Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Каменданцкі час для ластавак
Каменданцкі час для ластавак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каменданцкі час для ластавак

Электронная книга - «Каменданцкі час для ластавак». Краткое содержание книги:

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці Каменданцкі час для ластавак, Імя Ценю - Святло і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 72
Перейти на страницу:

Не адпускаючы рукі Рэя (ён рэгістраваў свой дыплом фізіка-ядзершчыка, хадзіў па павестку ў войска), я шпацыравала па вуліцах рэвалюцыйнае Гаваны, шырока раскрытымі вачыма пазірала на аварыйныя "ролс-ройсы” без шкла і дзверцаў, на апранутых у вульгарна-яркія крымпленавыя штаны і такія ж кашулі азызлых кубінак з бігудзі на галаве, на дзяцей, нягледзячы на спапяляючую спякоту, абутых у чорныя, мілітарысцкага тыпу чаравікі мясцовай вытворчасці, і ўва мне расло пачуццё нерэальнасці ўсяго гэтага, — нібыта мы, штодзень пераводзячы гадзіннік назад у нашым плаванні па Атлантыцы, нейкім непапраўным чынам зрушылі час, сталёвы вінт “Тараса” скамечыў кволыя косткі стрэлак, звар’яцелыя орды даўно адышоўшых у небыццё дзён узялі цыферблат штурмам, Зямля дала зваротны ход, — і мяне нейкім ветрам занесла ў каланіяльную дзірку на досвітку навукова-тэхнічнай эры.

La libertad. Пэўна, яе, свабоды, дамагаюцца дзеля адзінай мэты: адразу ж апынуцца ў палоне новай залежнасці. І што чакае маю Радзіму, якая свабодай трызніць?

На трэці дзень знаходжання ў Сант’яга-дэ-Куба (радзіма майго мужа і — “калыска рэвалюцыі”: недалёка ад нашага дома, што па вуліцы Агілера, знаходзяцца слынныя казармы Манкада) я пачала пакутаваць ад “сіндрому зняволенага”, добра знаёмага па студэнцкіх будатрадах: немагчымасці пабыць у адзіноце. Унутраных дзвярэй у большасці кубінскіх дамоў няма, як няма і аніякіх агароджаў звонку: усё расхінута насцеж, пранізана духам сумеснага вулля. Мая “спальня” адгароджана ад “залы” толькі шырмай з кавалка бруднае драпіроўкі; “зала” па-тутэйшаму — нешта сярэдняе паміж вітальняй і гасцёўняй, сюды ўваходзяць з вуліцы, прычым, аніякіх табе ганкаў ды прыступак: выкладзеная кафляю падлога проста пераходзіць у тратуар. Адвячоркам Феліпа ўключае тэлевізар у сваёй “зале” і расхінае верхнюю, з дошчачак, частку дзвярэй. Прахожыя спыняюцца, каб утаропіцца ў чарговы бразільскі серыял (тут ніхто нікуды не спяшаецца!), і, абапершыся на нашую раму, шумна каменціруюць уцёкі нявесты багача Мансерата ў бардэль; парачкі мілуюцца ледзь не над галавой Феліпы, якая раскінулася на канапе пад плюшавым дыванком з безгустоўным пейзажам (гэты дыванок Рэй купіў у адэскім ГУМе, і дакладна такі ж самы, да майго жаху, вынес адтуль пад кашуляй ягоны сябра. “У вас столькі тавараў, вы не збяднееце!”— прастадушна патлумачыў ён мне; дарэчы, гэтыя дэкаратыўна-прыкладныя лубкі ды яшчэ пластмасавыя ружы, таксама “echo en la URSS”, [17] складаюць стандартны набор мясцовага інтэр’ера — іх можна пабачыць амаль у кожнай хаце). Цудоўнае жытло (раней тут, здаецца, быў нейкі склад) бацька Рэя (таксама Рэйнальда) атрымаў “за заслугі перад рэвалюцыяй”; зараз Рэйнальда-viejo [18] (Божа, як ён абражаецца, калі я так яго называю!) жыве непадалёку з маладзенькай прыгажуняй, але сувязяў з дзецьмі не парывае; час ад часу сям’я збіраецца разам: прыязджае з Гаваны старэйшы сын Эрнеста і заглядвае дачка Марго, якая за выкананне інтэрнацянальнага абавязку ў Анголе нядаўна заахвочана асобнай кватэрай (з жахам успамінаю яе расказ пра тое, як яна, хірург-афтальмолаг, рабіла ў той Анголе аперацыі пры дапамозе... манікюрнага набора, які я калісьці падарыла ёй, — бо медыцынскіх інструментаў там не было). Стары дом тады задаволена рыпіць пашкоджанымі рэўматызмам суставамі, звыкла ўдыхае смурод газніцы задымленымі лёгкімі, — але, далібог, не падабаюцца яму гэтыя чужаніцы, ластаўкі, што заляцелі сюды з невядомых краёў, асабліва старэйшая “савеціка”, ці як там яе (“Адкуль вы прыехалі?”“З Беларусі”. — “Як-як? Руса? Савеціка?” [19]) — з ейным прыездам нешта змянілася, нешта стала не так, як трэба…

