Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Так». Краткое содержание книги:

Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?.. І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў-такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх прытульшчыкаў свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай… (Замест прадмовы, фрагмэнт)  
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 46
Перейти на страницу:
Хоць за джала... хоць за крылы... Хоць на граблі... хоць на вілы...
Ды згары яно, каханне... Хоць уночы... хоць уранні... Не хачу ўжо анічога: Ні расстанняў, ні сустрэч... Калі ўсё, што ёсць у Бога Для мяне на белым свеце: Дым пусты жытла чужога Ды задымленая печ.
- Паслухай, Кайса... Лёс мой чалавечы Пчаліным мог бы доўжыцца... але...
- Бывай! - пчала ўзляцела. - Не на печы Задымленай Спаць залатой пчале.
І знікла з ветрам... човен загайдала...
Над востравам, як стала, ноч стаяла. Да берага я човен падагнаў І лёг на печ, дзе ўсё дзяцінства спаў.
Заснуў каменна. Як на дне. Глыбока. З глыбокіх сноў відаць усё далёка...
На пагорку найвысокім Крэўнакрэўскага Святгор'я Плача, як спявае, маці І спявае так, як плача, Каля гуры белых трэсак...
Ой, жураўку, жураўку, Чаго крычаш на ранку?..
Ой, як жа мне не крычаць? - Трэба высака лятаць...
Ой, высока, высака Ды ад дому далёка...
Упаў камень дый ляжыць - На чужыне цяжка жыць...
Як прыдзецца захварэць - Няма каму пажалець...
Як прыдзецца паміраць - Няма каму пахаваць...
"Што ты плачаш, мая маці, Гэтак плачаш, як спяваеш, І спяваеш так, як плачаш, Каля гуры белых трэсак, Каля ссечанага вецця, Каля змеценай лістоты?.."
Плача маці, кажа маці: "Гэтым летам на Святгор'і Паваліла Дуб Маланка, Што з табой жыла ў пячоры, Што прапала-знікла ў моры, - Помніш?.."
"Помню..."
"Што спаліла Крыж над нашаю царквою, Калі ты ішоў да шлюбу, Калі браўся ты з другою, - Не забыўся?.."
"Не..."
"І ўзяўся Цар нябесны наш Пяруне Дуба секчы, Дуба трушчыць, За дачку з табой квітацца.
Верхавіны абламаў ён, Тысячы сукоў-галінаў, Ствол ушчэнт пабіў, на трэскі, І кару парваў на крыльцы Меншыя за матыльковы, Ды яшчэ лісцё развеяў..."
"І няхай пасек, патрушчыў, Што мне тыя верхавіны, Тысячы сукоў-галінаў, Трэскі ўсе, кара ды лісце?.."
Ціха маці праўздыхала: "Тое ёсць, што не казала...
Я сем год цябе чакала, Дзевяць месяцаў насіла, А пасля і сем, і дзевяць Дзён яшчэ ты не з'яўляўся, І жывы ўва мне ты?.. Мёртвы?.. - Не было на тое знаку.
А калі я на Святгор'е Паднялася памаліцца - Так у мне ты скалануўся, Што замглілася я цёмна.
І пачула голас з Дуба: "Сына ты тады народзіш, Калі мне паабяцаеш Даць душу яго жывую".
"Душы Богу абяцаюць!.. Хто ты?.." - стала я хрысціцца. Голас быў: "Тады нікому - Хай не выйдзе ён з цямніцы".
Можа, Боскі голас?.. "Як мне Абяцаць душу-жывіцу Ды на страту ці на згубу?.."
"Ёсць дупло ў грудзях у Дуба, Дно пасыпана травіцай, Што былінку да былінкі, Кожну-розну, па Святгор'і, А чатыры па ўсім свеце Назбіраў лятучы вецер.
Падыміся, пакладзіся Ты на ложа траў гаючых, На якім народзіш сына, Паляціць які па свеце, А душою, першым крыкам, Будзе жыць у шуме Дуба І лунаць па-над Святгор'ем У яго зялёным шуме".
"Ой ты бедны мой жураўку, Мой ты вецер, мой ты сыне...
То ж не дуба павалілі, Не яму пасеклі вецце, А душу тваю пабілі, Раскідалі па ўсім свеце...
Я сабрала, мой ты сынку, Жураўку ты мой жураўку, І душы тваёй галінкі, І кару яе, і трэскі, І лістоту зеляную, І гадаю, як жа сілу У яе ўдыхнуць жывую?..
Помніш, сыне, тыя вуллі, Што ты ставіў з дзедам разам На сямідзевяцігор'і За сямідзевяцізор'ем, Дык з таго, мой сынку, мёду Нават камень ажывае, Толькі дзе такая пчолка, Што так высака лятае?.."
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)