Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Смута - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Смута

Электронная книга - «Смута». Краткое содержание книги:

Галоўны герой побытава-фантастычнай аповесці “Сінія кветкі” маралізатар Арцень Холад, якому здраджвае нявеста, пакутуючы, прыходзіць да высновы, што здрада ёсць найвялікшае зло, якое павінна быць пакарана, адпомшчана яшчэ пры жыцці. Пад гэтую “тэорыю помсты” і падганяе Холад свае ўчынкі – абдуманыя, хітрыя, часам жорсткія: урэшце ён дабіваецца ўсяго, чаго хоча, але развязка ў аповесці нечаканая... (аўтар нар. у 1964 г. на Гомельшчыне).
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 68
Перейти на страницу:

— Як знойдуцца кватаранты, дык я пайду, — казаў ён цётцы, якая адмыкала сенечкі. — Адну-дзве ночы пераначую...

— Ты што? — спалохана ўскінулася цётка. — От жыві сабе!

Раптам яна ўсхліпнула і адвярнулася, але не сказала больш нічога.

Холад і сам пра ўсё здагадваўся. Гледзячы на яе распаўнелую за гэтыя гады постаць, на звычайны вясковы твар немаладой жанчыны, на сівізну ў некалі чорных валасах, яму ўжо другі дзень хацелася выбраць момант і сказаць ёй: «Нашто вам быў гэты прымак? Вы што, сляпая, не бачыце, што яму трэба вашая хата і вашыя грошы, а не вы?..»

З цёмных сянец, падзеленых на кухню і на каморку, яны зайшлі ў маншую хату. Тут, каля адзінага акенца, ляпіўся куханны стол, насупраць — старадаўні аблезлы сервант без шкла і посуду і, на добрую палову хаткі, печ з лежаком. Паміж сталом і печчу была чыстая плошча ў метр квадратны. У большым пакоі стаяў ложак з меднымі набалдашнікамі над біламі, побач — дзіцячая каляска, набітая даверху нейкімі анучамі, і дзве табурэткі.

Холада ўразіла, што было чыста, быццам у хатцы нехта жыў; увогуле, выгляд быў жылы. ЁН правёў па табурэтцы пальцам.

— Не бойся, выцеруць... I памяняюць, што трэба... — цётка адгарнула край жоўтай, у чорныя кветкі, капы і паказала бялізну. Потым прысела на ложак і зноў усхліпнула: — Арценька, сыночак, толькі ключы ім не давай... Каб ты толькі ведаў...

Яна плакала, сморкалася, выцірала рукавом нос. Усе Холадавыя здагадкі пацверджваліся, і здагадкі самыя прыкрыя і нядобрыя...

Наплакаўшыся, цётка трохі супакоілася і, сказаўшы, каб прыходзіў вячэраць, пайшла. Холад вынес следам, у камору, каляску з анучамі, зашчапіў у сенцах дзверы і вярнуўся ў меншую хату. Было гадзін каля дзевяці вечара, а ў закрытай садам хатцы зусім ужо стаялі прыцемкі. ЁН зашморгнуў фіранкі, запаліў святло і прынёс табурэтку. «Ну, з Богам? Ці з д'яблам?» — падумаў ён, дастаючы з дыпламата і раскладваючы на стале падвялыя кветкі.

У пакоі слаба запахла сенам і трохі могілкамі.

Холад і сам не ведаў, чаго яму хацелася зараз ад гэтых кветак — проста сядзеў, падпёршы кулакамі сківіцы, і гладзеў на іх, чакаючы ўсяго: калі б яны заварушыліся, загаварылі, набылі плоць нейкага чалавека, Холад, здаецца, не здзівіўся і не спалохаўся б... Але прабеглі і дзесяць хвілін, і дваццаць — нічога!..

Зусім нечакана ён лёгка пагадзіўся з раптоўнай падазронасцю, што і не будзе нічога, што гэта — звычайныя кветкі, нейкая магільная разнавіднасць, а такая незвычайная знаходка іх — нейкае супадзенне, дзівосны, адзін на мільярд выпадкаў, збег сну з рэальнасцю. ЁН закурыў, патупаў паміж сталом і печчу, колькі дазваляла плошча, і паспраба ваў прыкінуць бліжэйшы план — як цяпер жыць і што рабіць? Але ад пэўнага расчаравання, цішыні, святла жоўтай, слабай лямпачкі яму зрабілася да нудоты сумна. У такія хвіліны добра сядзець дзе-небудзь «на хаце» з дзяўчынаю, якая нічога з сябе не ламае, з разумным сябрам, слухаць ціхую музыку і піць гарэлку.

«А што, узяць ды махнуць да Навумава? Ці да Томкі?» — пасміхнуўоя Холад. Навумаў яшчэ перад Холадавым прызывам збіраўся з'язджаць у Ізраіль, і невядома, на якой зямлі цяпер быў, а Тома... Пра Тому ён забараніў сабе нават згадваць, ды вось як у той казцы пра белага мядзведзя — згадвалася ўвесьчасна. Не без дапамогі мінскага сябра ўяўленне намалявала яму адзіна прымальны ў яго становішчы малюнак: Тома выйшла замуж, паехала на мора, цяпер жыве ў Адэсе (спрацавалі шыльды на цягніках — помніце любімы занятак Холада?), у яе цудоўны муж і ўсяго хапае, але з кожным днём усё больш і больш ёю апаноўвае раскаянне і настальгія па локцевіцкай зіме...

— Салдат! — пачуўся прымакоў голас, і Холад ад нечаканасці падскочыў. — Салдат! — Прымак пашморгаў дзверы, пастукаў у акно. — Ключы дасі, не?

Холаду зрабілася нават страшна, што ён за такі кароткі час так узненавідзеў гэтага чалавека. ЁН замітусіўся, пераклаў кветкі на сервант, выскачыў на двор і вінавата сунуў прымаку ключ, нават не пытаючыся навошта, забыўшы, што і цётка штосьці такое пра ключы казала. Прымак пакруціў ключ на пальцы і сказаў:

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)