Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Казка пра Музыку
Казка пра Музыку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Казка пра Музыку

Электронная книга - «Казка пра Музыку». Краткое содержание книги:

Казка пра Музыку
1 2 3 4
Перейти на страницу:
Шуміць бор цёмны, уздыхае, Кіпіць работа, звон удараў. Гатова мачта смаляная, На ёй з кашулі белы парус.
I толькі збуджанае сонца Праменьні кінула над логам, — Плыт ціха па марской затоцы Крануўся ў дальнюю дарогу.
Вяслуюць, але толку мала: Прачнуўся раньні вецер шэры, Насустрач гоніць вал за валам I зноў варочае на бераг.
— Зацяжак плыт, — Асілак кажа, — Хай едзе Вяль адзін з Музыкам, Каб не зьмяла іх бура часам, Няхай сябе прывяжуць лыкам.
А сам пайшоў на бераг з братам, Дзе леглі на пясчаны ўзгорак I проста ў твар вятроў кудлатых Дзьмуць пачалі на сіне мора.
I мора грозна застагнала, I мора грозна загрымела, Як горы, ўсьпененыя хвалі Панесьлі плыт на грывах белых…
Мінаюць дні, то ў моры тонуць, То зьзяюць зноў агнём зары. Глядзіць Музыка зь Вялем ў тоні I на каралы, і на рыб;
На груды пэрлаў і каменьня, На вадаростаў сьвет багаты I на затопленыя лодкі Купцоў, ваякаў і піратаў.
Над галавой, пад аблакамі, Арол ляціць з ахрыплым клічам: Мо’ ён спрачаецца зь вятрамі Ці ўбачыў сьвежую здабычу?
Ды адлятае без абеду За вадзяныя горы-хвалі, I толькі доўга яго сьледам Глядзяць сябры — Музыка зь Вялем…
Гаворыць Вяль: — Здаецца, востраў Відаць, а можа, гэта сон? Сьцяной залочанай і вострай Абнесены з усіх бакоў.
Калі наблізіліся, бачаць: Зусім нязнаны край зямлі; Куды ні глянь — дамы, палацы, А ў порце — мачты, караблі.
Шуміць натоўп, шуміць, сьмяецца; Па цэлым беразе пакатым Вясельле хмельнае ліецца, — Відаць, што цар спраўляе сьвята.
Сядзіць сам высака на троне, Сем чалавек трымаюць бруха, Ў брыльянтах, янтарах карона Цяжкая зьехала на вуха.
А слугі сьпераду і ззаду — Кругом стаяць напагатове, Каб выпаўняць цара загады. На лавах, на сталах дубовых
Нямала мёду, рыбы сьвежай, Хлябоў, зьвяроў і птушак дзікіх З глыбінь Палесься, зь Белавежы… Аж не надзівіцца Музыка!..
Гаворыць цар: — Пара сягоньня Гасьцей маіх павесяліць… I вось з паклонамі да трона Падходзяць царскія паслы.
— Зайграем, — кажуць яны, — тое, Што самі гукі запяюць… Аж анямеў Музыка з болю, Жалейку ўбачыўшы сваю…
На цэлым беразе ўсё змоўкла; Застыла цішыня нямая. Ды не чуваць чароўных тонаў… Маўчыць жалейка, не іграе.
Цар узлаваўся: — Вось дык штуку Прынесьлі мне з чужога краю! Няўжо ж ніхто ня збудзіць гукаў, Ніхто на ёй не заіграе?
Маўчаць. Спусьцілі ўсе галовы, I, калі цар другі раз клікаў, Наперад у лапцях лазовых З кійком праціснуўся Музыка.
Узяў жалейку і шчасьлівы Яе абцёр крысом ад пылу… На ўсе лады і пералівы Яна ў яго загаварыла:
То звонам жаваранка ў жыце, То салаўіным сьвістам чулым, Трывожнай кнігаўкай ў ракіце I ў лесе шэраю зязюляй.
Пазьней зайграў, як жнеі пелі, Як вецер шапацеў саломай, Сівыя хвалі Нёмну пеніў, I абарваў акордам грому…
А рэха ўсё яшчэ іграла І толькі змоўкла ў нэтрах бору Тады, калі Музыка зь Вялем Дабеглі ўжо да сіня мора.
Схапіўся цар: — Хутчэй вярніце, Пагоню шліце за пагоняй!.. Ды белай чайкаю ў блакіце З кашулі белы парус тоне.
1 2 3 4
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)