Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Натуральная афарбоўка». Краткое содержание книги:

У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданняў і аднайменны раман — тэксты, напісаныя аўтарам у 2001-2002 гг. Кожны зь іх — гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з сабою.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 83
Перейти на страницу:

— На нашае лецішча, на нашае,— мэлянхалічна сказаў мужчына, які ўжо скончыў сваю размову й думаў пра нешта іншае, не перастаючы гайдаць нагою з масіўным белым наканечнікам.— Ты ўся прапахнеш дымам, Тая.

Ён запаліў, абмяркоўваючы з кімсьці празрыстым, хто разьмясьціўся ўнутры яго ўважлівым колам, розныя пытаньні, якія, відаць патрабавалі неадкладных рашэньняў. Тая падыйшла да яго, абняла за плечы. — Дай і мне папаліць,— сказала яна пявуча.— Ты ж сама ведаеш,— мякка адштурхнуў яе Юра.— Сама ведаеш, што доктар забараніў...

Ягоны змораны, настаўніцкі голас, відавочна, незвычайна раздражняў Таю. Яна нахмурылася, паціснула плячыма ды зноў накіравалася да бочкі. — А яшчэ ты ведаеш...— мужчына, напэўна, зразумеў, што быў зь ёю надта суворы. — Ты ведаеш... я вось чуў... што нездалёк у лесе водзяцца... водзяцца...

Ён падкраўся да яе ззаду, схапіў за маленькія плечы, падняў на рукі. Тая ў захапленьні завішчала.— ...водзяцца маньякі! Я маньяк! Я зараз цябе згвал! ту! ю!!!

Ён заравеў і не адпускаючы з рук Таю, пабег у дом. „Якая мілая дзяўчынка,”— падумаў з зайздрасцю Стах. „Якая мілая, мілая, мілая дзяўчынка.” Халодны ганак апякаў яму пазваночнік. Як быццам аркуш паперы, кінуты ветрам акурат у твар, перад вачыма Стаха зьнянацку зьявіліся радкі: там былі лісіныя вочы, і бочка, і любоўныя цыдулкі на берасцяных граматах. Хутчэй! Пачатак някепскі. Асабліва пра лісіныя вочы. Ён шпарка ўбег у дом, вырваў ліст з паўагульнага сшытку, схапіў сонную, незадаволеную асадку. Запісваць. Такое было... у стылі Айгі. Як там... Вершы катастрафічна спрытна пасьпявалі зьнікнуць за жалезнай заслонай нядаўняга насланьня, якая апускалася ўсё ніжэй і ўрэшце з грукатам закрыла ўваход у запаветную мясцовасьць, па якой прагульваюцца паэты й мастакі. Рука Стаха закранула хісткі стос старых часопісаў, які ляжаў на крэсьле, і верхні ляпнуўся паслужліва пад самыя вочы, разгорнуты на сярэдзіне. Паміраючы Стах прачытаў, і перачытаў наноў дзесяцірадкоўе, у правым ніжнім куце, пад каламутнай фатаграфіяй, на пажоўклай паперы, дзе было ўсё: і бочка, і лісьце, і ліска, і бяроста, і, як водзіцца, каханая, усе анатамічныя падрабязнасці якой былі апісаныя з навуковай уніклівасьцю. Над вершамі стаяла: Алекс Казанкоў, 25 год, Новасібірск. Рубрыка — „Нашы дэбютанты”.

Рабіць было няма чаго. Стах кінуў лісток у купу газэтаў. „Дэбютант хераў,”— сказаў ён напаўмасу. І дом, і сад, і нядаўняя мілая, мілая, мілая дзяўчынка — усё зараз страціла фарбы, скінула са сваіх чароўных плечукоў, якія насамрэч апынуліся кашчавымі, прагнілымі вешалкамі прызначаны шарм і абяцаньне бяздумнага, чыстага задавальненьня. Пацямнела, пашарэла, бухнулі раздражнёна дзьверы, дом зарыпеў; з гэткім гукам, нібыта іх ванітавала, крыкнулі за вакном вароны. Стах адчуў смурод нейкага далёкага туалету, як на злосьць прынесенага ветрам акурат на ягоны ўчастак. У выдуманым папом Гапонам Новасібірску палыселы, азызлы Аляксандр Ідыётавіч Казанкоў бяззуба й зласліва пасьміхаўся, кульнуўшы шклянку кедравай самагонкі.

Стах зноў кінуўся на ложак, зноў запаліў, шкадуючы пра выпушчанае на волю цяпло, потым рашуча ткнуў цыгарэту ў запляваную бляшанку. Падняўся пругка й спартыўка, хутка абуўся й выйшаў у сад. За плотам зноў чуўся сьмех маленькай жанчыны. Заела гэты дзень, ці што? Бакавым зрокам ён убачыў Таю, якая цяпер піла каву, цудоўна апякаючы сабе пальцы,— уся ў німбе з найтанчэйшае пары. Стах выйшаў на вуліцу, абыйшоў вольва, таямнічы напаўспалены дамок, каленку, кучу сьмецьця, на якой уладкавалася, бессаромна рассунуўшы ногі, лялька — фарбаваная бляндынка, доўга йшоў праз участкі — сямнаццаты, пятнаццаты, калючы дрот агрэсту, штабэлі шыфэру, блёкі яблыкаў, крыгі дроваў, грэбля грабляў, мокрыя кармушкі, хаўрусы друзу, рай сарайчыкаў, учадзелыя дачнікі, запахла чыгункай: „Дзе тут можна патэлефанаваць?”— „Ля станцыі, на другім участку”. Дубраўскі капаўся ў гародзе й Стаха не заўважыў. Праз задратаваную агароджу была відаць электрычка, якая толькі што прыбыла — зь яе ніхто ня выйшаў. Стаху адчыніла шырокаротая дзяўчына. „Прабачце, можна патэлефанаваць,”— сказаў Стах цяжка, па-сабачаму дыхаючы, і ступіў у калідор. Роўна праз тры гудкі слухаўку зьнялі. „Кірылу Антоныча,”— сказаў Стах, усё яшчэ задыхаючыся. „Я Кірыла Антоныч,” — адказаў спакойны, як маць-сыра-зямля, голас. „Кірыла Антоныч, гэта Стах.”—”Ну.” „Гэта, Стах, мы з вамі пілі пазаўчора...”— „Гэта ты піў, а я дома зь сям'ёю адпачываў,”— запярэчыў Кірыла Антоныч — зрэшты, даволі паблажліва. „Так, вы памятаеце, вы казалі... пра прадпрыемства... туды яшчэ м-можна... уладкавацца?”— „Можна.” Стах нібыта ўбачыў перад сабою мудрую ўсьмешку дзядзькі і ўсміхнуўся сам, самому сабе палохаючыся. „Можна. Прыходзь заўтра а дзясятай. Да прахадной.”— „Дзякуй вам, Кірыла Антоныч.”— „Ну, бывай, Стасік,”— сказаў дзядзька й паклаў слухаўку.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 83
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)