.

— А мы з Арманда, — уздыхае Лідка, — год жылі наогул без вады.

Гэтыя лайдакі не спяшаліся рамантаваць, а Арманда, ты ж яго ведаеш: “Рэвалюцыянер павінен трываць цяжкасці”, — ён дык, бляха-муха, цэлы дзень на працы, рэвалюцыянер доўбаны, а “цяжкасці трываць” даводзілася мне, на карку тую ваду на пяты паверх цягала... Эх, хадзем у падсобку, хлопнем па маленькай, га? — раптам прапаноўвае яна.

У мяне няма ніякага жадання піць (на вуліцы — 32 па Цэльсію, валідол у кішэні), але чужая настойлівасць, як заўсёды, бярэ верх над маёй слабай воляю. На стале ў Лідкі — пачатая бутэлька “Пшанічнай”, кіслая капуста, рыбныя кансервы — усё сваё, родненькае, нібыта толькі што з гастранома ля нашае “абшчагі”! Гаспадыня запальвае “сцервадэску”, па-змоўніцку падміргвае:

— Сярожа, памочнік капітана з аднаго судна, прывалок…ну, мы бачымся калі-нікалі…дык ведаеш, як ён нашых дзяўчат тутэйшых называе? Інтэрпапялушкамі. Бо пасля цудоўнага балю кахання спяшаемся, хе-хе, да газніцы з кукарачамі…

— А я б параўнала нас з ластаўкамі…

— Гэта чаму? “Ласточка с весною в сени к нам летит”, ці што?

— Ластаўкі робяць гнёзды не з галінак, як іншыя птушкі, а, лічы, з

бруду — з гліны ды зямлі, змешаных са слінаю, і лепяць іх зноў жа не на дрэвах, а прымацоўваюць куды заўгодна: да балконаў, карнізаў. Яны здольныя нарадзіць і выхаваць патомства практычна ў любых умовах. Вось толькі ў клетцы жыць не могуць…

— Да таго ж ластаўкі — добрыя летуны, — падхіхіквае Лідка. — Бач, куды мы з табой заляцелі…Э-эх! Іншы раз сама дзіву даюся, як я тут апынулася.

вернуться

24

Dia de la agua (ісп.) — дзень вады.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)