Трымаючы за руку Карыну, я ступаю на расплаўлены спякотай асфальт. Дом падазрона пазірае ўслед. Мы накіроўваемся ўніз па Агілера, да плошчы Далорэс, міма вялікіх вітрын, у якіх разгублена нікнуць убогія сувеніры, міма мяшкоў са смеццем, выстаўленых ля кожнага дома ў чаканні басурэры [20] — у іх ужо гаспадараць пацукі, маленькага рынку, дзе прадаюцца тыя ж нікому непатрэбныя сувеніры, плеценыя капелюшы ад сонца ды спекулянты прапаноўваюць з-пад палы вянозных куранят, міма мулаткі-марожаншчыцы з плямамі дэпігментацыі на голых руках, кавярні, аплеценай барочнымі карункамі агароджы, аперэтачных балконаў, на якіх пажоўклыя матроны п’юць каву пасля сіесты, — там-сям з-пад асфальта яшчэ вытыркаюцца іржавыя рэбры рэек (да рэвалюцыі ў Сант’яга хадзілі трамваі!) — наш шлях ляжыць да кнігарні, якая, калі ўжо гаварыць пра дом, і стала ім, маім сапраўдным Домам у гэтай краіне. Калі я, зацікавіўшыся вітрынай, расфарбаванай дакладна як гастраном у нашым райцэнтры перад Новым годам (снежная баба з носам-моркаўкай, абавязковае зайчаня) упершыню ўвайшла сюды, кроў кінулася мне ў твар і на вачах выступілі слёзы (штосьці такое зрабіла гэтая чортава спякота з маёй і без таго надта лабільнай вегетатыкай) — і было з чаго: на паліцах стаялі кнігі — і якія! Песцілі зрэнкі ізумрудная вокладка Крысты Вольф і графітавая — Кафкі, густы ультрамарын Цвейга плаўна перацякаў, нібы колеры навальнічнага неба, у стрыманы фіялет Пруста. Тады, напрыканцы васьмідзесятых, такія кнігі у Мінску купіць было немагчыма. Маладая жанчына з круглым, славянскага тыпу тварам і русымі валасамі да плеч звярнулася да мяне: “Заходьте, пажалста!” Няўжо родная трасянка?! Як яна абражала мой слых у Беларусі! А тут — тут я гатовая была кінуцца на шыю Лідзіі Руцэвіч, сіньёры-адміністрадоры гэтай суверэннай Касталіі ў дзяржаве перманентна ўзбуджанай плоці.

вернуться

17

Echo en la URSS (ісп.) — зроблена ў СССР.

вернуться

18

Viejo (ісп.) — стары.

вернуться

19

Руса? Савеціка? (ісп. — Rusa?Sovietica?) — Руская? Савецкая?

вернуться

20

Басурэра (ісп.— basurera) — смеццяўборачная машына.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)