Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дэжа вю: перавыбранае
Дэжа вю: перавыбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дэжа вю: перавыбранае

Электронная книга - «Дэжа вю: перавыбранае». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:
2. ОЛІВЭР ТВІСТ
Слухай, навошта агульны сшытак? Могуць заўважыць, бо тоўсты, а па-другое, які зь яго ўжытак? Выдраць старонку – дык прыйдзецца дзьве, і ў кішэню штаноў не пакласьці. Ты зразумей, не ў памеры шчасьце! Лепей блакноты красьці. Тырыць блакнот трэба з сэнсам. Скажам, вось гэты з букетам і сэрцам – пасуе толькі дзяўчынцы у занядбанай правінцыі. Узяўся тырыць – давай нам з модным сучасным дызайнам. Добра, хай будзе гэты, з камбайнам. Спыняць на касе – сябруй з галавой. Скажаш, што гэта твой, што носіш заўсёды з сабой, бо рыхтуесься так да дыктовак. Для даставернасьці можаш стырыць вунь той аловак. Не расслабляйся, потым яшчэ ў прадуктовы. Гатовы? Помні, ня суй пад майку пірожныя заварныя. Потым ніхто не адмые. Іншая справа – коржык. Восем – пад майку, адзін – для алібі ў кошык. А заварныя цягні адразу ў пакеце. Дзесяць ня трэба. Саня цяпер на дыеце. Шухер! Змывайся! Ды не туды. З горкі і ў роў, празь дзяды… Увесь у дзядах – гэта мінус. Добра, паказвай, што вынес. Кніжка? “Олівэр Твіст”? Мне ў прэзэнт? Ты садыст? Што мне рабіць з гэтым… Дыкенсам? Мне без патрэбы. Выкінь сам. Выбраў бы нешта з добраю назвай. Схавай. Пацанам не паказвай!
3. ДРАБІНА ДЗЯДЗІ ЯШЫ
Яна ляжала ў гародзе й бабуля казала: “Наша”, ды ўсе памят алі: драбіну пазычыў нам дзядзя Яша. Прычым не задарма – адносіў яму трохлітровік соку я. Тады ён спытаў мяне: “Гэта драбіна – доўгая ці высокая?” Я сказаў, што высокая. І тады ён паклаў яе на зямлю. У гэты момант я ведаў, за што яго не люблю. Драбіна была жалезная. Дзядзя Яша сам яе зварваў. Бацька круціў каля скроні пальцам, кажучы: “Варвар!” А потым – іронія лёсу – мы самі яе папрасілі. Яша цешыўся болей, чым соку, таму, што прагрэс яшчэ ў сіле. Драбіна нам прыдалася. Быў акурат пачатак зьбіраньня вішняў. Ля самага плота ў шэраг стаяў дзясятак красуняў зь цёмна-вішнёвай жывіцаю на камлі, і што магло быць тады смачнейшае на зямлі? Вішні былі старыя. Здаецца, апошні год было столькі ягад. І кожная для нас – забаронены плод. Першымі ўзьлезьлі на дрэва мае стрыечныя сёстры. Момант суперніцтва ў нас заўсёды быў вельмі востры, а тут яшчэ гэтыя вішні. Я лезу, а дзьве сяструхі косткамі зьверху кідаюцца. Я паскараю рухі. Абяцаю, што зараз замучае іх аддача! Я не паводзіўся высакародна, мой шляхетны чытачу! Паўзу на галіну за імі па прынцыпе трэці лішні… Пяці сэкунд не мінула, як сёстры адны засталіся на вішні. Лячу цераз плот на рабіну, а потым, гора-садоўнік, ламаю рабіну і падаю ў найгусьцейшы дзядоўнік. На крыкі і трэск прыбеглі дзед з бабай, бацька і мама, і сёстры спусьціліся зь вішні палюбавацца таксама. Пад плотам ляжала доўгая (так, дзядзя Яша!) драбіна, зь іншага боку – я, са мной у абдымку – рабіна. Продкі схіляюцца нада мной, і пытаюся ў продкаў я: “Слухайце, а рабіна – нізкая ці кароткая?” --- З таго часу ў мяне ёсьць рахункі з гародамі і садамі, драбінамі і рабінамі, вішнямі і дзядамі. Бо для некага дзяды – гэта сьвята ў лістападзе, а для іншага дзяды – вэтэраны на парадзе, для мяне ж – абрад атрасаньня калючак і мой удзел у абрадзе!
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)