Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Так». Краткое содержание книги:

Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?.. І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў-такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх прытульшчыкаў свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай… (Замест прадмовы, фрагмэнт)  
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 46
Перейти на страницу:
Туман, туман па даліне, Ліст шырокі на каліне.
Яшчэ шырэй на дубочку, Кліча галуб галубочку.
Хадзі, міла, пацалую, Хоць не сваю, а чужую.
Нашто ж маеш цалаваці, Сэрцу жалю задаваці?
Сэрцу жалю, а мне тугі, Ты не возьмеш - возьме другі.
Ты не возьмеш - возьме трэці, Майму сэрцу вас жалеці.
- Ты як?.. - пчала вярнулася. - Са сталі, Каб вечнае было, дадаўшы медзь І золата, і срэбра... не скавалі. Не свеціцца, не грэе... Мне ляцець. Пасунься ты... Спачну перад дарогай... - Куды табе ляцець?.. - Пчале - да Бога. А мухам-палятухам - хоць куды. - Прабач... я не стрываў... з такой бяды... - Хіба гэта бяда?.. Бяда тады, Калі не дом згарае - а што ў доме... Вакол яго... над ім... душа млына... Вось бачыш ты: пабілася адна - І цёмна як ва ўсіх дамах Суомі.
- А ты па што да Бога? Не па мёд?.. Дык кропля ёсць на сподку... - Я пад'ела... З'еш ты... Глядзі ты: кропля не згарэла... Мёд са Святгор'я... - Скуль? - Адсюль на ўсход І ледзь на поўдзень... Я туды ляцела Тры дні і ночы... Там на Дубе села Перапачыць - і бачу ў ім дупло, Засланае гаючаю жывіцай, І ў ім такое дрогкае святло...
А тут якраз ідзе жанчына... жніца... І стала там... і пачала маліцца, Каб Бог памог ёй нарадзіць дзіця, Якое, як у Каве Вяйнямёйнен, Блукала ў ёй... І голасам падвойным, З самога Дубу і з яго лісця Святло ў дупле сказала...
Ну, спытайся, - Сама сябе перапыніла Кайса, - Што ёй сказала дрогкае святло?..
Я ўрос у печ...
- Дык там была ты... Кася?.. І ты?.. тым голасам...
- Там шмат чаго было, - Пчала мяне куснула бесклапотна, Пацалавала ў лоб, ад страху потны, Ад жаху, што аўчынай мёртвай пах...
Пчала адчула... - Што за мёртвы страх?..
Аднойчы ў печ мае ўрасталі плечы З такога страху... Я сядзеў на печы, Калі туды мне ўскінулі кажух Нябожчыка: "Насі!.." Кажух дзіцяці Суседскага... І крык мой ва ўсёй хаце Па ўсіх кутах ударыўся - аглух! - Як сам памёр я... вырвалі мой дух...
- Дуб вырвалі... - сказаць я змог. - Зваліла Яго маланка... - Тая?.. - і ўкусіла Сябе самую Кайса за язык! Ці Кася? Ці Маланка?..
Я ўжо звык, Што залатая, срэбная лятала І медная пчала ў пчале, з карала, З агню, з вады, з паветра - з усяго... А тут адчуў: зашмат на аднаго, Калі ў адной пчале - сусветны вулей...
- Там хата... на адной з бліжэйшых вуліц Да могілак у Крэве... - працяла Душу мне несмяротная пчала Гадзюкай вадзяною, найатрутнай - І я памёр... Не адчуваў душы Ні цэлай, ні пасечанай... Мне рутай І медуніцай выслалі труну - Хаваць панеслі... Юха і Ану, І гімназіст... Стары ў капелюшы, Што зняў свой капялюш... капрал і Пекка... Сястра і Хокан... Вілі... сотні тры Прыстойных фінаў... І ва ўсіх Стары Спытаў: "Ці так хаваюць чалавека?.. Без крэўных... без Айчыны... нават без..." - На неба ён зірнуў...
"Спыніць працэс!" - Не стаў даслухваць - без чаго? - капрал.
Мяне з труны паклалі на карал... Там Ахта з дзевамі... спіхнуў... "Ды йдзі ты прэч!.."
Тады я ўстаў і зноў залез на печ.
"Так лепей... - падаслала мне Ану. - А то спаліў нам хутар - і ў труну".
А Кайса па мне ўсплакала... Я слёзы Паспеў заўважыць, покуль іх яна Не скінула...
- На вуліцы бярозы Былі... - сказаў я ціха.
- Навіна, Што Дуба паваліла, мне да дна, Як камень той, накрозь душу прабіла! - Глядзела ветрам Кайса...
- Паваліла, Дык што ж цяпер паробіш?..
- Так... але...
- Да Бога шлях ні доўгі - ні кароткі...
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)