Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дэжа вю: перавыбранае
Дэжа вю: перавыбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дэжа вю: перавыбранае

Электронная книга - «Дэжа вю: перавыбранае». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:
7. КАМАНДЗІР БАБСКАГА БАТАЛЬЁНУ
Гэты кашмар пачаўся з прычыны бульбы. Не, не спаймалі нікога з чужою бульбінай, скуль бы! Проста адна малая паненка з прозьвішчам рэдкім на “енка” (што вельмі важна, пры сымпатычным сьведку) неяк прасіла сяброўку-суседку дапамагчы абраць пяць кіло бульбы, а той было западло. Першай, вядома ж, крыўдна. Хацела абразіць “сучкай”, ды выхаваньне ўзяло сваё – абмежавалася “беларучкай”. Гэтая штось недачула, падумала, што “беларускай”, з намёкам на бульбашоў – і пачалося шоў. Тую, на “енка”, не пачаставала сушкай, абазвала “хахлушкай” і для нагляднасьці – добра агрэла падушкай. Можа, усё абышлося б, ды сьведка быў сапраўдны ўкраінец, на дапамогу пакрыўджанай кінуўся, як марскі пехацінец, вырваў падушку ў злачынкі, выцер соплі ў пабітай дзяўчынкі з выглядам малайчынкі, што добрыя робіць учынкі. А ні халеры! У “беларучкі” свае кавалеры. Вечарам ён атрымаў ультыматум на брудным кавалку шпалеры: “Зафтра ля рова будзе цібе хярова, бо ты і сам ідыёд і дзефка твая карова”. Проста існуюць традыцыі па-за ўладай бацькоў і міліцыі, як шанаваная тут гадамі ПЕРАСТРЭЛКА ДЗЯДАМІ. Першы стрэл прыняў на сябе валасаты Данік, а другі рыкашэтам трапіў Таньцы за станік. Трэцім стрэлам Славіку з Гомеля ледзь ня выбілі вока. Славік крыкнуў, што пойдзе дадому, бо нешта моцная сьпёка. Нос разьбілі малому Ваню чацьвертым стрэлам – над камандаю гарадзкіх запахла гарэлым, але ў момант, калі іх войска ўжо страціла трох сяброў, мой лірычны герой якраз праходзіў паўз роў. “Нашых б’юць!” – пранеслася ў думках, а потым: “Куды б схавацца?” Але раптам заўважыў тую, зь якой ледзь дамовіўся цалавацца. Тры дзяўчынкі ў адной камандзе, а хлопцаў ужо няма, і зьяўляецца шанец дамовіцца з тымі дзьвюма. Як-ніяк у менскіх вайнушках ён быў падпалкоўнікам – і ён рынуўся ў гушчу падзеяў зь вялікім кустом дзядоўніка. А дзе ж тыя ваяры, Што дзядоўніку сябры? А дзе ж тыя іх дзяды, Што лятуць туды-сюды? Каб ачысьціць гэты роў Ад варожых ваяроў! Скажаце, што “кічуха”, скажаце, што “бытавуха”, а ў яго пасьля ад удару з тыдзень гарэла вуха. Але зараз ён Гойка Міціч і перамогу сьвяткуюць апачы, і бледнатварыя ворагі дражняцца, адступаючы: “Камандзір бабскага батальёну, камандзір бабскага батальёну!” А ён у Чачэрскім раёне – кароль раёну.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)